Дзякуй таварышу Сталіну, Або навошта беларускім дзецям вывучаць гісторыю Мураўева?

01.09.2022 22:53

Новы навучальны год у Беларусі пачаўся з лекцыі Аляксандра Лукашэнкі, якую ўлады анасавалі, як урок гісторыі.
Читайте BGmedia в:

Ён, дарэчы, яшчэ напачатку свайго прыхода ва ўладу ўвесь час падкрэсліваў, што з’яўляецца гісторыкам. Гэтым разам аўдыторыю складалі школьнікі, студэнты і педагогі.

Прафесійныя гісторыкі — выкладчыкі і навукоўцы — памятаюць яго нараду ў прэзідыўме тагачаснай Акадэмміі навук, дзе ён казаў, што патрэбныя новыя падручнікі па гісторыі. Так і сказаў, што не супраць, каб тыя іх пісалі, але: «Вы ж прыйдзіце да мяне і парайцеся». Ніводны навуковец, ніводны інтэлігентны чалавек тады не падняўся і не спытаў: «А вы, прабачце, хто? Навуковец? Даследчык? Спецыяліст па гісторыі? Якое вы маеце права ўказываць навукоўцам, што трэба пісаць у падручніках па тым ці іншым перыядзе? Фальсіфікацыя спатрэбілася? На карысць каго? Хто замовіў?». Не. Усе сядзеллі са сканфужанымі тварамі і слухалі…

Тады шмат хто нават па-за навуковым асяродкам абураўся, маўляў, няма чым больш заняцца? Казаў, што заводы запусціць, а прычапіўся да падручнікаў? І сапраўды: чаму раптам тыя сілы, якія стаялі за спінай новаяўленага прэзідэнта, на першы план вылучылі задачу перарабіць падручнікі па гісторыі? Не па біялогіі, ці па хіміі, а менавіта па гісторыі?

Цяпер, калі ўжо нікому ня трэба тлумачыць, што Лукашэнка гэта той жа намінальны Матарола, які патрэбны крамлёўскай уладзе толькі дзеля таго, каб дэ-юрэ ўзначальваць краіну і выконваць загады Крамля. Натуральна, пад выглядам правядзеня палітыкі на карысць нацыянальных інтарэсаў. А загады тычацца ня толькі галіны эканомікі. Там усё проста: паставіць эканоміку краіны ў поўную залежнасць ад Расеі. Таму ніякай мадэрнізацыі, ніякіх заходніх інвестыцый у прамысловасць. Бярыце крэдыты, распіхвайце па кішэнях і выпускайце як мага больш трактароў і МАЗаў. А будзеце не слухацца, мы прадукцыю вашу не купім.

Але зусім іншая рэч, што рабіць з галовамі народа. Нават той кароценькі час адлігі зрабіў сваю справу. Дзеці ў школах спяваюць «Пагоню» замест піянерскіх маршаў, у Курапатах ставяць крыжы, публікуюць вершы Ларысы Геніюш, паказваюць навучэнцам сувораўскай вучэльні дакументальны фільм пра «выбітнага паўкаводца» і шмат чаго іншага. Што рабіць з адраджэннем?

І тут таксама нічога асаблівага і прыдумляць не давялося. Узгадалі палітыку пасля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага. Губернатар Мураўёў ня толькі вешаў паўстанцаў, ён перш за ўсё ўзяўся за школьную рэформу. Пачатковая школа? Дастаткова вывучаць «Закон Божы», а па арыфметыцы першыя два гады гэта складанне і адніманне. А потым яшчэ два гады — дзяленне і множанне. Гэта пры тым, што сам Мураўёў вывучаў матэматыку ў Маскоўскім унівэрсытэце. Але навошта беларускім дзецям развівацца ў гэтай галіне?

Настаўнікам, якія выкладалі па-руску, падвоенны заробак, ды яшчэ і большы зямельны надзел. Бесплатна! Але з дзецьмі іх бацькамі было складаней. Адразу зусім гвалтоўна пераводзіць навучанне на рускую мову, ён пабаяўся. Хітрым чыноўнікам быў гэты Мураўёў. Напісаў нават у адным канфідэнцыйным лісце самадзержцу ўсея Русі, што пакуль ня варта рэзка пераводзіцць навучанне ў Паўночна-заходнім краі на рускую мову, бо «мясцовыя сяляне размаўляюць на «белорусском наречии» і гэта можа выклікацць масавыя бунты. Але не толькі бунты. Вельмі яны баяліся падпольных школ, у тым ліку, татарскіх і польскіх.

А што мы сёння бачым у беларускіх падручіках для школьнікаў? А мы там бачым вялікі партрэт Мураўёва з подпісам, што ён быў «разумным і дальнабачным» палітыкам». Вось які прагрэс! Гэта пры тым, што нават у савецкіх падручніках яго называлі вешальнікам. Праўда, ёсць там і партрэт Кастуся Каліноўскага, але значна меншага памеру.

Ці напісана ў цяперашніх падручніках, якую ролю адыграў расейскі «герой» і вялікі паўкаводзец Сувораў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі? Зразумела, што пытанне рытарычнае. А ці шмат хто з беларускіх школьнікаў сёння ведае, што назва вайсковай вучэльні ў гонар крывавага забойцы беларусаў гэта сапраўдны здзек з памяці нашых продкаў?

Але ўсё ж па тым, як трактуюцца пытанні беларускай гісторыі вуснамі Лукашэнкі, бачна, што тэма з падручнікамі не закрыта. Паўгады таму 6 студзеня ён сказаў на чарговай нарадзе: «Упершыню за гады сваёй незалежнасці мы ставім гэтыя два паняцці — «гісторыя» і «палітыка» — побач. Да гэтага часу мы стараліся не палітызаваць гісторыю». Праўда? Дык гэта папросту выпадкова пасля падзеяў 2020-га, калі ва ўсіх гарадах краіны луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, а ў 2021-ым якія толькі службы не здымалі іх з дрэваў і дахаў дамоў, 2022-гі абвясцілі годам гістарычнай памяці? Чаго так спалохаўся Крэмль? Можа таму з вуснаў іх стаўленіка прагучала: «Давайце ў падручніках па гісторыі, у замкавых і музейных экспазіцыях так і назавем, напрыклад, перыяд Рэчы Паспалітай — акупацыяй беларускай зямлі палякамі». А што ж вам замінае? Папера ўсё сцерпіць. Але чаму жарсці вакол Рэчы Паспалітай раптам.

Ды зноў жа не раптам. Лукашэнка прывёў прыклад: нібыта ў прадстаўленні часткі беларускай моладзі Напалеон, які паабяцаў аднавіць Рэч Паспалітую, — «вызваліцель». «Чаму дзівіцца, калі партрэтаў літоўскай і польскай шляхты па ўсёй краіне было больш, чым, напрыклад, герояў Вялікай Айчыннай вайны ці нашай сучаснай гісторыі. Плён такога «патрыятычнага» выхавання мы назіралі і ў 2020-м».

У мяне толькі адно пытанне: адкуль ён увогуле ведае, што там дзе напісана пра Напалеона і яго паход на Маскву. З кінафільма — аперэты «Гусарская балада»? Дык там такога не было і блізка. То бок крамлёўскія прапагандысты лічаць, што моладзь выйшла на вуліцы не дзеля свабоды, а таму што начыталася ў сапраўдных навуковых даследаваннях, як шляхта ішла разам з напалеонаўскім войскам супраць расейскіх пьяніц-памешчыкаў, якія запаскудзілі канфіскаваныя маёнткі?

Пакінем у супакоі Напалеона. Сённяшні «урок» закрануў ужо бліжэйшы да нас перыяд гісторыі. Гэтым разам ў ход пайшлі 30-ыя гады, якія ўвайшлі ў гісторыю, як сталінсткія рэпрэсіі. «Заўсёды крытычна падыходзіў да гэтых момантаў, але хто ведае, што было на самой справе», — сказаў ён. Ну, як хто ведае? Даследчыкі ведаюць, гісторыкі. Нават пры зачыненых архівах ад таго, што стала вядома, страшна. Але Лукашэнкі працягвае: «Вазьміце асобу Лаўрэнцыі Берыі — ну вораг народа, такі-сякі і іншае». Аказваецца, дзякуючы Берыі існуе Беларусь. Бо ён: «ўзначаліў працэс стварэння ядзернай зброі, якую я не прымаю і ненавіджу, але гэтая зброя ёсць у нас — у дадзеным выпадку ў Расіі, — і яно стрымлівае». І дадаў: «Нас бы ўжо перамалолі і растапталі, калі б не баяліся адказу — ядзернай зброі, а гэта Сталін і Берыя». Вось як.

Дасталася, як звычайна, і Захаду. Гэтым разам ён абвінаваціў кіраўікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі: «І мы не забыліся, што менавіта заходнія дэмакратыі выгадавалі нацысцкага монстра — фашысцкую Нямеччыну, каб сьцерці Савецкі Саюз. А потым і заваяваць увесь свет, пакрыць карычневай чумой».

Што тут скажаш?.. Але, калі не ўпершыню сам «настаўнік» выказаўся самым лепшым чынам: «Аплёўваючы тыя ці іншыя старонкі гісторыі, тых ці іншых людзей, трэба быць вельмі асцярожнымі». Залатыя словы, Аляксандр Рыгоравіч.

Максім ГАРАНСКІ

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: