Categories: Общество

Дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць відэа з заклікамі да жанчын не рабіць аборты

Відэаролік выпусцілі пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. BGmedia паразмаўляла з медыяэксперткай, каб высветліць, што з ім не так.

Share

Пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама рэлігійнага фонду «Пакроў» у дзяржаўных СМІ пачалі распаўсюджваць сацыяльны ролік із заклікам да жанчын не рабіць аборты. Мы паразмаўлялі з медыяэксперткай і даследчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай, каб даведацца, чаму такі падыход даволі праблемны.

Чытайце таксама: Праявы савецкай ментальнасці ці барацьба за маральнасць? У Беларусі праводзяць акцыю супраць «мацюкоў»

Тыдзень бацькоўскай любові

У Беларусі праходзіць «Тыдзень бацькоўскай любові». У гэты час дзяржава прыняла рашэнне забараніць аборты на тыдзень, за выключэннем тых працэдур, якія патрабуюцца па медыцынскіх паказаннях. Рашэнне патлумачылі неабходнасцю «прыцягнуць грамадскую ўвагу да пытанняў сям’і, павялічэння нараджальнасці», а таксама дзеля фармавання ў моладзі «пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў».

Таксама гэта абгрунтавалі тым, што аборт шкодзіць здароўю жанчыны і што «бяспечнага аборту не бывае». Пры гэтым у заяве абмінулі складаную рэальнасць: сітуацыі, калі жанчыны вымушаныя перарываць цяжарнасць з-за пагрозы жыццю, цяжкіх паталогій плода або сацыяльных і эканамічных абставінаў, якія не дазваляюць выхаваць дзіця. Ці калі цяжарнасць стала вынікам гвалту — як у адносінах, так і па-за імі.

Чытайце таксама: «Яна нагадвае, дзеля чаго варта ісці далей»: асабістыя гісторыі беларусаў пра маленькія рэчы з вялікай сілай

Сацыяльны ролік супраць абортаў

Відэаролік з’явіўся яшчэ раней, але яго сталі часта распаўсюджваюць у дзяржаўных медыя ў тыдзень «Бацькоўскай любові». Ён паказвае жанчыну на раздарожжы. Да яе падыходзіць хлопчык і кажа, што будзе яе абараняць. Потым з’яўляецца дзяўчынка, якая дзякуе маці за жыццё. У фінале ўсе героі абдымаюцца, а на экране з’яўляецца заклік: «Не спяшайся перарываць цяжарнасць» і нумар праваслаўнага фонду «Пакроў» для дапамогі. Пры гэтым з відэа не зразумела, якую менавіта дапамогу прапануе гэты фонд жанчынам, якія збіраюцца нараджаць.

Чітать также: Манипуляция и контроль: 13 признаков домашнего насилия, которые нельзя игнорировать

Што не так з відэа?

Медыяэкспертка Ірына Сідорская вылучыла асноўныя пункты, якія сведчаць пра праблематычнасць гэтага сацыяльнага роліку.

Ірына Сідорская. Фота: БАЖ

Эмацыйная маніпуляцыя

У роліку відаць адкрытую маніпуляцыю пачуццямі і эмоцыямі замест фактаў. Няма ніякай інфармацыі, якая сапраўды можа падтрымаць жанчыну ў яе рашэнні нараджаць: ні медыцынскай, ні сацыяльнай, ні якой іншай. Ёсць толькі ўдзеянне праз эмоцыі — праз вобраз дзяцей, хлопчыка і дзяўчынкі, што кажуць пра любоў да маці.

Гэта, канешне, чапляе гледача.

Але ўсё зроблена так, каб стварыць пачуццё віны ў жанчыны, калі яна прыме іншае рашэнне.

Гэта не дапамога прыняць усвядомленае рашэнне. На самой справе пытанне складанае, і ў розных сітуацыях адказ можа быць розным.

Задача дзяржавы і грамадскіх арганізацый павінна быць у тым, каб жанчына магла прыняць рашэнне, якое падыходзіць менавіта ёй. Тут жа замест усвядомленасці — спроба навязаць пачуццё віны за думку пра іншае.

Ігнараванне рэальнасці

Само відэа ігнаруе рэальныя абставіны, у якіх можа знаходзіцца цяжарная жанчына. Мацярынства падаецца як нешта адназначна добрае, а цяжарнасць — як аўтаматычная радасць, хоць у жыцці бываюць розныя сітуацыі.

Напрыклад, цяжкія сацыяльныя ўмовы, цяжарнасць у выніку гвалту або прымусу, медыцынскія супрацьпаказанні, непажаданая цяжарнасць або непадрыхтаванасць да мацярынства — усё гэта не ўлічваецца ў відэа, хоць гэтыя фактары істотна ўплываюць на рашэнне аб нараджэнні дзіцяці.

У выніку ролік адмаўляе складанасць чалавечага і жаночага досведу, дэманструючы адсутнасць эмпатыі да рэальных жанчын.

Читать также: Почему так трудно говорить «нет» — и к чему это приводит? Делимся советами, как защищать личные границы

Адсутнасць увагі да самой жанчыны

У відэа няма ўвагі да самой жанчыны. Яна прадстаўлена не як суб’ект: яе патрэбы, пачуцці, здароўе, правы і цела аніяк не ўлічваюцца.

Увесь фокус зроблены на патэнцыйных дзецях, што пазбаўляе жанчыну права на ўласны выбар.

Гэта тыповая патрыярхальная мадэль, дзе жанчына фактычна выступае толькі як прылада для нараджэння дзяцей.

Адсутнасць бацькі

Адсутнасць патэнцыйнага бацькі ў відэа — ключавы момант, на які варта звярнуць увагу. Мужчыны няма не толькі ў гэтым роліку, але і ў многіх іншых «пролайферскіх» відэа (ад рэд.: відэа, што залікаюць жанчын адмовіцца ад аборту), нібыта яны не маюць да зачацця ніякага дачынення.

У выніку, як паказвае відэа, усю адказнасць за цяжарнасць кладзецца на жанчыну, хоць ясна, што зачацце немагчымае без удзелу мужчыны.

Такім чынам, дзяржава перакладае ўсю адказнасць і наступствы цяжарнасці на жанчыну. Гэта не падтрымка, а кантроль над яе рашэннямі і целам — тое, што сёння ажыццяўляецца праз механізмы, звязаныя з нараджэннем і выхаваннем дзяцей у Беларусі.

Чытайце таксама: Алименты под контролем? Прокуратура Брестской области отчиталась — но вопросов больше, чем ответов

Recent Posts

От леденцов до мебели: что останется ИП в 2026 году

С 1 января 2026 индивидуальные предприниматели в Беларуси лишатся права на торговлю чужими товарами. Что…

16.10.2025

Когда вера служит власти: Епископ с Витебщины превозносит дружбу церкви и государства

В День Покрова Богородицы епископ Полоцкий и Глубоцкий заявил о единстве церкви и государства —…

16.10.2025

«Экватор» растет — деревья падают. В Бресте хотят вырубить зеленые насаждения ради расширения ТРЦ

В Бресте вырубят десятки деревьев и кустарников у «Экватора» на Гаврилова. Единственное пожелание жителей —…

16.10.2025

«Одно название, а не капремонт». Жуткую многоэтажку на улице ГОБК отремонтировали, а жители соседних домов недовольны

Видео о состоянии многоэтажки на улице ГОБК, 52 вызвало резонанс. Дом капитально отремонтировали, но у…

16.10.2025

Што будзе далей са спадчынай паэткі Яўгеніі Янішчыц?

Стала вядома пра лёс экспазіцый з музея паэткі, які нядаўна зачынілі ў Парэччы. Сітуацыя выклікала…

16.10.2025

Стали известны причины аварии с маршруткой в Гомельской области, где погибли шесть человек

Следственный комитет обнародовал первые выводы после смертельной аварии с маршруткой в Гомельской области.

16.10.2025