«Абарвалася занадта шмат жыццяў»: еўрапейскія дыпламаты выступілі з сумеснай заявай у гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі

12.11.2024 15:33 Раман Бандарэнка. Источник фото

З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Еўрапейскія дыпламаты заклікаюць да вызвалення ўсіх палітвязняў.
Читайте BGmedia в:

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі Амбасада ФРГ у Мінску апублікавала сумесную заяву шэрагу дыпламатычных місій.

«12 лістапада 2020 года ад рук беларускага рэжыму загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў беларускай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў. Мы памятаем пра гэтыя ахвяры і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў», — гаворыцца ў заяве.

Пад лістом падпісаліся амбасадары Славакіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Швецыі, Нідэрландаў, ЗША, Германіі, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі і Ірландыі.

Раман Бандарэнка. Фота: intex-press.by

Чытайце таксама: Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что удалось выяснить за это время?

Нагадаем, сярод загінулых палітвязняў ёсць і прадстаўнік медыя — пінскі блогер Мікалай Клімовіч, пiша БАЖ.

28 лютага 2023 года суд Пінскага раёна і г. Пінска прыначыў 61-гадоваму блогеру год пазбаўлення волі за «абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Падставай для пераследу стала карыкатура на Лукашэнку, якую блогер размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Суддзя Андрэй Бычыла вынес такое рашэнне нягледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы праз хваробу сэрца.

Напачатку траўня 2023 года блогер памёр у папраўчай калоніі №3 «Віцьба».

Мікалай Клімовіч. Фота: t.me/pozirkonline

Чытайце таксама: «Тюремное заключение для меня — это смерть». Что известно о политзаключенном Николае Климовиче, умершем в колонии

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: