Categories: Общество

Фонд дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі ліквідавалі — бацькі і валанцёры просяць улады перагледзець рашэнне

Дабрачынны фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі хваробамі, ліквідавалі. Бацькі і валанцёры просяць улады адмяніць гэта рашэнне.

Share

Фонд, які дапамагаў хворым дзецям, ліквідавалі

Дабрачынную арганізацыю «КіндэрВіта», якая займалася падтрымкай дзяцей з анкалагічнымі і аўтаімуннымі захворваннямі, ліквідавалі 24 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках фонда.

Чытайце таксама: Особенные: как живут семьи с детьми-инвалидами (послесловие к циклу статей о подопечных ОО «Сердце — детям»)

Паводле афіцыйнай фармулёўкі ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, падставай стала «ажыццяўленне дзейнасці, што не адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці, пазначаным у статуце».

Для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі такое рашэнне стала нечаканасцю. У паведамленні, апублікаваным у сацыяльных сетках, яны адзначылі, што стараліся працаваць адкрыта і празрыста.

Фонд падкрэсліў, што рэгулярна публікаваў справаздачы, паказваў, куды накіроўваюцца сабраныя сродкі, і раскрываў даныя пра кожны збор дапамогі.

«Мы ніколі не думалі, што давядзецца паведамляць такую навіну. Для нас гэта поўная нечаканасць. Увесь гэты час мы былі шчырыя перад сабой і перад вамі», — адзначылі прадстаўнікі арганізацыі.

Паводле іх слоў, на працягу пяці гадоў фонд працаваў у межах законаў краіны і заўсёды імкнуўся паказаць, што дапамога сапраўды даходзіць да дзяцей, якія ў ёй маюць патрэбу.

Што будзе з ахвяраваннямі і дапамогай

Пасля абвяшчэння пра ліквідацыю ў фондзе паведамілі, што ўсе сродкі, якія засталіся на рахунках, а таксама цацкі і сродкі гігіены будуць перададзены тым, каму яны прызначаліся. Частку дапамогі плануюць накіраваць у анкалагічны цэнтр, дзе праходзяць лячэнне дзеці.

Журналісты «Анлайнер» спрабавалі атрымаць тлумачэнні ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама, аднак там каментаваць сітуацыю вакол «КіндэрВіты» адмовіліся.

Чытайце таксама: Директор благотворительного фонда из Бреста подозревается в присвоении денег, которые пожертвовали тяжелобольным детям

Як з’явіўся фонд

Арганізацыю заснавала ў 2021 годзе Надзея Манцэвіч. Ідэя стварыць фонд з’явілася пасля асабістай гісторыі: у 2019 годзе ў яе дзіцяці выявілі анкалагічнае захворванне. Сутыкнуўшыся з цяжкасцямі лячэння і падтрымкі сем’яў, жанчына вырашыла стварыць дабрачынную ініцыятыву, якая дапамагала б іншым дзецям і бацькам у падобнай сітуацыі.

За некалькі гадоў фонд правёў шмат мерапрыемстваў для дзяцей, якія знаходзіліся на лячэнні ў анкалагічным цэнтры. Гэта былі святы, сустрэчы, майстар-класы і розныя акцыі падтрымкі.

Фонд дапамогі дзецям «Кіндэрвіта». Скрыншот з рэпартажа «СТВ»

Напрыклад, для дзяцей арганізоўвалі творчыя сустрэчы і заняткі, а ў навагоднія святы ў анкалагічны цэнтр прыходзілі альпіністы ў касцюмах Дзядоў Марозаў — яны спускаліся да вокнаў палат, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў.

Для многіх дзяцей і іх бацькоў такія моманты станавіліся важнай падтрымкай падчас складанага лячэння.

Чытайце таксама: Брестчанину собрали 2 млн долларов на укол. Власти, напомним, отказались помогать детям с такими болезнями. Но почему?

Зварот да ўладаў пасля ліквідацыі

Пасля навіны пра закрыццё арганізацыі ў TikTok з’явіўся відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць ліквідацыю фонда. У ім бацькі дзяцей адзначылі, што дзяржава і лекары робяць шмат для лячэння, але «КіндэрВіта» дапамагала тым, што не заўсёды можна атрымаць праз афіцыйную сістэму. Паводле іх слоў, фонд даваў дзецям падтрымку, увагу і радасць у вельмі цяжкі перыяд жыцця:

«Мы ведаем, што дзяржава робіць шмат для выздараўлення нашых дзяцей, а лекары ратуюць іх жыцці. Але “КіндэрВіта” дорыць тое, што нельга набыць за грошы — падтрымку і клопат. Заснавальніца фонда Надзея Манцэвіч, як ніхто іншы, разумее наш боль. Для нас гэта не проста арганізацыя, а месца, якое вяртае дзецям радасць і надзею. Калі ласка, пачуйце нас і адмяніце рашэнне аб ліквідацыі “КіндэрВіты”. Нельга ліквідаваць тое, што ратуе дзіцячыя жыцці», — адзначылі ў звароце.

@ogonek2012♬ оригинальный звук — Ольга Пашкевич

Валанцёры арганізацыі падкрэслілі, што для многіх сем’яў арганізацыя стала не проста фондам, а сімвалам надзеі і падтрымкі. Яны просяць улады перагледзець рашэнне і адмяніць ліквідацыю.

Рэакцыя беларусаў у сацыяльных сетках

Навіна пра закрыццё фонда выклікала шырокую рэакцыю ў сацыяльных сетках. Многія беларусы пішуць, што добра ведалі пра дзейнасць арганізацыі і дапамагалі ёй.

Адна беларуская журналістка ў Threads адзначыла, што часта сустракалася з сем’ямі дзяцей, якія змагаліся з анкалагічнымі захворваннямі, і яны вельмі цёпла адгукаліся пра фонд. Паводле яе слоў, дзеці часта паказвалі цацкі, атрыманыя ад валанцёраў «КіндэрВіты», а бацькі прызнаваліся, што без гэтай падтрымкі ім было б значна цяжэй. Яна таксама ўзгадала пра традыцыю фонда: калі дзіця выходзіла ў рэмісію, яно званіла ў спецыяльны звон. У гэты момант, як адзначаюць валанцёры, у вачах дзяцей з’яўлялася радасць, а бацькі не маглі стрымаць слёз.

Скрыншот публікацыі ў Threads

Іншыя карыстальнікі пад пастом жанчыны таксама пішуць, што навіна стала для іх шокам. Некаторыя адзначаюць, што рэгулярна падтрымлівалі фонд і лічаць яго дзейнасць важнай і патрэбнай.

  • «Я ў ступары і шоку ад такой навіны. Вельмі любіла гэты фонд і рэгулярна яго падтрымлівала. Па-сапраўднаму крутую справу рабілі дзяўчынкі. Неверагодная несправядлівасць».
  • «Ёсць шмат махляроў, якія на дабрачыннасці нажываюцца — з імі нічога не могуць зрабіць праваахоўнікі, няма складу. А вось закрыць фонд калі ласка».

Бацькі дзяцей, якія праходзілі лячэнне, распавялі, што арганізацыя падтрымлівала іх у самыя складаныя моманты.

«Нас увесь час падтрымлівалі падчас лячэння», — піша жанчына, чыё дзіця хварэла на рак і карысталася дапамогай фонду.

Абвінавачанні ў дзяржаўных медыя

У той жа час у праўладным выданні «Мінск-Навіны» з’явіўся матэрыял, у якім фонд рэзка раскрытыкавалі. У артыкуле сцвярджаецца, што арганізацыя нібыта «паразітавала» на дапамозе дзецям і іх пакутах, а саму дзейнасць арганізацыі назвалі «бандэраўскай».

Скрыншот з артыкула дзяржмедыя «Мінск-Навіны»

Акрамя таго, у выданні заявілі, што заснавальніца фонда Надзея Манцэвіч нібыта вывезла грошы, атрыманых ад працы фонда, за мяжу. Пры гэтым канкрэтных доказаў у публікацыі не прыводзіцца — адзначаецца толькі, што расследаванне з боку адпаведных органаў працягваецца.

Ва ўлік не бяруцца добрыя водгукі астатніх беларусаў, якія сцвярджаюць, што асабіста сутыкаліся з дапамогай фонда і бачаць у яго закрыцці сур’ёзную праблему.

Што адбываецца цяпер

Пакуль што рашэнне пра ліквідацыю фонда застаецца ў сіле. Арганізацыя паведамляе, што будзе выконваць патрабаванні ўладаў і завяршаць сваю дзейнасць у адпаведнасці з законам.

Аднак у інтэрнэце працягваецца абмеркаванне сітуацыі, а бацькі дзяцей і валанцёры спадзяюцца, што рашэнне могуць перагледзець. Для многіх з іх «КіндэрВіта» была важнай арганізацыяй, якая дапамагала дзецям падчас барацьбы з цяжкімі хваробамі і давала ім надзею на лепшае жыццё.

Чытайце таксама: «Добавить жизни к ограниченному времени». «БГ» провела один день в брестском хосписе, где заботятся об умирающих

Recent Posts

Архив под открытым небом, который мы теряем из-за чиновников: история и тайны Тришинского некрополя

Какую каменную летопись хранит старейшее кладбище Бреста и почему у города нет денег на ее…

28.03.2026

Общественность в шоке: оленей из зооуголка в Бресте вывезли без ведома волонтеров — судьба других животных неизвестна

Наша публикация и общественный резонанс заставили обратить внимание властей на проблему с животными. Правда, не…

27.03.2026

«10 автобусов: 1 с пассажирами и 9 пустых». Что с очередями перед выходными на границе Польши с Беларусью

В начале недели были очереди на выезде из Бреста в Польшу, а теперь — наоборот.…

27.03.2026

«Адны і тыя ж поспехі»: як раённыя газеты Быхава і Касцюковічаў пішуць пра медыцыну па шаблоне

Раённыя газеты ў Быхаве і Касцюковічах апублікавалі амаль ідэнтычныя матэрыялы пра «поспехі» медыцыны ў раёнах,…

27.03.2026

В Бресте чиновники предложили влиять на школьное меню через QR-коды. Но, кажется, забыли, что телефоны под запретом

Власти Бреста обсудили цифровую «обратную связь» в школьных столовых. Ученикам предлагают сканировать QR-коды. Правда, телефоны…

27.03.2026

«И до ремонта пить невозможно было, а сейчас еще хуже». Что пинчане говорят об ухудшении качества воды в центре

По информации «Пинскводоканала», жители пяти микрорайонов могут заметить повышение мутности или изменение цвета воды из…

27.03.2026