Categories: Общество

Галоўны рэдактар ​​BGmedia Віктар Марчук абраны адным з лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды»-2025

Яна прызначаная для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці.

Share

Прэмія «Голас пакалення свабоды» заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, «Прэс-клубам Беларусь» і фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы». Яе мэта — ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з‑за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

Галоўны рэдактар BGmedia Віктар Марчук. Фота: Дзмітрый Дук / «Белсат»

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды»-2025:

  • Зоя Белахвосцік;
  • Генадзь Верацінскі;
  • Уладзімір Вялічкін;
  • Аляксандр Гарцуеў;
  • Алег Груздзіловіч;
  • Наталля Дуліна;
  • Максім Жбанкоў;
  • Андрэй Завадскі;
  • Аляксандр Капуцкі;
  • Валерый Карбалевіч;
  • Аляксандр Класкоўскі;
  • Зося Кустава;
  • Любоў Лунёва;
  • Віктар Марчук, галоўны рэдактар ​​BGmedia («Брэсцкая газета»);
  • Тамара Мацкевіч;
  • Уладзімір Мацкевіч;
  • Ірына Сухій;
  • Сяргей Сыс.

Прэмія ўключае фінансавую ўзнагароду (некалькі тысяч еўра) і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў у зборніку, які будзе прэзентаваны ў лістападзе 2025 года. Кандыдатаў можна было прапаноўваць праз анкету, якую распаўсюджвалі сузаснавальнікі. Пры галасаванні журы ўлічвала магчымыя канфлікты інтарэсаў, у выпадку якіх сябра журы не меў / не мела права галасаваць за асобу, якой гэта датычыцца.

Аляксандр Класкоўскі. Фота: «Белсат»

Чытайце таксама: 2025 год пройдзе пад знакам не толькі мудрай змяі, але і ШІ: беларускія незалежныя СМІ — сення і заўтра

Каментары сузаснавальнікаў прэміі «Голас пакалення свабоды»

Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН:

«Голас лаўрэатаў і лаўрэатак — гэта голас сумлення, творчасці і супраціву. Ён працягвае гучаць, нягледзячы на межы, выпрабаванні і прымусовую цішу. Унёсак гэтых людзей у беларускую культуру, развіццё грамадзянскай супольнасці і абарону правоў чалавека — бясспрэчны, глыбокі і натхняльны.

Арганізатары прэміі выказваюць шчырую падзяку лаўрэатам за нязломнасць, вернасць каштоўнасцям і нястомную працу дзеля вольнай, справядлівай і годнай Беларусі.

Сёлета журы адзначыла ажно 18 лаўрэатаў і лаўрэатак — гэта значны лік для прэміі, але ўсё ж толькі невялікая частка тых, хто штодня сваімі ўчынкамі і творчасцю набліжае вольную Беларусь. Мы ведаем і памятаем, што людзей, якія заслугоўваюць прызнання і падтрымкі, значна больш, і зробім усё магчымае, каб яны маглі працягваць сваю працу сёння, каб іх голас не знік у цішыні цэнзуры, замоўчвання ці хуткаплыннага часу. Іх гісторыі адвагі, годнасці і служэння Беларусі мусяць быць належным чынам адзначаныя і ўшанаваныя».

Андрэй Бастунец, сябра журы ад БАЖ:

«Я рады, што лаўрэатамі прэміі сталі не толькі вядомыя асобы, але і тыя, хто звычайна застаецца ў ценю.

Яны робяць сваю працу гадамі і дзесяцігоддзямі, карыстаюцца павагай калег — і падвяргаюцца пераследу з боку ўлады. Іх імёны мусілі прагучаць, а ўнёсак у справу свабоды — быць адзначаным».

Надзея Белахвосцік, сябра журы ад «Прэс-клуба Беларусь»:

«Журналістыка немагчымая без свабоды. Менавіта свабода слова, свабода выказвання і меркавання з’яўляюцца не толькі асновай нашай працы, але і ўмовай існавання прафесіі. Але менавіта ў Беларусі не было ні дня, каб журналістам не прыходзілася адстойваць гэтыя правы.

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення Свабоды» ўсё сваё прафесійнае жыццё аддалі на тое, каб беларусы мелі права на праўду, голас і абарону ад прапаганды. Нават калі для гэтага трэба прайсці праз турму альбо быць вымушанымі пакінуць сваю Радзіму».

Марыя Садоўская-Камлач, сябра журы ад фонду «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»:

«Пакаленне свабоды, тых, хто свядома адстойвае вартасці і будучыню свабоднай Беларусі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, заслугоўвае безумоўнай павагі і падтрымкі без патрэбы выбару. Я ганаруся тым, што гэтыя людзі — мае суайчыннікі. Спадзяюся, што пасля святочнай цырымоніі ў Польшчы мы некалі зможам узнагародзіць іх яшчэ адзін раз — наступным разам у Беларусі, якую кожны і кожная з іх пакінулі не па сваёй волі».

Павел Сапелка, сябра журы ад праваабарончага цэнтра «Вясна»:

«Лаўрэаты прэміі — гэта галасы сумлення ў часы, калі ў навакольным свеце так шмат гвалту, страху і цэнзуры. Мы глядзім на іх шлях і бачым прыклад таго, што нязломнасць і сумленне важнейшыя за ўсё.

Цяпер яны сталі для нас сімвалам адвагі, непадуладнай рэпрэсіям і страху. Іх голас працягвае нашую гісторыю, нагадваючы, што нават у часы таталітарызму можна заставацца свабодным.

Гэтая ўзнагарода — не толькі знак удзячнасці, але і спроба натхніць на працяг такой важнай і каштоўнай працы».

Павел Сапелка. Фота: «Белсат»

Чытайце таксама: BGmedia — у праекце БАЖ «Без нас вы б не ведалі…»

Анонс: прэм’ера зборніка і публічная дыскусія

Галасы лаўрэатаў прэміі з’явяцца на старонках зборніка «Голас пакалення свабоды» — жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.

15 лістапада 2025 года (субота) а 17.00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

Удзельнікі падзеі падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам эміграцыі і працягу сваёй творчай, журналісцкай і праваабарончай дзейнасці ў выгнанні. Будзе магчымасць пачуць жывы голас пакалення, якое не страціла веру ў каштоўнасці свабоды і годнасці.

У той жа дзень у межах праграмы адбудуцца:

  • Урачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 а 19.00;
  • Сустрэчы з аўтарамі, абмеркаванні, чытанні і іншыя падзеі, прысвечаныя сучаснай беларускай літаратуры і культурнай спадчыне (пачынаючы ад 11.30).

Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых далучыцца. Неўзабаве будзе апублікаваная поўная праграма мерапрыемстваў.

Андрэй Бастунец. Фото: belapan.by

Даведка пра прэмію «Голас пакалення свабоды»

Прэмія «Голас пакалення свабоды» заснаваная Беларускім ПЭНам у партнёрстве з праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, «Прэс-клубам Беларусь» і фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».

Яна прызначаная для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з‑за пераследу і працягваюць сваю працу ў Польшчы, Чэхіі ці Літве. Прэмія ўключае фінансавую ўзнагароду (некалькі тысяч еўра) і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў у зборніку.

Журы прэміі:

  • Святлана Алексіевіч (Беларускі ПЭН);
  • Андрэй Бастунец (БАЖ);
  • Надзея Белахвосцік («Прэс-клуб Беларусь»);
  • Марыя Садоўская-Камлач (фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»);
  • Павал Сапелка (праваабарончы цэнтр «Вясна»).

Чытайце таксама: «Этот пыл, усилия будут вести к переменам в Беларуси». Названы лауреаты премии правозащитного сообщества за 2024 год

Recent Posts

В Бресте реконструируют здание бывшего легендарного ресторана «Москва» возле ЦУМа. Узнали, что будет на его месте

Власти Бреста объявили о масштабной реконструкции торгово-производственного здания и показали лишь одно фото. Собрали все,…

21.10.2025

«Они вредничают». Беларусы узнали, в каких случаях автобусы Eurolines Минск — Вильнюс не останавливаются в аэропорту

Ситуация с автобусами по маршруту Вильнюс — Минск и обратно запутала людей. Выяснить все удалось…

21.10.2025

Год добраўпарадкавання ў Беларусі: «балоты» на дарогах, праз якія цяжка прайсці

У прыдуманы ўладамі Год добраўпарадкавання беларусы звяртаюць увагу на гарадскія праблемы. Аднак камунальшчыкі не спяшаюцца…

21.10.2025

Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы

Под предлогом «оптимизации» одна за другой исчезают сельские больницы и амбулатории. Власти обещают «передвижные ФАП»,…

21.10.2025

Когда престиж не спасает: почему «образцовая» больница Брестчины попала в список нарушителей

Проверка выявила в Брестской областной клинической больнице серьезные нарушения по охране труда. Узнали, о чем…

21.10.2025

Брестская область обошла Минск по новому жилью: что строят на юго-западе страны

Брестский регион по объему введенного в эксплуатацию жилья впервые обошел столицу и занял второе место…

21.10.2025