Улады тлумачаць знос зношанасцю дамоў, але многія гамяльчане шкадуюць пра старую забудову і лічаць, што яе варта захаваць.
Драўляны дом на вуліцы Барыкіна. Выява палепшана з дапамогай Gemini. Фота: https://newsgomel.by/
«Вуліца Барыкіна ў Гомелі ў бліжэйшыя гады зменіцца: замест старых драўляных пабудоў будуць стаяць сучасныя дамы. Гэта сумна ці не, як лічыце?» — такое пытанне задалі карыстальнікам Instagram у адным з допісаў пра будучыню вуліцы.
Чытайце таксама: В Гомельском районе одобрили проект мусороперерабатывающего комплекса, несмотря на протесты жителей
Абмеркаванне выклікала розныя рэакцыі. Многія гамяльчане ў каментарах шкадуюць пра знікненне старых дамоў, а некаторыя лічаць іх знос натуральным абнаўленнем горада.
Пра планы змяніць забудову вуліцы Барыкіна гарадскія ўлады паведамлялі яшчэ ў 2025 годзе. Паводле інфармацыі, агучанай на брыфінгу ў гарвыканкаме, у бліжэйшыя пяць гадоў планавалася знесці 52 прыватныя дамы на ўчастку ад Украінскай вуліцы да школы № 3.
Начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Андрэй Марозаў тлумачыў гэта тым, што ў цэнтральнай частцы Гомеля застаецца шмат зношанай сядзібнай забудовы. Для Савецкага раёна распрацавалі праграму рэнанвацыі, разлічаную на 30 гадоў. На месцы прыватнага сектара павінны з’явіцца шматкватэрныя дамы.
Уласнікам дамоў, якія трапяць пад знос, абяцалі новыя кватэры тыпавых спажывецкіх якасцяў. Замест гэтага яны таксама могуць выбраць грашовую кампенсацыю або зямельны ўчастак, калі для гэтага будуць магчымасці.
У сакавіку 2026 года стала вядома, што планы закранаюць не толькі адзін бок вуліцы. Паводле інфармацыі «Штодзень», на няцотным баку плануюць узвесці шэсць шматпавярховікаў вышынёй ад 18 да 23 паверхаў. Знос прыватнай забудовы на другім баку вуліцы павінны пачаць ад школы № 3 у напрамку Кузнечнага моста.
Асабліва эмацыйна карыстальнікі адрэагавалі на фотаздымак драўлянай хаткі, якую таксама рыхтуюць да зносу. Паводле аднаго з каментатараў, яна доўгі час заставалася часткай яго дзяцінства.
Іншы каментатар таксама падзяліўся ўспамінамі:
Некаторыя гамяльчане лічаць, што старыя дамы можна было б захаваць і ўключыць у новую гарадскую прастору:
Яшчэ адзін каментатар напісаў:
Падобнае меркаванне выказала і іншая карыстальніца:
Адзін з удзельнікаў абмеркавання нагадаў, што раней гісторыкі і архітэктары прапаноўвалі стварыць на такіх вуліцах пешаходны квартал:
Чытайце таксама: На Гомельшчыну накіруюць яшчэ амаль 150 млн рублёў на ваенныя аб’екты. Што адбываецца з дронамі ў рэгіёне?
Не ўсе карыстальнікі пагадзіліся з тым, што старыя дамы трэба захоўваць. Адзін з каментатараў напісаў:
Аднак яму запярэчылі:
Абмеркаванне лёсу старой забудовы на Барыкіна з’явілася пасля паведамленняў пра планы знесці Дом сувязі па адрасе Барыкіна, 1. Чатырохпавярховы будынак у стылі канструктывізму ўзвялі ў 1930-я гады для работнікаў гарадской сувязі. Гэта адзін з нешматлікіх захаваных у Гомелі прыкладаў міжваеннай архітэктуры.
Паводле адказу гарвыканкама, будынак падлягае зносу. Частка тэрыторыі прызначаная для новай шматкватэрнай забудовы, частка — для пашырэння вуліцы Барыкіна і санітарна-ахоўнай зоны чыгункі. Пры гэтым канкрэтныя тэрміны зносу не вызначаныя: рэалізацыя горадабудаўнічых планаў залежыць ад фінансавання.
Сам дом знаходзіцца ў дрэнным тэхнічным стане. У ім засталося ўсяго тры жылыя кватэры, астатнія памяшканні выкарыстоўваюць пад офісы і здаюць у арэнду. На першым паверсе працягвае працаваць аддзяленне пошты.
Чытайце таксама: У Гомелі скардзяцца на небяспечную дарогу і недахоп аўтобусаў у выходныя. Гэтыя праблемы ўздымаюць не ўпершыню
По версии прокуратуры, женщина передавала информацию о работе медицинского учреждения в чат-бот канала, признанного «экстремистским…
Невядомыя выкінулі стары шыфер сярод дрэў у гарадской зоне. Раней у раёне знаходзілі нелегальную звалку…
На площади Ленина поставят 20-метровую искусственную ель, а в Боровках — живую. Жители других районов…
Гамяльчане звярнуліся да старшыні гарвыканкама праз частыя аварыі на дарозе і недахоп грамадскага транспарту ў…
Провластный блогер рассказал о строительстве нового района за Ледовым дворцом в Бресте, но вместо одобрения…
Автопарк вводит дневной рейс в Андроново. Горожане просят пересмотреть расписание для «Дружбы», аэродрома и вечерних…