У вёсцы Мярэцкія Глыбоцкага раёна вырашылі адрамантаваць тратуар. Але вынік не задаволіў мясцовых жыхароў.
Скрыншот з відэа аўтара ў TikTok @vladteyhvmw
У TikTok з’явілася відэа, у якім жыхар вёскі Мярэцкія Глыбоцкага раёна Уладзіслаў паказаў, як на самой справе правялі аднаўленне асфальтаванай дарогі.
Чытайце таксама: Спілоўваць дрэвы — новы трэнд у краіне? Што пра яго думаюць самі беларусы
«Здаецца, грошы выдзелілі — пачалі рэканструкцыю дарогі, паклалі новы асфальт, робяць абочыны. Аднавілі і стары тратуар, які ўжо даўно быў засыпан зямлёй. Вырашылі зрабіць новы — паклалі, і ўжо стаяць лужыны», — распавядае аўтар відэа.
Якасць кладкі, як кажа мужчына, бачная няўзброеным вокам. Барты рознай вышыні: у адным месцы ад бардзюру — некалькі сантыметраў, у іншым — сем і больш: «Складаецца ўражанне, што нават не спрабавалі выраўняць узровень, каб зрабіць усё акуратна. Людзям з дзіцячым вазком цяпер прасцей ісці ўздоўж дарогі, чым па тратуары: той хвалісты, затрамбаваны, месцамі перакошаны», — кажа мужчына.
«Не разумею, хто працуе ў гэтых арганізацыях і чаму яны не могуць зрабіць якасна, — абураецца Уладзіслаў. — Галоўнае, што такую працу потым прымаюць, і гэта лічыцца нармальным. Наш стары тратуар праляжаў дваццаць гадоў — ніхто яго не чапаў. А цяпер зрабілі новы, ды так, што праз пару гадоў ён проста разваліцца».
@vladteyhvmw #годблагоустройства🇧🇾 #беларусь#тротуар#халатность #безответственность ♬ оригинальный звук — unique
Хоць у каментарах пад відэа некаторыя беларусы дапусцілі, што гэта можа быць толькі чарнавы слой тратура, большасць пагадзілася: якасць працы сапраўды пакідае жадаць лепшага, асабліва калі паглядзець на няроўны бардзюр.
У каментарах пад ролікам адзначылася шмат людзей. Сярод іх многія абурыліся тым, як выконваецца праца па добраўпарадкаванню вуліц у краіне.
@365bel В Вилейке жители 50 лет ждут дорогу. Вместо асфальта — ямы и бездорожье. Жительница Вилейки покзаала в TikTok разбитую дорогу на Партизанском переулке: кругом грязь, ямы колдобины. По словам женщины, в таком состоянии улица находится уже полвека — столько же, сколько она здесь живет. «Не пройти, не проехать. 50 лет ждем дорогу!» — говорит жительница Вилейки. Она рассказала, что люди не раз обращались к местным властям, но в ответ получали только отписки и пустые обещания. #беларусь #вилейка #новостибеларуси #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel
Нагадаем, што гэты выпадак далёка не першы. Беларусы ўжо звярталі ўвагу на тое, што няроўныя дарогі ёсць не толькі ў вёсках, але і ў гарадах, такіх як Магілёў і Ворша. І, нягледзячы на тое, што улады Беларусі назвалі 2025 Годам добраўпарадкавання, праблемы з дарогамі застаюцца актуальнымі па ўсёй краіне.
Чытайце таксама: Год добраўпарадкавання ў Беларусі: «балоты» на дарогах, праз якія цяжка прайсці
Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…
В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…
Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…
Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.
На трассе М1 под Дзержинском включили красно-зеленые лазеры. ГАИ считает это мерой безопасности, но водители…
В прокуратуре заявили, что 22-летний беларус «признал вину, раскаялся и объяснил поведение влиянием деструктивных соцсетей».…