Улады Беларусі абвясцілі 2025 год у краіне Годам добраўпарадкавання. Сярод мэтаў — паляпшэнне асяроддзя шляхам пэўных мерапрыемстваў (прыборкі тэрыторый, будаўнічых прац і г.д.).
Чытайце таксама: У Брэсцкай вобласці плануецца валанцёрская акцыя, але з дапамогай «бюджэтнікаў»
Год добраўпарадкавання ў Беларусі: ці ўдалося «навесці парадак»?
У афіцыйнай заяве пазначана, што да добраўпарадкавання плануюць прыцягнуць валанцёраў, а таксама рэалізаваць грамадзянскія ініцыятывы. Але на справе выходзіць інакш. Журналісты BGmedia ужо звярталі ўвагу на тое, як улады стваралі «бачнасць» мерапрыемстваў, дзе сярод «валанцёраў» былі супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, але не іншыя людзі.
Таксама ў беларусаў узнікалі пытанні да выканання плану па паляпшэнню тэрыторый. У Гомелі, напрыклад, вырубілі сквер для таго, каб пабудаваць помнік савецкаму генералу Ракасоўскаму, што не задаволіла мясцовых жыхароў. І замест зразумелага адказу, з боку прапаганды пасыпаліся абразы, дзе мясцовых назвалі «беглымі» ці недасведчанымі экспертамі. А самі дрэвы, якія нікому не заміналі, раптоўна сталі «хворымі».

Чытайце таксама: «Деревья больным видом не украшали сквер»: как пропаганда оправдывает косяки власти
«Балоты», праз якія не прайсці
Увосень, калі ў краіне часта ільюць дажджы, многія дарогі з асфальту ў беларускіх гарадах стала заліваць да такой ступені, што праз такія «балоты» цяжка праходзіць. На гэта звярнулі ўвагу беларусы ў сацсетках.
Напрыклад, у Воршы, насупраць гарадской паліклінікі №3, пасля дажджу дарогу цалкам заліло вадой. Відэа апублікавалі мясцовыя жыхары. Паводле іх словаў, сітуацыя выклікае абурэнне, бо «асфальт на тым месцы паклалі, намалявалі зебру, але ваду не прадугледзелі». Аўтару відэа жартаўліва параілі перабірацца праз дарогу на лодцы ці ўплаў.

Падобную праблему заўважылі жыхары Магілёва. На праспекце Пушкіна каля жылога дома настолькі вялікае «балота», што мясцовым цяжка праз яго прайсці. Як вынікае з відэа, людзям даводзіцца праз яго праскокваць, ці абыходзіць па самых краях. А гэта можа быць цяжка зрабіць людзям сталога ўзросту.


Аўтар роліку патлумачыў, што гарадскі ЖЭУ не спяшыць вырашаць гэтую праблему, і ў такім выпадку ёсць сэнс звяртацца «да Рыгоравіча». Але з гэтым не пагадзіўся іншы жахар дома.
@365bel В Могилеве возле жилого дома образовалось настолько большое «болото», что местные жители не в состоянии передвигаться по двору. Судя по видео, прохожим приходится перепрыгивать через огромную лужу во дворе дома 30 на Пушкинском проспекте в Могилеве или обходить ее по самым краям, держась за стены дома. Автор ролика объяснил, что городское ЖЭУ не спешит решать эту проблему, и в таком случае есть смысл «обращаться к Рыгоровичу». Но с этим не согласился другой житель дома. #могилев #беларусь #годблагоустройства #новостибеларуси #6регион ♬ original sound — 365bel
Вось такое «добраўпарадкаванне» ў Беларусі: дзе беларусы вымушаны змагацца з абыякавасцю камунальшчыкаў.
Чытайце таксама: Капрамонт з гнілым дахам: як жыхары жылога дома ў Слуцку змагаюцца з абыякавымі уладамі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: