Прислать новость
Промо-материал «Будуй сваё»

GTA па вуліцах Мінска, сэксуальная адукацыя падлеткаў, майстэрня напракат. Ідэі ад беларусаў у праекце «Будуй сваё»

08.03.2024 18:57

Даведаліся, у які бок накіроўваюцца думкі беларусаў, якія прапаноўваюць свае ідэі ў другім сезоне праекту «Будуй сваё».

У праекце «Будуй сваё», таксама вядомым як падатковы праект «Новай Беларусі», ужо з’явіліся ідэі ад удзельнікаў. Магчыма, сярод іх ёсць тыя, якія перамогуць і будуць рэалізаваныя. 

Чытайце таксама: Запатрабавана ўнутры Беларусі. Чаго чакаць ад новага сезону праекта па лічбавым самакіраванні

Нагадаем, што сёлета ёсць тры напрамкі, у якіх канкуруюць і выбіраюцца ідэі, — Польшча, Літва і Global. Апошні накірунак — новы, ён дадаўся ў гэтым годзе. Далучыцца да яго можна не праз адсотак на дабрачыннасць ад сваіх падаткаў, а наўпрост праз унёсак ад 35 еўра. У накірунку Global ёсць асаблівасць — тут можа быць рэалізаваны толькі лічбавы праект, якім могуць карыстацца беларусы і беларускі ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. 

Промо-материал «Будуй сваё»

 

Мы папрасілі прадстаўніцу «Новай Беларусі» па сувязях са СМІ Марыю Грыц распавесці, у які бок сёлета накіроўваюцца думкі беларусаў, якія прапаноўваюць свае ідэі.   

— Напрамак Global мяне вельмі цешыць, — распавядае Марыя Грыц. — Спачатку грэла сэрца ідэя сэксуальнай адукацыі падлеткаў. Мы ведаем, што і ў Беларусі, і ў прынцыпе па-за Беларуссю гэтае пытанне не надта развітое. Для нашай супольнасці, мне здаецца, было б актуальна мець такі праект. 

І яшчэ там ёсць мой «фаварыт» — ідэя зрабіць VR-варыянт беларускай архітэктуры (беларуская архітэктура ў віртуальнай рэальнасці. — Аўт.). Мы ведаем усе са школьнай лаўкі, што праз Беларусь пастаянна ішлі войны, і вельмі шмат архітэктуры страчана. Але ёсць напрацоўкі, ёсць планы і ёсць людзі, якія ўмеюць зрабіць па гэтых планах макеты, якія мы можам пабачыць цяпер, хаця яны страчаныя ўжо даўно.

Скриншот
Ідэя з суполкі Global

У літоўскай суполцы мне вельмі падабаецца ідэя зрабіць майстэрню, дзе ты можаш не толькі прыйсці і штосьці парамантаваць, штосьці зрабіць, калі ёсць творчае натхненне, але і ўзяць інструмент, так бы мовіць, напракат. Калі ў тваёй арэндаванай хаце няма шурупавёрта, а табе трэба штосьці прыкруціць, — прыходзіш, бярэш на пэўны час і робіш сваю справу. 

Чытайце таксама: Новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні стартаваў! І цяпер — для беларусаў па ўсім свеце

У польскай суполцы максімальна разнастайныя прапановы, анлайнавыя праекты, жывыя праекты. Ёсць некалькі прапаноў для дзетак. Напрыклад, дзіцячы пакой — напэўна, штосьці падобнае на садочак — калі вам трэба дзіцёнка заняць на нейкі час, можна туды прывесці. Або летнік — таксама вельмі класная гісторыя. Я бачыла, такія праекты ёсць у расейскай дыяспары: людзі, якія з’ехалі з Расеі, гуртуюць сваіх дзяцей, каб яны таксама маглі наладзіць сувязі, ведаць, хто яны, што яны такія не адныя. 

Скриншот
Ідэя з польскай суполкі
Скриншот
Ідэя з польскай суполкі

Гэтая разнастайнасць ідэй вельмі натхняе.

Усе прапановы ў Global мусяць адпавядаць такому патрабаванню: імі мусіць мець магчымасць карыстацца чалавек з любога пункту на свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Ідэі, якія прапануюцца ў суполках Польшчы і Літвы, будуць праходзіць адсеў, наколькі яны адпавядаюць заканадаўству Польшчы і Літвы. Грошы, якія сабраныя праз дэкларацыі, мусяць ісці толькі на дабрачыннасць, праект мусіць быць рэалізаваны ў той краіне, дзе сплочаныя грошы. І шмат яшчэ якія акалічнасці. 

А ў Global няма ніякага заканадаўства. Адзінае наша правіла — каб гэта быў праект для ўсіх беларусаў і беларусак на свеце, — падкрэсліла прадстаўніца «Новай Беларусі» па сувязях са СМІ.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.