Беларуска, якая жыве ў Ісландыі: «Як выйду на пенсію, то хачу жыць ў доме для састарэлых»

17.08.2024 15:10 Таццяна Семянчук на экскурсіі ў музеі. Источник фото

Таццяна Семянчук жыве ў Ісландыі — краіне-выспе на поўначы Атлантыкі. Тут яна знайшла новы дом і абарону сваіх грамадзяскіх правоў. Марыць, каб гэтаксама было і ў Беларусі.
Читайте BGmedia в:

Краіна ледзяной глыбы на вулканічнай выспе пасярод акіяну

Ісландыя — краіна, якая месціцца на выспе вулканічнага паходжання ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяну. З насельніцтвам, як Брэст, альбо Горадня, — каля 350 тысячаў чалавек — здолела стварыць камфортныя ўмовы не толькі для ісландцаў, але і шматлікіх эмігрантаў, якія едуць сюды ў пошуках лепшага жыцця з розных краінаў свету.

Ісландыя — тэхналагічна развітая і адна з самых багатых краінаў свету: у 2010 годзе займала 17 месца паводле індэксу чалавечага развіцця.

Таццяна Семянчук. Ісландыя.
Таццяна на экскурсіі.

Таццяна Семянчук з Горадні перехала ў Ісландыю ў 2018 годзе, калі выйшла замуж за ураджэнца Латвіі. Мужчына, у сваю чаргу, тут працаваў у будаўніцтве, але так палюбіў гэтую паўночную краіну, што застаўся тут жыць. “Шчаслівае інтэрнэт-знаёмства і каханне”, — смяецца Таццяна і дадае, што “закахалася” таксама і ў Ісландыю.

«Беларусам ў Ісландыі прытулак амаль не даюць»

— Мне вельмі балюча і крыўдна, але пасля падзеяў 2020 года, калі так шмат беларусаў былі вымушаныя выехаць, тут у Ісландыі беларусам вельмі мала даюць палітычны прытулак. Мяне гэта вельмі ўражвае, — з жалем канстатуе Таццяна.

— Памятаеце Лапаціка, які казаў пра забойствы? Ягоная дачка звярталася па палітычны прытулак, мы нават цэлую петыцыю падпісвалі ў яе падтрымку, але ёй адмовілі. Уяўляеце? — дзівіцца Таццяна.

Читайте также: «Держим кулачки и молимся ежедневно»: беларуска, живущая в Харькове, — о войне и желании справедливости

Яна кажа, што ў Ісландыі вельмі шмат эмігрантаў з арабскіх краінаў, палестынцаў, пасля пачатку вайны прыехала шмат украінцаў, вельмі шмат палякаў.

— Увогуле, ісландцы нават не ведаюць такой краіны Беларусь. Калі мяне запытваюць адкуль я, то кажу — Беларусь. Яны – а – а—а, а самі не ведаюць.

У 2020 годзе яшчэ пісалі ў газетах, пасля таго, як самалёт пасадзілі таксама ўзгадвалі.

— Калі Ціханоўская прыязджала, мы тут з беларусамі хадзілі на сустрэчу і пра гэта таксама газеты пісалі. А цяпер — не і палітычнага прытулку беларусам амаль не даюць.

«Чорныя пляжы і «хвалі-забойцы”, а сонца, неба і воблакі — можна рукой дастаць»

Клімат Ісландыі дастаткова мяккі, як для паўночнай краіны на ледніку, але наваколле іншае, чым у Беларусі.

Калі мы едзем у Рэйк’явік праз горы, то едзем “па воблаках”, такія яны нізкія. Тут усё нізкае: сонца агромістае, месяц — па галаве ходзіць, усё можна рукой дастаць. А зямля — уся “у дыме” ад шматлікіх гезераў.

Паводле Таццяны, тут шмат вельмі прыгожых вадаспадаў і палі застылай лавы пакрытыя імхом. Восенню ўсё гэта набывае незвычайна-прыгожую насычаную рознакаляровасць. Але прырода поўначы і поўдня самой Ісландыі істотна адрозніваюцца.

Салфас. Ісландыя.
Горад Салфас, дзе жыве беларуска з сям’ёй.

— Я жыву на поўдні і тут ёсць горад Кефлавік — ён над акіянамам, дзе адныя вятры, халодна і там зеляніны ўвогуле няма, толькі чорныя пяскі. Гэта вулканічныя чорныя пяскі і таму тут такі ж незвычайныя чорныя пляжы.

Чорныя пляжы ў сваю чаргу вядомыя “хвалямі-забойцамі”. Такую назву яны атрымалі, бо раптам накрываюць узбярэжжа і “сцягваюць” усё ў акіян. Турыстаў папярэджваюць пра небяспечную з’яву, але трагедыі ўсё роўна здараюцца.

«Ісландцы баравікоў не прызнаюць, а мы збіраем «што шалёныя» — хто хутчэй дабяжыць»

На поўначы Ісландыі ўжо няма гейзераў і чорнага пяску — звычайная зямля, як і ў Беларусі, але мясцовасць тут горная. І “вечная вясна”: і зімой, і летам мяккае — каля 35 градусаў надвор’е.

У горадзе Салфас, дзе жыве сям’я, ужо ёсць лес, хоць і з “маларосла-карлікавымі” дрэвамі.

— Затое вельмі шмат баравікоў. Ісландцы іх не прызнаюць за грыбы, у іх грыбы — гэта шампіньёны. А мы — беларусы, літоўцы, палякі — збіраем “што шалёныя”: хто хутчэй дабяжыць, — смяецца Таццяна.

Беларуска скардзіцца, што ў Ісландыі дзве праблемы: дождж і вецер, якія большую частку года і вельмі абрыдаюць — “па-просту дэпрэсуюць”. А сёлета мясцовыя “ўвогуле лета не бачылі — курткі не здымалі”. Калі ж лета цёплае, то гэта 15-18 градусаў. А 20, то гэта ўжо спякота, як у Беларусі 30, бо вельмі нізкае сонца.

Зімы вельмі мяккія, як найніжэй — 10 градусаў марозу, снег і “вельмі камфортна”. Да таго ж, у ісландцаў ёсць свой брэнд — адзенне “непрамакальнае і непрадзімальнае”. А парасонаў тут няма — іх не носяць, бо з-за вятроў парасон — “на адну хвіліну”.

«Чатыры-пяць дамоў — гэта ўжо горад»

Горад Сэлфас з шасцю тысячамі насельнікаў — адзін з найбуйнейшых у Ісландыі. Большымі маштабамі можа пахваліцца толькі сталіца Рэйк’явік.

— Увогуле горад пачынаецца там, дзе ёсць царква, сад і школа — гэта абавязкова у Ісландыі. Яшчэ чатыры-пяць дамоў — гэта ўжо горад і такая ўся Ісландыя, — кажа Таццяна.

Читайте также: «Прощай, качественная одежда»: в Беларусь запретили поставлять одежду секонд-хенд из ЕС. Как реагируют беларусы?

У асноўным усе гарады размешчаныя па краях краіны-выспы — на ўзбярэжжы акіяну. Яе цэнтральная частка — гэта ляднік з бясконцай снежнай прасторай. А пад снегам “самы страшны вулкан, але вельмі прыгожа”.

Гарадзенка кажа, што спатрэбілася часу, каб прывыкнуць і да гарадзкой архітэктуры, дакладней — да яе поўнай адсутнасці.

— Першае ўражанне, што патрапіў на іншую планету: дамы і іншыя пабудовы — абсалютна нестандартныя. Яны аб’ёмныя і нават можна сказаць — бясформенныя, нібыта, вялікія ангары. І ўсе абабітыя металам, бо вятры і дождж хутка разбураюць цэмент ці цэглу. Ніякай архітэктуры, можна сказаць, няма — ісландцы проста гэтым не пераймаюцца. Галоўнае — эканамічна і надзейна.

Таццяна з мужам побач са Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў Ісландыю.
Побач са Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў Ісландыю.

Двух-пяціпавярховыя дамы пачалі будаваць толькі апошнімі гадамі, пасля наплыву вялікай колькасці эмігрантаў. Дагэтуль і гарады і вёскі — запар аднапавярховыя.

— Як па мне, дык тут усюды вёска, бо ўсё малое — смяецца гарадзенка.

Няма ў Ісландыі і лецішчаў, як у панятках беларусаў. Ёсць летнія загарадныя дамкі з абавязковым джакузі ў двары. Ісландцы выязджаюць туды на выходныя “на грыль і выпіўку”.

Грамадзкага ж транспарту амаль няма і ездзяць туды сваімі машынамі-электрамабілямі. У кожнай сям’і іх па 2-3, бо электычнасць вельмі танная — як сілкаваць аўтамабілі дома, так і на спецыяльных станцыях.

«Жыллё тут вельмі дарагое — «папярод планеты ўсёй»»

Жыллё ў Ісландыі — адно з самых важкіх арыткулаў расходаў, як для мясцовых жыхароў, так і эмігрантаў. Арэндаваць ці набыць жыллё стала яшчэ цяжэй і даражэй, чым гэта было ў«даваенныя і даковідныя» часы, кошты — «папярод планеты ўсёй».

— У нас, да прыкладу, 90-метровая кватэра з трыма спальнямі — лічыцца сярэдніх памераў кватэра. Зняць такую кватэру разам з камунальнымі паслугамі каштуе 280 тысячаў ісландскіх крон на месяц — гэта каля двух тысячаў Еўра.

Читайте также: Для тех, кто ценит природу: нашли в пригороде Бреста дом с элементами рустикального стиля. Кажется, он очень уютный

Таццяна кажа, што гэта нядорага, бо кватэру здаюць знаёмыя мужа. Зараз кошты распачынаюцца ад 300 тысяч на меньшыя кватэры — з двума спальныямі пакоямі.

Вельмі часта пад жыллё тут перарабляюць гаражы, дзе злучаныя спальнае месца з кухняй, кшталту беларускіх кватэр-студый. Прыстасоўваюць нават напаўпадвальныя памяшканні — на ніжэйшым узроўні і такое жыллё каштуе каля тысячы Еўра. Гэтаксама дорага і набыць жыллё.

— Мая сяброўка прадае двухспальную кватэру з прыбудоўкай за 59 мільёнаў крон — каля 400 тысяч Еўра. Кватэры ў прэстыжных дамах, калі яшчэ і з гаражом дасягаюць 90 мільёнаў — каля 600 тысяч Еўра.

Таццяна ўдакладняе, што гэта ў іх горадзе Сэлфасе. У сталіцы — Рэйк’явіку — жыллё яшчэ даражэй. Дадаткова выраслі адсоткі банкаўскіх крэдытаў і браць іх на жыллё на такіх умовах стала зусім не выгадна.

«Вада ў нас — бясплатная і халодная і цёпланя, а электрычнасць каштуе капейкі»

Затое ў Ісландыі вельмі танныя камунальныя паслугі. Падлогі ў дамах, асфальт на вуліцах абавязкова маюць падагрэў і ён — з цёплай вады ад гейзераў. Таму для жыхароў гэта каштуе “літаральна капейкі”. А халодная вада цячэ з гор і яна зусім бясплатная.

Вада такая чыстая, што не праходзіць нават фільтрацыю і адразу паступае ў вадаправодную сістэму. Турыстам нават раяць піць ваду проста з крана, а не набываць.

Газу тут няма — толькі электрычнасць і для жыхароў яна таксама каштуе “капейкі” і таксама, дзякучы гейзерам.

— Святло мы можам увогуле не выключаць, аднойчы так і сталася: выехалі на тры дні і забыліся павыключаць святло ў кватэры і ніякай растраты мы не адчулі. На камунальныя паслугі ніхто тут не зважае, — канстатуе Таццяна.

А яшчэ ў Ісландыі ўсё лета — белыя ночы. Праўда, зіма гэта з размахам “кампенсуе”: святла можа быць тры гадзіны на дзень і то, калі не пахмурна.

«Тут няма такога панятку, як у Беларусі: не падабаецца — звальняйся»

Заробак і памер падатку ў Ісландыі залежыць ад памеру даходаў.

— Мой муж працуе ў Ісландыі больш за 20 гадоў у будаўніцтве. Ягоны заробак дасягае мільёну крон — гэта каля 7 тысяч Еўра. Я працую пакаёўкай у гатэлі і гэта 380 тысяч крон — каля 2,5 тысяч Еўра. Мой заробак лічыцца нізкім, таму і падатак нізкія. У мужа падатак сягае 40%, аднойчы на падаткі пайшло 600 тысячаў крон.

Перадусім людзі працуюць у сферы абслугі: у Ісландыі развіты турыстычны бізнес, таму вельмі шмат гатэляў, якія патрабуюць шмат працаўнікоў. Крамы, рэстараны, спартова-забаўляльныя цэнтры таксама разлічаныя на турыстаў.

Читайте также: За год дефицит работников образования в Бресте вырос в 2,5 раза. Узнали, кто нужен и что по зарплатам

А яшчэ — развітая сельская гаспадарка: фермеры разводзяць авечак, коней, кароў. Адпаведна запатрабаваная праца ў перапапрацоўцы.

— Бараны-авечкі-каровы — іх выпускаюць і яны ўсё лета пасвяцца ў гарах. Таму прадукты натуральныя і вельмі якасныя. Словам, з працаю праблемы няма, — сцвярджае Таццяна.

Паволдле яе словаў, у Ісландыі развітая сістэма прафсаюзаў, якія вельмі ўплывовыя і па-праўдзе цалкам бароняць працаўнікоў.

— Тут працадаўца не здолее зрабіць шкоды працаўніку аніякай: ні падманіць, ні затрымаць заробак, ні звольніць. Бо адразу ўключаецца прафсаюз і бароніць кожнага працаўніка незалежна ісландзец ён ці эмігрант з іншай краіны. Тут няма такога панятку, як у Беларусі: не падабаецца — звальняйся, ці — не возьмем на працу, бо ўзрост перадпенсійны. Тут працоўны чалавек поўнасцю абаронены.

Таццяна кажа, што марыць, каб правы працаўнікоў гэтаксама баранілі і ў Беларусі. А яшчэ ў Ісландыі вельмі развітая сістэма падтрымкі беспрацоўных. Праз кожныя два гады працаўнік мае магчымасць два гады заставацца на пасобіях па беспрацоўю, а іх памер роўны памеру заробаку. Гэта ўплывае на пенсію, але многія любяць карыстацца такой сістэмай.

«Многія школьнікі-падлеткі вучацца і працуюць па 4-6 гадзін»

Адукацыя ў Ісландыі прыкладана такая ж, як ва ўсіх скандынаўскіх краінах: малодшая, старэйшая школа. І навучанне тут сапраўды бясплатнае не на словах: кнігі, сшыткі, кампутары — усё, што неабходна для вучобы выдаецца бясплатна.

Пасля школы абавязковае навучанне ў каледжы –– каля 100 Еўра за поўгода. А далей — адукацыя вышэйшая і галоўным чынам — у Рэйк’явіку. Гэта платная адукацыя і вельмі дарагая — каля 8 мільёнаў крон за год, а гэта каля 50 тысячаў Еўра.

— Падыход да дзяцей — зусім іншы. Мая дачка закончыла пачатковую школу ў Беларусі — гэта было пекла. Мяне ўвесь час выклікалі ў школу, што яна непаслухмяная, несканцэнтраваная, што гіперактыўная. Тут перадусім — інтарэсы дзіцяці, ягоныя асабістыя якасці, ягоныя правы. І дзеці тут да такой ступені абазнаныя ў сваіх правах, што калі груба размаўляць, то могуць выклікаць паліцыю і паліцыя будзе бараніць дзіця, — кажа Таццяна.

Читайте также: «Еще не открыли, а мест уже нет»: брестчанки комментируют новость про открытие нового детского сада на Вульке-3

Многія школьнікі-падлеткі вучацца і працуюць па 4-6 гадзін. У іх вельмі малы падатак і ў выніку зарабляюць дастаткова добрыя грошы.

— Мая дачка, ёй зараз 17 гадоў, яна школьніца і падпрацоўвае у краме. І заробак мае амаль такі ж, як і я — каля 2 тысячаў Еўра. Але і ўзровень адукацыі ў школьнікаў — ён, канечна, вельмі слабы.

Працоўная мова тут — ісландская. У побыце і паўсядзённасці дастаткова размаўляць па-ангельску — тут усе ведаюць ангельскую мову. Але ісландцы вельмі шануюць і ім вельмі імпануе, калі ты вучыш іх мову і стараешся размаўляць па-ісландзку — яны гэта цэняць і паважаюць.

— А мяне тут ратуе польская мова, бо тут вельмі шмат палякаў і я — як рыба ў вадзе, — радуецца Таццяна.

«Мы плацім вялікія падаткі, але сацыяльна мы поўнасцю абароненыя»

Адсотак ад падаткаў ідзе на медыцыну. Не аплочваецца страхоўкай толькі лячэнне зубоў: гэта 100-150 Еўра, але ў Ісландыі гэта лічыцца не дорага.

— Так, мы плацім вялікія падаткі, але сацыяльна мы поўнасцю абароненыя. У мяне была аперацыя, у мужа таксама — мы нейкія смешныя капейкі заплацілі. Калі сур’ёзныя захворванні, то лячэнне бясплатнае. Гэтыя нашыя падаткі — яны ўсе нам кампенсуюцца.

Кошты на некаторыя прадукты ў Беларусі нічым не адрозніваюцца ад коштаў у Ісландыі. А вось алкаголь і цыгарэты дарагия. Адна пляшка віскі, да прыкладу, будзе каштаваць, як цэлы кош гэтага ж алкаголю ў Беларусі.

«Як выйду на пенсію, то хачу ў Дом састарэлых»

У Ісландыі жанчыны выходзяць на пенсію ў 65, а мажчыны ў 73 гады. Многія ісладскія пенсіянеры выязджаюць зімаваць на выспы ў Гішпаніі, а свае кватэры здаюць. І за гэтыя грошы, яны здымаюць жыллё ў Гішпаніі і жывуць “ні ў чым сабе не адмаўляюць”.

Пенсія — накапляльная сістэма: 2% ад даходу плаціць сам будучы пенсіянер і 4% кампанія. У выніку на сталыя гады скопліваецца добрая сума. Усе пенсіянеры ездзяць сваімі машынамі і ўсё гэта — вялікая розніца з жыццём пенсіянераў у Беларусі.

А яшчэ ў Ісландыі вельмі папулярныя дамы састарэлых. Сталыя людзі там вельмі добра жывуць: гэта агромістыя кватэры, дзе яны маюць медперсанал і ўсё абслугоўванне. У дадатак жыхары гэтых дамоў маюць розныя экскурсіі, выезды і за гэта яны плацяць частку сваёй пенсіі.

Таццяна ацэньвае гэта так: “Гэтыя дамы — сапраўдны рай. Кажу, што як выйду на пенсію, то таксама хачу жыць ў доме для састарэлых”.

Таццяна на экскурсіі ў музеі.
Таццяна на экскурсіі ў музеі ледзяной пячоры.
Таццяна на экскурсіі разам з мужам.
Таццяна на экскурсіі ў музеі ледзяной пячоры разам з мужам Калвісам.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: