Жыхары вуліцы Прамысловай у Маладзечне пагрукаліся ў рэдакцыю kraj.by з просьбай звярнуць увагу на стан каля 200 метраў дарогі, якія, паводле іх слоў, застаюцца без нармальнага пакрыцця ўжо працяглы час. Жанчыны распавялі, што ўчастак пачынаецца адразу за асфальтаванай часткай, укладзенай у мінулым годзе, і заканчваецца каля мясцовай крамы.
Чытайце таксама: Дарога ў Маладзечна пасля скаргі ў TikTok — ямы засыпалі бітай цэглай
Рашэнне праблемы зноў адкладаецца мінімум да наступнага дарожнага сезону
Паводле слоў мясцовых жыхарак, праблему яны падымалі і раней. Ім абяцалі, што дарогу ўключаць у план працы: «Пісалі ў службу заказчыка ліст. У адказ атрымалі абяцанне, што ў тэрмін да 22 верасня 2025 года будзе праведзена прафіляванне дарожнага палатна вуліцы з даданнем новага матэрыялу. Але з таго часу нічога не падсыпалі, толькі грэйдар праязджаў».

Жанчыны вымушаныя самастойна падкладаць камяні ўздоўж узбочын, каб машыны не з’язджалі на газоны ў дажджлівае надвор’е. У сухое надвор’е, паводле іх слоў, аўтамабілі па гэтым участку рухаюцца вельмі павольна праз ямы і няроўнасці.
На зварот жыхароў рэдакцыя накіравала запыт у профільныя службы. У «Службе заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Маладзечанскага раёна» паведамілі, што працы на ўчастку сапраўды запланаваныя. Паводле інфармацыі спецыялістаў, у бліжэйшы час тут правядуць грэйдаванне дарогі, а больш капітальныя захады — уключэнне ўчастка ў план асфальтавання — разглядаюцца на наступны год.

Такім чынам, праблему прызнаюць, але паўнавартаснае рашэнне, па сутнасці, зноў адкладаецца мінімум да наступнага дарожнага сезону. Гэта калі стрымаюць абяцанне.

Чытайце таксама: У Маладзечне чыноўніца вырашыла перасяліць пенсіянераў з звыклых месцаў вулічнага гандлю і прыгразіла штрафамі
На мінулым тыдні гаворка ішла пра вуліцу Уладзіслава Галубка ў Маладзечна
З падобнай сітуацыяй жыхары Маладзечна ўжо звярталіся ў СМІ на мінулым тыдні — тады гаворка ішла пра вуліцу Уладзіслава Галубка ў мікрараёне Залінейны. Людзі таксама скардзіліся на ямы, рэдкае грэйдаванне і часовыя падсыпкі, якія хутка размывае дажджом.
Той тэкст kraj.by распаўсюдзіў праз сацсеткі, яго чакана каментавалі мясцовыя жыхары. Яны адрэагавалі эмацыйна, абмяркоўваючы якасць дарог у розных раёнах горада:
- «Ваша падсыпаць і грэйдар — гэта ўсё да першага дажджу, а потым усё як і раней».
- «На Лясных дарогі жахлівыя. 2 і 3 завулкі Якуба Коласа нават горш за Галубка. Там яма на яме».
- «Любая вуліца мікрараёна Лясныя выглядае горш! Дзе нашы падаткі?»
- «У нас у два разы горш, і ніхто нават лішні раз не грэйдуе. Падсыпку прашу ўжо 2 гады».
- «А дзе нармальныя праезды ў Маладзечне? Там, дзе няма асфальту».

У новым выпадку відэа з вуліцай Прамысловай у сацсетках рэдакцыі ужо не публікавалася. Адпаведна, і каментароў да яго не з’явілася.
Гледзячы па ўсім, там вырашылі не правакаваць традыцыйны «дарожны флэшмоб» з паведамленняў пра ўсе астатнія праблемныя вуліцы горада — рэакцыя жыхароў Маладзечна на падобныя тэмы ўжо стала дастаткова прадказальнай, каб абыходзіцца без дадатковых паўтораў.
Чытайце таксама: У пітным фантане ў Маладзечне няма вады праз дрэнную сітуацыю з гепатытам А
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: