Прислать новость
Валерий Карбалевич

Карбалевіч: «У масавай свядомасці вайна з Украінай — страшней, чым вайна з уласным народам»

07.05.2022 06:15

Chatham House прэзентаваў чарговае апытанне ў Беларусі, па выніках якога каля 30 адсоткаў рэспандэнтаў падтрымліваюць вайну ва Украіне.

Часам сацыялагічныя апытанні перакрэсліваюць тое становішча спраў, якое хацелася б бачыць. Напрыклад, так адбываецца с меркаваннем «беларусы супраць вайны» або «беларусы з Украінай». Прынамсі далёка не ўсе, і ігнараваць гэтую рэальнасць небяспечна.

«Абарончая рэакцыя абсалютна лагічная, — каментуе эксперт Chatham House, дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня. — Грамадства знаходзіцца ў складаным стане. І любы чалавек, які прыносіць дрэнную, як яны думаюць, інфармацыю, сустракаецца з абарончай рэакцыяй. Я імкнуся даносіць да палітызаваных актывістаў, дзеячаў, лідараў, як важна правільна разумець грамадства, каб правільна будаваць палітыку ў дачыненні да яго. Палітыку, якая пасля можа прывесці да пазітыўных зменаў».

Читайте также: «У большей части беларусов нет ощущения войны вообще». Кто виноват и кому сочувствуем — результаты опроса

Чарговае даследаванне Chatham House тычылася пераважна адной тэмы: як вайна ва Ўкраіне паўплывала на настроі беларусаў, піша палітолаг Валер Карбалевіч. Ён звяртае ўвагу на тры высновы.

— Найперш, апытанне пацвердзіла, што спачуванне Расеі ў гэтай вайне большае, чым спачуванне Ўкраіне. Паводле кіраўніка праекту Рыгора Астапені, «адказы, якія прадугледжваюць падтрымку Расеі ў вайне ў той ці іншай форме, збіраюць 35%, праўкраінскія опцыі набіраюць 20%». Справа тут не толькі ва ўздзеянні масіраванай прапаганды расейскіх і беларускіх тэлеканалаў, але і ў глыбокім укараненні расейскіх наратываў у масавай свядомасці беларусаў. Амаль тры дзесяцігоддзі кампаніі няспыннай беларуска-расейскай інтэграцыі не маглі не пакінуць свайго следу. Беларусь — адзіная краіна, дзе палітыка «мяккай сілы» Расеі прыносіць пэўны плён. Хоць з кожным годам гэты эфект усё меншы. Нагадаю, што ў 2014–2016 гадах 2/3 беларусаў падтрымлівалі Маскву ў расейска-ўкраінскім канфлікце.

Читайте также: Усов — о перспективах Беларуси: «Независимой по факту она уже не станет, пока будет существовать режим Путина»

Другі момант. Паводле Астапені, «24% гарадскіх жыхароў Беларусі згодныя з Лукашэнкам, што калі б не быў нанесены прэвентыўны ўдар па Ўкраіне, то армія Ўкраіны атакавала б беларускія войскі». Менавіта гэтым Лукашэнка тлумачыў саўдзел Беларусі ў расейскай агрэсіі. Дык вось, высвятляецца, што ён пераканаў толькі сваіх прыхільнікаў. І гэта дрэнная навіна для Лукашэнкі. Бо з улікам вельмі моцных антываенных настрояў уцягванне краіны ў вайну — гэта, магчыма, нават горш, чым сілавое ўтрыманне ўлады.

Нарэшце, трэцяя выснова. Астапеня адзначыў: «23% апытаных кажуць, што калі б беларускае войска паслалі на вайну ва Ўкраіну, то войска выконвала б загады. Іншыя адказы — пра розныя спосабы ўхілення ад выканання загаду». Мне гэтыя лічбы падаюцца проста фенаменальнымі. Каб сярод законапаслухмяных беларусаў, якія апрыёры любяць парадак, паважаюць дзяржаўныя інстытуты, толькі чвэрць лічыла, што вайскоўцы выканаюць загад, датычны ўдзелу ў вайне, — трэба, каб адбылося нешта надзвычайнае.

Нагадаю, што ў 2020 годзе, падчас найвастрэйшага палітычнага крызісу, усе сілавыя структуры, уключна з арміяй, амаль бездакорна выконвалі загады Лукашэнкі. Прычым большасць тых загадаў супярэчылі Канстытуцыі і законам.

Былі толькі адзінкавыя выпадкі, калі людзі ў пагонах адмаўляліся браць удзел у палітычных рэпрэсіях.

І вось цяпер толькі 23% лічаць, што вайскоўцы выканаюць загад, калі іх пашлюць на вайну ва Ўкраіну. Астатнія мяркуюць, што жаўнеры будуць сабатаваць іх выкананьне ці ўвогуле здадуцца ў палон украінцам. Зусім ня факт, што сапраўды так будзе, што войска адмовіцца ваяваць. Але тое, што так думае пераважная большасць беларусаў, вельмі паказальна. Чаму так? Бо вайна. Яна ўсё мяняе.

Парадокс у тым, што ў масавай свядомасці вайна з Украінай — страшней, чым вайна з уласным народам.

Читайте также: От любви до ненависти один год. 96% украинцев терпеть не могут «крепкого хозяйственника»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.