Categories: Общество

«Катацца нельга, купацца нельга — а што можна?»: Віцебляне абураныя працай камунальнікаў

У Віцебску камунальныя службы засыпалі пяском зімовыя горкі, у тым ліку ў бяспечных месцах. Жыхары лічаць, што дзецям проста не засталося дзе катацца.

Share

У Віцебску жыхары незадаволеныя працай камунальных службаў, якія пачалі засыпаць пяском зімовыя горкі, у тым ліку і ў месцах, што лічыліся адносна бяспечнымі. Віцебляне скардзяцца на тое, што дзецям фактычна няма дзе катацца, а альтэрнатывы ім ніхто не прапануе.

Чытайце таксама: Камунальнікі ўсталёўваюць знакі і пасыпаюць спускі на гарадскіх горках

У цэлым па Беларусі камунальныя службы тлумачаць такія меры клопатам пра бяспеку. Узімку ў гарадах з’яўляецца шмат стыхійных горкаў, якія могуць заканчвацца каля дарог, вадаёмаў або небяспечных схілаў. Дзеці часта не ацэньваюць рызыку, і толькі за няпоўны студзень у некаторых гарадах сотні непаўналетніх звярталіся ў траўматалагічныя пункты.

@vitebsk.guide ⚡️В Витебске стихийные горки засыпают песком Зимой такие спуски становятся местом повышенного риска. Работы уже провели на нескольких горках. Речь идет о горке на проспекте Людникова (возле «Лукойла»), спусках к реке Витьба — за колледжем и у кардиодиспансера, территории у колледжа электротехники на проспекте Черняховского, склоне у Летнего амфитеатра. #витебск #fyp #обзор #горки #безопасность ♬ оригинальный звук — Vitebsk.GUIDE

Каб знізіць узровень траўматызму, у розных гарадах усталёўваюць папярэджвальныя знакі, пасыпаюць небяспечныя спускі пяском і абмяжоўваюць катанне. Аднак, як паказвае практыка, такія меры не заўсёды вырашаюць праблему.

У Віцебску, па інфармацыі гарадскіх службаў, супрацоўнікі «Зеленбуду» абследавалі і «прывялі ў бяспечны стан» стыхійныя горкі каля вуліцы Люднікава, за каледжам на рацэ Віцьба, побач з корпусам кардыялогіі і на тэрыторыі каля Летняга амфітэатра. У гэтых месцах з’явіліся папярэджвальныя таблічкі аб забароне катання, а схілы былі пасыпаныя пяском.

Як адрэагавалі віцебляне

Аднак рэакцыя жыхароў аказалася неадназначнай. Многія лічаць, што пад засыпку трапілі нават тыя горкі, якія не ўяўлялі небяспекі і былі адзіным месцам для зімовых забаў дзяцей. Асабліва абурае віцеблян тое, што, на іх думку, камунальныя службы дзейнічаюць больш актыўна, калі трэба нешта забараніць, але не так аператыўна — калі гаворка ідзе пра ўборку снегу.

Як у Віцебску засыпалі пяском стыхійныя горкі і ўсталявалі таблічкі. Скрыншот з відэа ў TikTok @vitebsk.guide

Сваё незадавальненне людзі выказваюць у каментарах пад відэа ў TikTok:

  • «Снег прыбіраць — дык абы-як, а як дзецям нашкодзіць — тут мы першыя».
  • «Купацца нельга, катацца нельга, салюты нельга. А што ўвогуле можна?»
  • «Трэба абсталёўваць горкі для дзяцей, а не проста ставіць таблічкі».
  • «У дварах пяску не допросішся, а тут раптам знайшлі».
  • «Цэнтр горада, ходзіць транспарт, шмат людзей. Чаму б тут не зрабіць афіцыйную бяспечную горку?»
  • «Дзяржаве прасцей забараніць, чым стварыць умовы».
  • «Замест таго каб арганізаваць адпачынак для людзей, усё забараняюць. Так яшчэ з савецкіх часоў».
  • «Проста яшчэ не прыдумалі, як браць грошы за катанне — паставіць тэрміналы».
  • «У нас усе горкі зраўнялі, нават маленькія. Цяпер дзеці з “ватрушкамі” і санкамі ходзяць па вуліцах як дурні».

Жыхары падкрэслілі ў каментарах, што яны не выступаюць супраць правілаў дарожнай бяспекі, але лічаць, што адных забаронаў недастаткова. На іх думку, у горадзе павінны з’яўляцца афіцыйныя, абсталяваныя і бяспечныя месцы для зімовых забаў, каб дзеці не шукалі альтэрнатывы на дарогах і небяспечных схілах.

Чытайце таксама: Небяспечныя забавы: у розных гарадах краіны дзеці выязджаюць на цюбінгу прама на дарогу

Recent Posts

Быховскую «Женщину-мать» отправили на доработку. Со скульптором прекратили сотрудничество

Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…

17.11.2026

«Будзем плаціць як дармаеды»: Беларусы абурыліся планамі ўладаў змяніць аплату камунальных паслуг

Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…

17.11.2026

«Видимо, оплата труда, мягко сказать, не очень». В Солигорске все-таки открыли круглосуточную аптеку, но есть нюанс

Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…

17.11.2026

«Прыніжэнне абаронцаў Айчыны». Магілёвец абурыўся шыльдай мужчынскага туалета

Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…

17.11.2026

«Видимо, в параллельной вселенной»: «Евроопт» ищет сотрудников в Бресте, но горожане усомнились в обещанных суммах

«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…

17.11.2026

«В Брест сделать не судьба?» БелЖД запускает бизнес-поезда в Минск, но пинчане требуют нормальных рейсов в другие места

БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…

17.11.2026