Алесь Чайчыц прааналізаваў назвы 778 тапанімічных аб’ектаў Брэста. 189 з іх маюць варожы да Беларусі прапагандысцкі савецкі або расійскі характар.
Памятник Ленину в Бресте. Фото: BrestCITY.
Публіцыст і даследчык Алесь Чайчыц апублікаваў чарговую частку даследавання пра акупацыйную тапанімію беларускіх гарадоў — на гэты раз пра Брэст. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы (у дадатку апублікаваны спіс тапанімічных аб’ектаў, перайменаванне якіх неабходнае, пажаданае ці магчымае). BGmedia расказвае самае важнае.
Чытайце таксама: Мнения экспертов: Стоит ли переименовывать улицы в Бресте?
Алесь Чайчыц прааналізаваў назвы 778 тапанімічных аб’ектаў Брэста па стане на 2025 год: вуліцы, плошчы і іншае.
Выяўлена 189 тапанімічных аб’ектаў з назвамі, якія маюць у рознай ступені варожы да Беларусі прапагандысцкі савецкі або расійскі каланіяльны характар і якія прызнана неабходным або пажаданым змяніць.
Таксама выяўлена 16 аб’ектаў, перайменаванне якіх можа быць мэтазгодным з той ці іншай прычыны, але можа быць прадметам дадатковага экспертнага і грамадскага абмеркавання.
«Асобная рэкамендацыя адносна тапаніміі: вяртаць палітычна нейтральныя спрадвечныя гістарычныя назвы тапанімічным аб’ектам — нават тым, чые актуальныя назвы не нясуць антыбеларускага ідэйнага зместу», — гаворыцца ў даследаванні.
Прызнана неабходнасць прыярытэтнай змены назваў амаль 8% тапанімічных аб’ектаў (63 адзінкі), названых у гонар найбольш адыёзных асобаў і з’яў савецкага рэжыму або расійскага каланіялізму. Напрыклад, вуліцы 17 Верасня, Арджанікідзэ, Баўманская, Будзёнага, Халтурына.
Акрамя гэтага, прызнана патрэба змены яшчэ 113 назваў прааналізаваных аб’ектаў (14,5% ад агульнай колькасці) з-за відавочнага савецкага ідэалагічнага і/або расійскага каланіяльнага характару. Напрыклад, вуліцы 9 Студзеня, Астроўскага, Горкага, Жукава.
Яшчэ амаль 4% назваў (29 адзінкі), перайменаванне якіх прызнана магчымым альбо пажаданым, павінны быць прадметам дадатковага экспертнага і грамадскага абмеркавання. Напрыклад, вуліцы Касіцкага, Пуцейская, Рэпіна, Цалінная.
Назвы 74% прааналізаваных тапанімічных аб’ектаў Брэста з’яўляюцца палітычна нейтральнымі і не патрабуюць змены.
Чытайце таксама: Брестчане о переименовании улиц города: «Улицы с именами убийц (Халтурина, в частности) надо переименовать»
Сярод абласных цэнтраў Брэст мае найменш прасякнутую савецкай і расійскай імперскай прапагандай тапанімію: 73,7% тапанімічных аб’ектаў не патрабуюць перайменавання (для параўнання: Мінск — 58,5%, Магілёў — 52%, Гродна — 65,9%), нягледзячы на важную ролю Брэсцкай крэпасці ў савецкай прапагандзе.
Гэта дасягаецца за кошт высокай долі палітычна нейтральных назваў: у гонар прыроды і геаграфіі, эканомікі і аб’ектаў інфраструктуры, іншых нейтральных назваў (усяго 54,76%) — значна больш, чым у Мінску (25%), Гродне (39,74%) і Магілёве (30,34%).
Назваў у гонар расійскіх і савецкіх вайскоўцаў (9,13%) больш, чым у Мінску (8,8%), але менш, чым у Магілёве (10,69%) і Гродне (10,14%).
Назваў у Брэсце ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячоў і палітыкаў — толькі чатыры (дзве ў гонар Касцюшкі, па адной — у гонар Ю. Нямцэвіча і В. Урублеўскага).
Назваў у гонар беларускіх грамадскіх дзеячоў, не звязаных з савецкім рэжымам, царскай Расіяй ці расійскім рэвалюцыйным рухам, — усяго 15 (менш за 2% ад агульнай колькасці). Напрыклад, вуліцы Янкі Купалы, Якуба Коласа.
Назваў у гонар падзей несавецкай гісторыі Беларусі — адна (Грунвальдская).
Чытайце таксама: Председатель Брестского горисполкома предлагает улицу Халтурина переименовать в улицу Счастливую
«Камуністычны рэжым меў для Беларусі юрыдычны і фактычны характар замежнай акупацыі. Дасягненні савецкага часу ў Беларусі нівэлююцца каласальнай шкодай, якую Беларусі нанёс камуністычны рэжым. Удзел беларусаў у дзейнасці савецкіх інстытуцый быў у той ці іншай ступені калабарацыяй з акупацыйнай уладай», — напісана ў даследаванні.
Алесь Чайчыц лічыць, што цягам дзесяцігоддзяў гарадская прастора была арэнай для прапаганды таталітарнага савецкага рэжыму, а перад гэтым — варожай да Беларусі царскай расійскай улады.
Назва вуліцы або помнік — адна з найвышэйшых формаў грамадскага ўшанавання. Назвы і помнікі павінны быць прысвечаны толькі асобам, з’явам і падзеям, якія гэтага заслугоўваюць.
Першасны прыярытэт дэкамунізацыі і дэколанізацыі — аднаўленне палітычна нейтральных спрадвечных гістарычных назваў. Праз гэта прайшлі ўсе краіны-суседзі Беларусі. Напрыклад, у Польшчы і краінах Балтыі масавыя перайменаванні адбыліся пасля падзення камуністычных рэжымаў і аднаўлення незалежнасці ў 90-я гады, кропкава адбываюцца да сёння.
У 2024 годзе ў Рызе перайменавалі некалькі вуліц з расійскімі каланіяльнымі назвамі — Маскоўская, Ламаносава, Гогаля, Пушкіна, Лермантава, Тургенева.
У заходніх рэгіёнах Украіны працэс пачаўся ў 90-я гады, а пасля расійскай агрэсіі ў 2014 годзе набыў агульнанацыянальны характар і зацверджаны на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. З 2014 па 2020 год былі зменены назвы 51 тысячы аб’ектаў тапаніміі, 1 тысячы населеных пунктаў, 26 раёнаў, 75 навучальных устаноў. Таксама дэмантавана 2,5 тысячы помнікаў і памятных знакаў.
Што тычыцца дэсаветызацыі ў Беларусі, то быў вопыт перайменавання вуліц Мінска гарадскімі ўладамі ў 1944 годзе падчас нацысцкай акупацыі — намінальны і няўдалы. У постсавецкай Беларусі працэс амаль не пачынаўся. Заўважныя выключэнні — Маладзечна ў часы кіраўніцтва Г. Карпенкі, а таксама адзінкавыя назвы (напрыклад, у Мінску: праспект Ф. Скарыны, плошча Незалежнасці).
Аналагічны аналіз праведзены па шэрагу іншых беларускіх гарадоў, яго вынікі будуць прэзентаваны пазней.
Алесь Чайчыц запрашае жыхароў і ўраджэнцаў іншых беларускіх гарадоў да супрацоўніцтва ў стварэнні аналагічных дэкамунізацыйных спісаў. Яму можна напісаць у Facebook.
На яго думку, спісы павінны быць напрацоўкай, якой змогуць скарыстацца дэмакратычна абраныя ўлады Рэспублікі Беларусь пасля аднаўлення законнасці.
Чытайце таксама: Рогачук после шумихи «переобулся»: Коммунисты поссорились с властями Бреста из-за намерения переименовать две улицы
Жильцы одного из домов в Горках уже несколько месяцев борются с затоплением подвала. Работы проводились…
В Бресте только начало ноября, но коммунальщики уже разворачивают на площади Ленина металлические конструкции будущей…
За две недели МВД включило в «список экстремистов» 8 жителей Бреста и области. Всех судили…
По версии следствия, на одной из строительных площадок в Бресте прораб и водители решили «подзаработать»…
На аллее фонарей на Гоголя в Бресте появился новый арт-объект — десантник с автоматом. Скульптор…
В деревне под Кобрином поставили бюст человеку, никогда не жившему в Беларуси. По всей видимости,…