У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах унутранага сумяшчальніцтва.
Покупка в аптеке
Жыхары Слоніма звярнуліся ў райвыканкам з просьбай разгледзець пытанне аб адкрыцці адной кругласутачнай аптэкі. Паводле іх слоў, для іх гэта жыццёва неабходна. Чыноўнікі нечакана размясцілі адказ на просьбу на старонцы райвыканкама ў Facebook.
Чытайце таксама: За музеем — свалка? Житель Барановичей показал, что творится у аптеки Лаевского
У допiсе нагадваюць, што ў Слоніме працуюць тры аптэкі з рэжымам працы да 22.00:
Чыноўнікі прааналізавалі наведвальнасць аптэк 227 і 258 з 21.00 да 22.00. Яны ўстанавілі, што за 30 хвілін з 21.00 да 21.30 аптэку ў сярэднім наведваюць 4–8 чалавек. З 21.30 да 22.00 — усяго 2–3 чалавекі ці наогул нуль. Таму яны зрабілі выснову, што познім вечарам у аптэк нізкая запатрабаванасць. Пры арганізацыі працы ў кругласутачным рэжыме ўзнікнуць значныя страты, а паказнікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці аптэк будуць негатыўнымі.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
«Для забеспячэння працы аптэкі ў кругласутачным рэжыме неабходная наяўнасць дастатковай колькасці фармацэўтычных кадраў. У сувязі з нястачай фармацэўтычных кадраў у дзейных аптэках Слонімскага раёна многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах унутранага сумяшчальніцтва.
Такім чынам, ва ўмовах дэфіцыту кадраў, неабходных для ажыццяўлення дзейнасці дзейных аптэк, перавод работнікаў з іншых аптэк для арганізацыі працы аптэкі ў начны час сутак прывядзе да закрыцця альбо да значнага скарачэння іх рэжымаў працы і, як следства, пагаршэння лекавага забеспячэння насельніцтва нашага горада», — адказаў Слонімскі райвыканкам.
Чыноўнікі дадалі, што ў Слоніме плануюць адкрыць інтэрнэт-аптэку з магчымасцю дастаўкі альбо самавывазам лекавых прэпаратаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Яны будуць рады бачыць жыхароў, якія скарыстаюцца інтэрнэт-аптэкай.
Не ўсіх жыхароў Слоніма задаволіў адказ чыноўнікаў: «Аптэка кругласутачная патрэбная! Што значыць, не хапае кадраў? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна. Выгадна / не выгадна — не павінна хваляваць».
Некаторыя сталі на бок райвыканкама:
Чытайце таксама: В Чечерском районе силовик попытался купить снотворное без рецепта, показав свое удостовение
Сначала тепло дадут социальным объектам, а уже потом в жилой фонд. Брестчане жалуются, что в…
Жыхары дома 1951 года скардзяцца на расколіны ў сценах і разбурэнне падмурка. Райвыканкам і аблвыканкам…
В TikTok «Нашего края» появился комментарий ГАИ о безопасности. Горожане пожаловались на разбитую подвеску, выхлопы…
У Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў беларускую фуру. Паводле МЗС, жанчына, што пацярпела, знаходзіцца ў крытычна…
В обсуждении в соцсетях почти все поддержали идею круглосуточной аптеки. Чиновники пока не комментировали возможность…
После 4,5 лет в колонии Антон Сотников был вынужден уехать из Беларуси. Сейчас он живет…