Пад Драгічынам распрадаюць гаспадарку

Лаўка ёсць, працы няма: як выжывае Сірэнеўка пад Драгічынам

28.10.2025 15:23 Чыноўнікі Драгічына пахваліліся, што паставілі лаўку ў вёсцы. Источник фото

Чыноўнікі пахваліліся лавай для чакання аўталаўкі ў вёсцы Сірэнеўка. А тым часам у беларускіх сёлах зачыняюцца крамы і прадаюцца фермы.
Читайте BGmedia в:

У вёсцы Сірэнеўка паставілі «лаўку для чакання аўталаўкі», і гэтая падзея аказалася настолькі значнай, што пра яе паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале райвыканкаму. Там падкрэслілі, што гэта «Год добраўпарадкавання». Журналісты BGmedia паглядзелі: чым жыве вёска, дзе нават лаўку ўсталёўваюць з урачыстым паведамленнем.

Сірэнеўка знаходзіцца непадалёк ад Драгічына, аднак у склад горада не ўваходзіць. Большасць працаздольных жыхароў дабіраецца на працу ў райцэнтр, паколькі ў самой вёсцы сітуацыя з працай складаная.

Крама, каля якой цяпер стаіць лавачка для чакання аўталаўкі, зачыненая і прадаецца праз «Куфар». Уласнік — Драгічынскае РАЙПА — ацаніў будынак у 30 тысяч рублёў. «Белюрзабеспячэнне» праз таргі спрабуе прадаць кароўнік за 75 тысяч рублёў. Раней ён належаў фермерскай гаспадарцы «Драгічын Агра» і прадаецца за даўгі, аднак пакупнікоў не знайшлося.

Акрамя таго, тут ужо спрабавалі прадаць арыштаваную маёмасць «Драгічын Агра»: воданапорную вежу, цялятнік, склад для зерня і навес для сена. Патэнцыйных інвестараў прыцягнула толькі вежа, якая была набытая за 380 рублёў. Астатняе так і засталося нікому не патрэбным.

Чыноўнікі далі справаздачу, што паставілі лаўку ў Драгічынскім раёне
Чыноўнікі Драгічына далі справаздачу, што паставілі ў вёсцы «лаўку для чакання аўталаўкі», фота — Драгічынскі райвыканкам

Пра праблемы фермерскіх і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна летась выказваўся намеснік старшыні райвыканкаму Сяргей Глінскі. Паводле яго слоў, улада не стварае перашкод для прыватнага бізнесу і выдзяляе зямлю такім прадпрыемствам, як «Драгічын Агра». Аднак недахоп фінансавых сродкаў робіць працу неэфектыўнай.

Менавіта таму пачалі праводзіць аптымізацыю і ўжо забралі 350 гектараў зямлі ў раёне Сірэнеўкі, таму што умовай перадачы зямлі было ўтрыманне жывёлы і вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. На ферму ў Сірэнеўцы скаціна так і не была пастаўлена. Без малочнай вытворчасці ў прадпрыемства адсутнічаюць абаротныя сродкі для развіцця.

Лаўка каля крамы сапраўды патрэбная. Аднак жыхары Сірэнеўкі хацелі б больш важнага: працоўных месцаў і развіцця вытворчасці на сяле. Пакуль жа ў вёсцы прадаюць былыя аб’екты жывёлагадоўлі. Але нават без уліку даўгоў не знаходзіцца жадаючых укласціся ў іх набыццё.

Чытаць таксама: «Так горка, нібы чалавека хаваюць»: у беларускіх вёсках зносяць старыя хаты

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: