Categories: Общество

Лайфхак з Брэсцкага рынку: ён можа не спадабаецца прадпрымальнікам

Блогерка з Брэста распавяла, як закупляецца на цэнтральным рынку. Для многіх інфармацыя аказалася карыснай.

Share

Блогерка з Брэста Марыя выклала відэа, у якім падзялілася парадай па закупах на цэнтральным рынку на вул. Карбышава:

«Магчыма, мяне зараз закідаюць камянямі брэсцкія прадпрымальнікі, але я ўсё ж такі скажу. Сёння купляла гародніну на Калгасным рынку: з 5-й да 7-й раніцы там дзейнічаюць аптовыя кошты. Мне ўдалося набыць перцы па тры рублі за кілаграм, памідоры — па рублю. Канешне, ёсць і даражэйшыя прапановы: па паўтары рублі за кілаграм можна ўзяць і перцы, і таматы, і баклажаны. Я ўзяла скрыню перцаў (12 кг) і скрыню памідораў (25 кг). У любым выпадку гэта выйгрышная прапанова — лічыце, што акцыя».

@piernik_brest♬ оригинальный звук — piernik_brest

Таксама жанчына пажартавала з прадпрымальнікаў, якія закупаюцца на Калгасным рынку па гэтай схеме і перапрадаюць ўсё ў іншых кропках: «Вось вы раніцай ідзеце на працу, з’ездзілі на Калгасны рынак – купілі, прывезлі. Схадзіце на працу. Потым прыйдзеце і закрываеце».

Як на гэта адрэагавалі жыхары Брэста

  • «Жыву ў Брэсце, а для мяне гэта навіна. Не ведала».
  • «Дык вось куды бабулькі едуць зранку ў аўтобусах!».
  • «Вось падумайце: на рынку некаторыя наварваюць проста на пустым месцы, без асаблівай працы. А яны кажуць, што самі вырошчваюць і што праца ў іх цяжкая», — з іроніяй адзначыў адзін карыстальнік пра тых, хто выкупіў гародніну ў аптавікоў.
  • «А бабулькі на рынку кажуць, што ў іх усё са свайго агарода, і (аптавікі) пазбавілі заробку».

Каму схема не прыйшлася да спадобы

  • «Не магу губляць на гэта свой час. Сон – вышэй за ўсё».
  • «Упершыню чую пра гэта. Дзякуй, але я нікуды не паеду ў такі ранні час».
  • «Божа мой, з пятай па сёмую раніцу… Рабіць там няма чаго, гэта ж практычна ноч».

Чытайце таксама: «Ни на одну лавочку не присесть»: на площади Свободы в Бресте власти зачем-то убрали пугалки для ворон и голубей

Recent Posts

У Гомелі скардзяцца на вуліцы без асвятлення. Падобныя праблемы ёсць і ў іншых буйных гарадах

У Гомелі жыхары розных раёнаў скардзяцца на цёмныя вуліцы і неасветленыя прыпынкі, а ў Магілёве…

09.10.2026

«Дома сыро, люди болеют. Чего выжидать». Брестчане недовольны, что отопление начнут включать только с 12 октября

Сначала тепло дадут социальным объектам, а уже потом в жилой фонд. Брестчане жалуются, что в…

09.10.2026

Улады двойчы адмовіліся разглядаць звароты пра аварыйны дом у Зялёным Боры

Жыхары дома 1951 года скардзяцца на расколіны ў сценах і разбурэнне падмурка. Райвыканкам і аблвыканкам…

09.10.2026

«Уже водителей за баранов считают». ГАИ объяснила установку «лежачих полицейских» в Барановичах и нарвалась на критику

В TikTok «Нашего края» появился комментарий ГАИ о безопасности. Горожане пожаловались на разбитую подвеску, выхлопы…

09.10.2026

Браншчына становіцца ўсё больш небяспечным маршрутам для беларусаў: фуры рэгулярна трапляюць пад удары БПЛА

У Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў беларускую фуру. Паводле МЗС, жанчына, што пацярпела, знаходзіцца ў крытычна…

09.10.2026

«Мы до сих пор ждем 9 утра, чтобы купить лекарство». Жители Кобрина просят чиновников открыть круглосуточную аптеку

В обсуждении в соцсетях почти все поддержали идею круглосуточной аптеки. Чиновники пока не комментировали возможность…

09.10.2026