Categories: Люди

Каардынатар BY_Help, аўтар калажу пра ганцавіцкага даішніка: «Беларускаму «балоту» карысна ўбачыць польскую Бядронку»

Алесь Лапко яшчэ ў 2016 годзе сутыкнуўся з дэфолтам права. Ён лічыць, што беларускаму грамадству да эміграцыі не было дзе навучыцца дэмакратыі. 

Share

Кіраўнік «Беларускага Моладзевага Хаба» ў Варшаве, адзін з арганізатараў кампаніі BY_Help Алесь Лапко родам з Ганцавіцкага раёна. Менавіта ён у чэрвені 2020 года пасля жорсткага разгону мірнай акцыі ў Ганцавічах запусціў у сеціва калаж з двух фота, на адным з якіх ганцавіцкі даішнік Ігар Вольніч прыціскае каленам шыю мясцовага жыхара, а на другім — той жа прыём выкарыстоўвае амерыканскі паліцэйскі супраць афраамерыканца Джорджа Флойда

Фота абляцела свет, і ганцавіцкія сілавікі прачнуліся сумна знакамітымі.

Читайте также: «Позор. Знать вас не хочу после этого». Экс-милиционер из Ганцевичей возмущен действиями бывших коллег

Алесь распавёў «БГ» пра свой удзел у гэтым эпізодзе, знаёмства з Вольнічам, спробы зматываваць беларусаў падарожнічаць і пераезд у Варшаву ў 2016 годзе.  

Алесь Лапко

— Як здарылася, што ў 2020 годзе вы запусцілі мем пра ганцавіцкага даішніка? Адсочвалі падзеі ў Ганцавічах ці выпадкова трапілі на трансляцыю?

— Я адсочваў практычна ўсё, што адбывалася ў Беларусі, хоць фізічна знаходзіўся ў Варшаве. Глядзеў амаль усе трансляцыі, якія вялі незалежныя СМІ, блогеры. Таксама глядзеў, што было ў Ганцавічах. Як мае бацькі кажуць: калі ўжо ў Ганцавічах нешта адбываецца, то рэальна край. Больш памяркоўных, спакойных людзей, чем у Ганцавіцкім раёне, складана знайсці.

Я ўбачыў стрым, які вёў у Вконтакте журналіст «Ганцавіцкага часу» Алесь Пазняк. Калі пачалі разганяць людзей і затрымоўваць самога журналіста, выглядала гэта жудасна. Калі міліцыянт стаў нагой на шыю, узнікла паралель з тым, што было у ЗША, дзе чалавек загінуў. Гэта прывяло да агрэсіўных пратэстаў. А ў Беларусі — цалкам мірныя пратэсты, хоць з боку сілавых структур было нашмат больш агрэсіі, чым у ЗША.  

На эмоцыях напісаў пост і зрабіў гэты калаж з двума падобнымі фотаздымкамі, і ён разышоўся, у тым ліку трапіў у заходнія СМІ. Ім усё было зразумела, не трэба было нават нічога пісаць.

У інстаграме дакладна набраў больш за 2 тыс лайкаў, у фэйсбуку — шмат «шэраў». Я ведаю, што размясціла «Еўрарадыё», і ад іх ужо бралі фотаздымак у заходнія СМІ. Мяне папрасілі, каб пераклаў тэкст на ангельскую мову. Я зрабіў пераклад для англамоўных людзей.

Ёсць яшчэ такі факт: аказалася, я гэтага Вольніча з дзяцінства ведаю. Мы нават разам у футбол гулялі. Ён яшчэ тады быў «забіты», і я мяркую, ягоная жорсткасць праявілася праз гэта. Гэта мае домыслы, але практыка паказвае, што тыя, хто быў ізгоем у дзіцячых колах, ідуць у сілавыя структуры, каб неяк рэалізавацца і паказаць, што, маўляў, у мяне ёсць сіла, а вы мяне недаацэньвалі. 

Читайте также: Девять человек оштрафовали за оскорбительные сообщения в личку милиционеру из Ганцевичей

Потым і ўлетку 2020 года, і пасля масавых пратэстаў у жніўні-верасні да мяне звярталіся заходнія журналісты, бо яны наогул шукалі кантактаў, хто б мог пракаментаваць сітуацыю ў Беларусі, гуглілі, і ім адразу выдаваўся гэты здымак. Я каментаваў для канадскіх, французскіх, амерыканскіх СМІ. 

— Раскажыце, як і калі вы трапілі за мяжу.

— Я скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, потым разам з партнерамі стварыў праект OpenEurop, быў аўтарам турыстычных парталаў пра самастойныя падарожжы. Сваёй місіяй мы разглядалі тое, каб беларусам дапамагчы больш падарожнічаць па свеце, шукаючы танныя варыянты, каб была магчымасць амаль у кожнага паехаць, нягледзячы на дастатак чалавека, каб беларусы маглі пабачыць свет, вярнуцца і рабіць краіну лепшай. 

Алесь Лапко з жонкай у Кракаве, 2018 год

Калі хтосьці едзе турыстычнай групай і яго на аўтобусе возяць у гатэль, дзе такія самыя беларусы, украінцы, рускія варацца ў сваёй кашы, ён нічога новага ў сваю краіну не прынясе. Максімум паглядзіць турыстычныя мясціны і раскажа, які Парыж брудны, як шмат чорных, і ўсё такое. Калі чалавек едзе сам, ён будзе больш глядзець не на бруд на вуліцах, а на вітрыны ў крамах, на кошты, дзе можна больш даступна пахарчавацца. І аказваецца, што насамрэч не так дорага. Для гэтага і быў створаны OpenEurop.

Я таксама чытаў лекцыі пра самастойныя падарожжы ў «Доме Фішэра» ў Менску. Гэта былі 2012-2014 гады. Інфармацыі канкрэтна для беларусаў было вельмі мала, і нават атрымаць шэнгенскую візу было вельмі складана. Потым гэта ўсё спрасцілася, раскруцілася, і беларусы сталі лідарамі па колькасці шэнгенскіх віз адносна насельніцтва. 

Але і па сёння я бачу, што шмат хто не выязджаў з Беларусі, нават са свайго раёна. 

Для беларускага «балота», якое не вызначылася, каго падтрымліваць, за каго галасаваць і каму верыць, было б вельмі карысна ўбачыць на ўласныя вочы, даруй Божа, Бядронку польскую, і расказаць, што грэчка і соль ёсць.

Калі Церцель, кіраўнік КДБ, пасля выбараў ездзіў па прадпрыемствах, прыехаў на «Гродна Азот» і расказваў, як у Польшчы дрэнна жывецца, адзін працаўнік проста ўстаў і сказаў: «Што вы тут лухту ўпарваеце, калі ў нас і дзеці, і сем’і ў Польшчы жывуць, і мы самі на выходныя на закупы ездзім і кошты бачым». 

Читайте также: Сопредседатель БХД Георгий Дмитрук об эмиграции: «Главное — общение. Люди, попадая сюда, думают, что никому не нужны»

Праект OpenEurop быў маральна паспяховым, але знік не без дапамогі беларускай дзяржавы. Да нас прыйшлі дзве ці тры позвы ў суд праз парушэнне розных законаў. Я ведаў, што мы нічога не парушалі. У маёй жонкі сястра працавала тады ў Міністэрстве гандлю. Яна нават ведала жанчыну, якая пісала позвы. Я папрасіў арганізаваць сустрэчу, каб прыйсці патлумачыць: можа, нейкая памылка. Схадзіў, паразмаўляў — аказалася, яны ва ўсім разбіраюцца. Але кажуць: «Ты там нават не бадайся, бо гэта прыйшла разнарадка з Дзяржкантролю, у дзяржавы няма грошай, яны ўсіх штрафуюць». Кажу: «Сёння я за гэта заплачу, заўтра мне за яшчэ нешта прыйдзе. Гэта рэкет называецца. Калі я не змагу патлумачыць, давайце адваката найму». Яна кажа: «Будзе адвакат — яшчэ больш заплаціце». Мы пайшлі ў суд, у першым прайгралі, потым падалі апеляцыю, пайшлі ў гарадскі. Там нас судзіла Таццяна Мотыль, вядомая палітычнымі працэсамі. 

Для мяне адным з галоўных пунктаў, чаму я вырашыў з’ехаць з Беларусі у 2016 годзе, быў момант, калі нас папрасілі выключыць тэлефоны і суддзя зачытвала прысуд, і ў яе пачаў званіць яе тэлефон. Дзве хвіліны, пакуль яна зачытвала тэкст, у яе граў тэлефон. Я стаяў як дурань і разумеў, што ў гэтай краіне я цалкам безабаронны, таму што я нічога не парушаў і вінаваты, я выконваю правілы, а той, хто павінен кантраляваць, каб законы не парушаліся, сам парушае, робіць гэта публічна і нават прабачэння не просіць, і яму за гэта нічога няма. 

У 2020 годзе ўпершыню пачалі казаць пра дэфолт права ў Беларусі. Насамрэч ён даўно адбыўся.

Гэта абсурднасць, у якую ў 2016 годзе ніхто не верыў, нават мае сваякі. Беларусы думалі: «Раз суддзя сказаў, значыць, вінаваты». 

Я лічу 2020 год вельмі важным у тым сэнсе, што ў людзей не засталося сумневаў наконт магчымасці дабіцца справядлівасці праз суды. 

Тады ў 2016 годзе я і жонка падалі дакументы на стыпендыі ў Польшчы, я ў Варшаўскі універсітэт, яна — ва Ўніверсітэт эканомікі. Скончылі магістратуру. 

Я вывучаў досвед Харватыі па ўступленні ў Еўразвяз, і як Беларусь магла б яго пераняць для дэмакратызацыі краіны і грамадства. Калі ў 2017 годзе я выбраў гэтую тэму і пачаў пісаць працу, з мяне трохі смяяліся мае выкладчыкі: калі там у Беларусі будуць нейкія зрухі? А абараняў працу я ў верасні 2020 года.

На абароне былі выкладчыкі з ЗША, з Албаніі, з Польшчы. Яны казалі: «Як гэта пан такую актуальную тэму ўзяў, што зараз можна браць і выкарыстоўваць?» 

Насамрэч вельмі шмат можна браць у іншых краін з іх досведу. Проста гэта ў Беларусі не вывучалася ці не было публічным. 

— Беларусы любяць хадзіць па пратаптанай сцежцы, таму падхопліваць досвед будзе карысна.

— Так. Магчыма, гэтыя сцежкі трэба падказваць. Шмат хто з беларусаў, якія засталіся ў Беларусі і з якімі кантактую, пытаюцца: «Які там план? Давайце нам план, мы гэта проста зробім». Не тое што там: будзем абмяркоўваць, нешта вырашаць. Не. Скажыце, што зрабіць — мы зробім.  

Часам здараецца, што да той жа Святланы Ціханоўскай звяртаюцца і просяць дапамагчы ў нечым такім, як у анекдоце пра Лукашэнку, што без яго бульбу перабраць не могуць.

Тут аказваецца, што шмат каму не патрэбная дэмакратыя і свабода, дзе ён сам будзе тую бульбу перабіраць, умоўна кажучы, а патрэбны новы Бацька ці Маці, хто будзе падказваць, як гэта рабіць. 

Са Святланай Ціханоўскай у Вільні, жнівень 2022

Грамадству патрэбна вельмі шмат прайсці праз адукацыю і навучанне дэмакратыі. Як заўважыў культуролаг Максім Жбанкоў, зараз у беларусаў ёсць вялікая і класная магчымасць гэтаму навучыцца, таму што шмат беларусаў з’ехала. Канешне, не ўсе вернуцца, але, я думаю, калі будзе магчымасць, то шмат хто. І яны навучацца за мяжой гэтай дэмакратыі, бо дзе яны ў Беларусі маглі навучыцца? 

Читайте также: «Мы говорим о пользе, потому что я не верю в лозунги». Цифровая Беларусь стартует совсем скоро: беседа с Павлом Либером

У наступнай размове з Алесем Лапко мы распавядзем пра кропкі збору беларускіх ініцыятыў у Польшчы.

Recent Posts

В Бресте Госконтроль проверил крупную фирму такси. Нарушений хватило на уголовные дела

На протяжении четырех лет руководитель скрывал часть полученной от пассажиров наличной выручки, не отражая ее…

17.04.2025

Силовики вывезли мужчину через пункт пропуска «Брест» и передали польским полицейским. Что он сделал?

Просьба об экстрадиции 38-летнего мужчины поступила в Генпрокуратуру от австрийских правоохранителей. Его обвиняют в серии…

17.04.2025

«Нужно развалить Беларусь и Рашку». Жителя Ивацевичей задержали за «реабилитацию нацизма»

По мнению следователей, в комментариях парня «содержались кощунственные высказывания о трагедии деревни Хатынь».

17.04.2025

Из казино — на скамью подсудимых: игрок из Барановичей пытался убить кредитора

Мужчина из Барановичей задолжал крупную сумму из-за игромании и попытался расправиться с кредитором, чтобы избежать…

17.04.2025

Просто, оригинально или экологично? 15 способов украсить яйца к Пасхе от редакции BGmedia

Хотите, чтобы пасхальный стол запомнился надолго? Делимся идеями, которые превратят крашенку в настоящий дизайнерский объект.…

17.04.2025

По 235 рублей за штуку: Брестский горисполком закупается фарфоровыми плакетками с известными в городе местами

В предыдущие годы брестские чиновники потратили на точно такие же плакетки более 37 000 рублей.…

17.04.2025