Калі гаворка пра Міколу Папеку, жыхара вескі Лінова Пружанскага раёна, то абавязкова у звязку з азначэннямі – паэт і пчаляр. А з нядаўняга часу да гэтых характарыстык дадалася яшчэ адна – “карагоднік”. Многія ведаюць: ен быў у складзе 4-й дзясяткі па сумнавядомай крымінальнай “карагодна-вадаметнай справе”, якой ужо вынеслі прысуд.
На Брэстчыне гэта асоба даволі вядомая: аўтар адметных вершаў на беларускай мове, заснавальнік Мядовай прэміі, вялікі аматар беларускай мовы і краязнаўца. А, галоўнае, чалавек, які ў свеце скажонай маралі захаваў унутраную свабоду ды не згубіў спрадвечнага разумення паняццяў “дабро” і “зло”. Падчас размовы папрасілі яго крышачку расказаць пра сябе, бо яго прыклад для кагосьці можа стаць пэўнай падтрымкай.
“Сярод начы будзеш прачынацца, таму што прыдзе адно слова…”
У прыродзе няма ніякай хлусні. Яе не падманеш. І той, хто жыве ў адзінстве з ей, падобны на яе сваей прастатой, сапраўднасцю, шчырасцю ды праніклівасцю. Гэтыя якасці Міколы Папекі адчуваюцца амаль з ходу. Мусіць, яны і дазваляюць яму з першага позірку разумець людзей ды за павуцінай розных меркаванняў, довадаў ды мнімай вучонасці безпамылкова распазнаваць сапраўдныя каштоўнасці. У адрозненне ад многіх пісьменнікаў і паэтаў, якія часцей за ўсё абіраюць прафесіі інтэлектуальнай працы (настаўнікі, журналісты, літаратуразнаўцы), ен звязаў свае жыцце з самотнай працай на Зямлі.
Спачатку працаваў пчаляром у Ліноўскім лясніцтве Пружанскага лясгасу, а потым пайшоў на вольныя хлябы, зарабляючы на жыцце пчалярствам. Зараз працуе ва ўласнай гаспадарцы. І калі падчас следства па “карагодна-вадаметнай справе” яго назвалі “часова беспрацоўным”, вельмі абразіўся ды адказаў на тое: “Я маю пасаду: ПАЭТ, а дакладней, гаспадар-прысядзібнік, пчаляр і паэт. Ні беспрацоўным, ні дармаедам сабе не лічу”.
Цяга да зямлі, па яго словах, абумоўлена, перш за ўсе, тым, што з дзяцінства жыў у сельскай мясцовасці і быў звыклы да працы. Кажа, што чалавека інтэлектуальнай працы ўбачыў упершыню, калі ў іх хаце кватэравала настаўніца. Ен быў яшчэ малым, і яму было вельмі цікава, як гэта чалавек працуе, седзячы за сталом, а не корпаючыся ў хляве. Потым звычка да сялянскай працы перайшла ва ўсведамленне, што так патрэбна быць. “Гэта як грэчаскі герой Антэй, які паміраў, калі яго адрывалі ад зямлі, а калі дакранаўся да зямлі, ажываў”, – гэтай аналогіяй ен вызначае не толькі свае асабістае стаўленне да Зямлі. Па сутнасці гэта – вобраз народа: калі адарваць нацыю ад зямлі, нацыя памрэ.
Пасля заканчэння школы, у 1979 г., з прафесійным выбарам асабліва не вагаўся: пайшоў вучыцца ў Смілавіцкі зоаветэрынарны тэхнікум, каб атрымаць прафесію тэхніка-пчаляра. Потым працягнуў вучобу ў Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі (Кіеў) на зоаінжэнерным факультэце у групе пчаляроў. Так што спадар Мікола – прафесійны пчаляр, які мае ў гэтай сферы вышэйшую адукацыю.
Цяга да паэзіі таксама з юнацтва, калі ен пачаў пісаць першыя вершаваныя нататкі. Спанукала да іх напісання перш за ўсе, як сам кажа, нараджэнне ў адпаведных бацькоў: “Я дзякую жыццевай драме, што ў адной партрэтнай раме звеў бацьку з маці лес…” Але на тое паўплывалі не толькі бацькі, але і адчуванне адзіноты, якое яму прыйшлося зведаць пасля таго, як сям’я пераехала ў Маладзечанскі раен. Дзеці смяяліся з яго паляшуцкай мовы. Адчуваючы ізаляванасць ад аднагодкаў, юнак знайшоў суцяшэнне ў паэзіі. “У такія моманты, – гаворыць Мікола, – паэзія стукалася сама, варта было яе толькі паклікаць, і яна прыходзіла”.
Трапіўшы пад чары паэзіі, Мікола старанна вырошчваў з сябе паэта, чытаючы і асэнсоўваючы творчасць іншых. Але, паэзія – гэта вынаходніцтва. І калі ты жадаеш стаць паэтам, то павінны вынайсці нешта свае, свой почырк, сваю форму. Гэтакія пошукі – крапатлівая, насамрэч, справа, гэта шмат бяссонных начэй: “Сярод ночы будзеш прачынацца, таму што прыдзе адно слова, без якога, калі ты яго не запішаш, усе разваліцца, і потым ты гэта слова не вернеш…” Урэшце, атрымалася. З’явіліся публікацыі ў перыядычных выданнях, у тым ліку ў рэспубліканскім штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. У 1999 г. у Брэсце выйшаў паэтычны зборнік “Чарнавікі”, адзначаны прэміей Таварыства вольных літаратараў.
Расейскія знаўцы паэзіі сцвярджалі: паэзія есць толькі там, дзе паэт выцягвае “СОМа” (па расейску), што значыць “смысл, образ і музыка”. У вершы павінны быць сэнс, вобраз і гучанне. Калі ўсе гэта ўвасабляе верш, тады гэта паэзія. Калі адзін з кампанентаў адсутнічае, тады адсутнічае і паэзія. Верш будзе, а паэзіі – не.
Вершы Міколы Папекі, маючы кантэкстам нейкую думку, сюжэт або малюнак, гучаць выразна і завершана, але яны не заўседы маюць рыфму. “А паэзія не заўжды і не абавязкова павінна быць рыфмаванай”, – тлумачыць іх аўтар. Гармонія ў іх забяспечваецца рытмам, пульсуючым, як сэрца. Па словах Міколы Папекі, “многія мастакі былі цікавыя менавіта тады, калі яны толькі вучыліся, спрачаліся, пабойваліся, церабіліся, праломваліся, пранікалі, а гэта тое, чаго ў дасведчаных мастакоў, для якіх мастацтва становіцца рамяством, не хапае”. Гэтая заўвага крыху дапамагла зразумець прыроду творчасці паэта. Няўпэўненасць ды знянацкае адкрыцце – вось што, аказваецца, патрэбна паэту, каб ствараць нешта вартае.
“Мядовую прэмію, акрамя нас, ніхто не прыдумаў”
Нехта сказаў: “Здаецца, калі б не ведаў, што Мікола Папека пчаляр, то здагадаўся б па ягоных вершах, бо у іх фігуруе вобраз пчалы”. Пчалярства стала для яго справай, якая не толькі дапамагае зарабляць на жыцце, але і прыносіць яму натхненне. “Не толькі прадукты пчалярства (восак, мед, пыльца, пярга, праполюс, гемагінаты розныя, медавуха, пчаліны водар) маюць карысць для чалавека, нават, гучанне пчалы перадае рытмы чалавеку, а паэзія – гэта рытмы” – разважае Мікола Папека. – Лёс пчалы перагукаецца з лёсам чалавека. Нават, у беларусаў прынята гаварыць, што памірае толькі тры істоты на зямлі: чалавек, бусел і пчала, усе астатнія – здыхаюць”.
Захапленне пчоламі таксама – з дзяцінства. Калі памер дзед, выдатны пчаляр, бабуля 17 гадоў сама трымала пчальнік. Тады, будучы хлапчуком, ен увесь час лазіў у тыя вуллі. Потым, калі ен яшчэ вучыўся ў школе, бацькі па яго просьбе купілі тры вуліка. І з таго моманту хлопец ужо амаль самастойна акунуўся ў гэту справу. Пасля школы абраў прафесію пчаляра. Думаў яшчэ тады: вось будзе добрая праца – летам буду займацца пчаламі, а зімой можна будзе чытаць кнігі.
Мед пчаляра і паэта Міколы Папекі смакавалі многія творчыя людзі Беларусі. У 2001 годзе ен заснаваў арыгінальную, “салодкую” Мядовую прэмію – пуд, 16 кг або вядро меду, якім ен вырашыў “падсалоджваць” творчую дзейнасць літаратараў.
“У свой час я пазнаеміўся з інтэлектуаламі берасцейшчыны Міколам Пракаповічам, Алесем Каско і іншымі літаратарамі. І ў многіх у галаве вітала ідэя заснаваць прэмію, каб неяк адзначаць дзейнасць літаратараў. Вось я і падумаў: а чаму не зрабіць? Гэта цікава, карысна і патрэбна. Прэмію я ўручаў часцей за ўсе у Пружанскім палацыку. А таксама у Косава і Берасці. З гэтай нагоды збіралася адпаведная публіка, усе праходзіла ўрачыста. Першую прэмію я аддаў свайму сябру Алесю Каско. Бывала, што прэмію я прызначаў сам ад сабе таму, хто (ды чыя творчасць) мне спадабаецца. Бывала, нехта падскажа. Часта я абапіраўся на меркаванні таго ж Алеся Каска ці Міколы Пракаповіча. Часам нагодай да ўзнагароды быў юбілей. На самой справе не заўжды прэмія давалася менавіта лепшаму пісменніку ці паэту. Украінскую паэтку Ніну Горык я ўзнагародзіў за працу па перакладах на ўкраінскую мову нашых берасцейскіх паэтаў. Мы, у сваю чаргу, перакладалі ўкраінцаў на беларускую мову. Гэтыя кнігі былі выдадзеныя. Таксама я даваў прэмію Леаніду Галубовічу за тое, што ен апекваўся двумя берасцейскімі паэтамі. Гэта Васіль Гадулька і Мікола Купрэеў. Ведаеце, Беларусь – не самая спрыяльная краіна для дабычы меду. Меду значна больш у Расіі, ва Украіне і іншых краінах. Але, Мядовую прэмію, акрамя нас, ніхто не прыдумаў”.
“Страціць мову вельмі легка, а вярнуць яе цяжка”
Мікола Папека цікавіцца мінуўшчынай. Сабраў цікавую калекцыю, дзе есць рэчы сялянскай побытавай культуры (абразы, посуд і г.д.) ды розныя археалагічныя знаходкі (да прыкладу, акамянеласці, якім мільены гадоў). Іх дастаткова, каб стварыць цэлы музей, і ен збіраўся гэта рабіць. Пакрыху паглыбляецца і ў нетры гісторыі свайго роду.
У разрад яго захапленняў уваходзіць і перакладанне з польскай мовы творчай спадчыны нашага земляка пісьменніка і публіцыста XIX ст. Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Пераклаў на беларускую мову цалкам яго ідылію “Веска”. Гэта быў паэтычны пераклад. А пасля – аповесць “Чэрча Магіла”, твор, які да яго яшчэ не перакладаўся.
“Для таго, каб развіваць беларускую мову, каб яна жыла, патрэбна некаму перакладаць. Многія лепш за мяне ведаюць мовы, але яны не перакладаюць. А мне гэта цікава, нават, для практыкавання розуму, як некаторым цікава разгадваць красворды. А мяне красворды не цікавяць, мяне цікавяць сэнсы, вобразы, думкі. Да таго ж, я незадаволены перакладамі расейскіх паэтаў. Хачу адзначыць дапамогу жонкі і Міколы Аляхновіча ў перакладзе аповесці “Чэрча Магіла”. У гэтай аповесці згадваюцца падзеі, якія адбываліся ў весцы Доўгае, што на тэрыторыі сучаснага Пружанскага раену. Кніга вельмі цікавая, па сучаснаму злабадзенная. Таксама пра суды, нелюдства… Кніга ў мяне ляжала гады тры, ну а выдаць яе вырашыў толькі селета, таму што вісела пагроза, што не паспею гэта зрабіць. Было ўжо проста шкада працы…”, – распавеў спадар Мікола пра кнігу Ю. Крашэўскага ў яго перакладзе, якая толькі-толькі выйшла з друку.
Амаль усё жыццё Мікола Папека гаворыць па беларуску. “Быў адзін момант, калі я выйшаў са школы і мова ў мяне выляцела, таму што тады ў мяне яшчэ не было выразнай нацыянальнай свядомасці, – дзеліцца ўспамінамі ен. – Амаль у адно імгненне вылецела. Ужо праз месяц мы спрабавалі размаўляць па беларуску, і смяяліся над сабой, нагэтулькі яна выляцела. А сапраўдная свядомасць да мяне прыйшла падчас вучобы ў Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі. Беларускую мову я вярнуў цераз украінскую. Менавіта там я зразумеў, што страціць мову вельмі легка, а вярнуць яе цяжка, ды ўсвядоміў, што патрэбна беларуская мова, інакш мы не будзем народам. А калі мы не будзем народам, не будзем вольным гаспадаром у сваей хаце, то гаспадаром будзе нехта іншы, і ен будзе наводзіць тут свой парадак…”.
Падчас судовага працэсу па “карагодна-вадаметнай справе” спадар Мікола прынцыпова і цверда настойваў на тым, каб яго судзілі на беларускай мове.
“На судзе мне было вельмі складана даводзіць неабходнасць выканання Закона аб мовах, – распавядае ен. – Яны даказвалі, быццам бы я ведаю расейскую мову, і таму яны не будуць весці працэс па-беларуску. Суддзя даў мне абразлівы несуразны адказ, што “оснований ознакомить Вас с Вашим делом на белорусском языке не имеется”, нават, не спаслаўшыся на адпаведны артыкул крымінальнага кодэкса ці Канстытуцыі. Дзяржабвінаваўцы даказвалі, што ў нас можна весці справы на двух мовах. На гэта я ім адказваў: “Ну і добра, ну так і вядзіце на двух мовах, я не супраць, калі ласка, я – толькі “за”. Мяне павінны былі спытаць, ці хачу я па–русску, але мяне ніхто не пытаў. Але я казаў, што хачу па-беларуску. Я жыву ў Беларусі, я – беларус, я увесь час карыстаюся беларускай мовай. Калі ласка, па-беларуску, бо закон патрабуе гэта. Чаму я павінны маўчаць, калі гаворка ідзе пра законныя рэчы? Я ім казаў: “Вы знішчаеце мову, а потым гаворыце, што беларускай мовай не карыстаюцца”. Мяне ігнаравалі і па сутнасці парушылі усе мае правы. Я ім казаў, што мяне няма за што судзіць, ды яшчэ судзіць беларуса чужой мовай!”.
“Мы павінны станавіцца грамадзянамі”
Нельга было не запытацца ў спадара Міколы і аб тым, што будзе з яго пчальнікам (а гэта каля 100 вулляў), калі ен, адпаведна судовага выраку, вымушаны будзе накіравацца на два гады на так званую “хімію”. Гэтае пытанне яму задаюць многія.
“Па сутнасці пчальнік без мяне будзе знішчаны. Немагчыма загнаць кабанчыка ў хлеў і не глядзець яго месяц-два. Моль паесць рамкі, пчала параіцца, патрутнявеюць вулікі. Мало што мяне дачакаецца. Жонка мяне на пчальніку не заменіць. Гэта вельмі цяжкая і мутарная праца, адказная і нялегкая. А яны ж адсылаюць падалей ад хаты. Ужо караць, дык караць. Канешне, вельмі цяжка, што ў 60 гадоў цябе адарвуць ад хаты і ад пчальніка. Калі караюць за грамадзянскую пазіцыю, і караюць так, каб яшчэ падалей ад хаты, каб яшчэ і блізкія пацярпелі, падумалі, як да цябе прыехаць, як нешта перадаць, як пабачыць – гэта катаванні”.
Мікола Папека упэўнены: “Каб не трапляць туды, куды мы трапілі, і пабудаваць лепшае жыцце, мы павінны станавіцца грамадзянамі”. Быць грамадзянамі, а значыць людзьмі, якія здольны фарміраваць і захоўваць у сябе ўнутраную свабоду, скіроўваючы яе так, як загадвае сумленне.
“Свабода – як агонь, у руках Праметэя – святая мэта, у руках Герастрата – вялікая страта…” – вось гэтак нагадаў спадар Мікола аб тым, што свабоду можна скарыстаць як на добрае, так і на злое. Але калі ты жывеш у згодзе з сумленнем, то, нават, за кратамі, здольны застацца свабодным, а калі ідзеш на здзелку з ім, то і на свабодзе станеш вязнем. Выбар за кожным.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: