У зняволенні зараз адбываюць пакаранне каля тысячы асуджаных за злачынствы супраць палавой свабоды непаўналетніх, яшчэ 700 знаходзяцца на ўліку, але толькі 60 асобам пастаўлены дыягназ педафілія. Такія лічбы прывёў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, прадстаўляючы дэпутатам законапраект пра прымусовае лячэнне педафілаў.
Дэпутаты ў першым чытанні прынялі закон, згодна з якім педафілаў будуць накіроўваць на прымусовае лячэнне, а таксама за імі будзе ўсталяваны прэвентыўны нагляд.
Читайте также: Для беларусов может стать даже лучше, для режима — нет: что показали предварительные результаты польских выборов
Хто і дзе будзе лячыць «педафілаў»? Ці прынясе лячэнне эфект?
Пра гэтыя праблемы пагутарылі з сузнавальнікам установы «Лекары за праўду і справядлівасць», урачом-псіхіятрам Васілём Завадскім.
– Педафілія – злачынства, хвароба ці нешта іншае?
– У міжнароднай медыцынскай кваліфікацыі «педафілія» прызнаецца за хваробу і разглядаецца як разнавіднасць псіхіятрычных адхіленняў. Раз ёсць хвароба, значыць, ёсць і лячэнне.
Іншая справа, што не ўсё так проста. Глядзіце: закон аб прымусовым лячэнні хворых на педафілію прынялі дэпутаты. Узнікае пытанне: колькі тут ад медыцыны, а колькі ад жадання кантраляваць усё і ўся? Раз вы прызнаеце педафілію за хваробу, значыць, вырашэнне гэтай праблемы палягае ў медыцынскай плоскасці. Тады пры чым тут міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, які прадстаўляе гэты законапраект?
Асабіста я лічу лагічным, каб такі законапраект уносіў міністр аховы здароўя ці галоўны псіхіятр.
Кубракоў кажа, што дыягназ педафілія пастаўлены 60 асобам. У мяне пытанне: дзе гэтыя людзі будуць лячыцца? Раз Кубракоў прадстаўляе законапраект, то, мабыць, гаворка ідзе пра лячэнне ў месцах пазбаўлення волі. Я не думаю, што хворыя на педафілію прызнаюцца асобамі, якія не адказваюць за свае дзеянні і якія накіроўваюцца на лячэнне ва ўстановы Міністэрства аховы здароўя.
Значыць, іх будуць адпраўляць у месцы пазбаўлення волі. А хто іх будзе лячыць? Асноўны метад лячэння такіх людзей – псіхатэрапія, а ў пенітэнцыярнай сістэме няма ніводнага (!) псіхатэрапеўта – такі спецыяліст не прадугледжаны штатным раскладам.
Читайте также: Александр Фридман: Все страны дистанцируются от России, только Лукашенко лезет в объятия
Пытанняў больш, чым адказаў. Прычым гэта датычыць не толькі хворых на педафілію, але і хворых на алкагалізм ды наркаманію. З аднаго боку, і алкагалізм, і наркаманія прызнаныя хваробамі, ёсць адпаведны артыкул пра прымусовае лячэнне, існуюць нават лячэбна-працоўныя прафілакторыі, куды адпраўляюць хворых на рэсацыялізацыю. Але, з майго пункту гледжання, у ЛТП не тое што не лечаць – увогуле не месца для лячэння псіхічнай паталогіі.
Асабіста я сумняваюся, што такое «прымусовае лячэнне» дасць хоць які эффект. Суды, хутчэй за ўсё, будуць прызначаць прымусовае лячэнне (на практыцы прымяняецца артыкул пра прымусовае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі), але гэта не значыць, што гэтых людзей будзе нехта лячыць. І ўвогуле, хто вывучаў эфектыўнасць знаходжання хворага на алкагалізм ці наркаманію ў месцах пазбаўлення волі ці ЛТП пасля выхаду на волю? Апошнія гадоў 5-10 не чуў, каб нехта клапаціўся гэтай праблемай. Тое ж самае, баюся, будзе і з педафіліяй.
– Каля тысячы асуджаных за злачынствы супраць палавой свабоды непаўналетніх знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Ці лечаць іх?
– Пра лячэнне ніхто не казаў. Так званыя «педафілы» неслі адказнасць згодна з Крымінальным кодэксам (артыкул 168. Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам), але ніякага лячэння не атрымлівалі. Нічога не зменіцца і зараз: проста да артыкула за сэксуальныя злачынствы будзе дадавацца артыкул пра прымусовае лячэнне, які сам па сабе тэрмін павялічваць не будзе.
Читайте также: «Ходят слухи, что скоро туристические визы прикроют»: Как беларусам отказывают в визах и что говорят визовые агентства
Як у выпадку з хворымі на алказалежнасць ці наркаманію, лекары будуць афармляць нейкія дакументы, але цалкам магчыма, што людзі будуць выходзіць на волю з тым жа артыкулам аб прымусовым лячэнні. Калі асуджаны пасля адсідкі выйдзе на волю, то за ім установяць нагляд – як з боку міліцыі, так і з боку лячэбных устаноў. Але гэта ніяк не паўплывае на сітуацыю, я б назваў гэта імітацыяй дзейнасці.
– У месцах зняволення сядзіць каля тысячы чалавек, яшчэ каля 700 стаяць на ўліку. Ці адлюстроўваюць гэтыя лічбы рэальную карціну праблемы?
– Безумоўна, не. Сэксуальнае жыццё вельмі далікатная з’ява. Напрыклад, заканадаўства некаторых азіяцкіх краін дазваляе выходзіць замуж і жаніцца з 9 гадоў. У нас іншая культура, іншыя падыходы, але ёсць маса прыкладаў, калі сэксуальныя зносіны маюць асобы маладзейшыя за 16 гадоў, а дзяўчынкі цяжараць і нават нараджаюць. Як правесці ўмоўную лінію паміж тым, што з’яўляецца злачынствам, а што не? Гэта вельмі далікатная сфера, да якой вельмі асцярожна трэба падыходзіць.
Безумоўна, калі адбыўся гвалт – гэта злачынства, якое патрабуе пакарання. Але ж нярэдка здараецца так, што падлеткі ўступаюць у сэксуальныя зносіны па згодзе. А ужо потым гэтая гісторыя становіцца публічнай і часта цягне за сабой сацыяльны эфект, а нярэдка пераходзіць і ў крымінальную плоскасць.
Зразумела, што такіх выпадкаў нашмат больш, чым рапартуе МУС, але сумняваюся, што нехта можа назваць канкрэтныя лічбы.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: