Галоўная крытыка датычылася жывёл. Людзі нагадалі, што побач знаходзіцца заасад, а запускаць феерверк у такой блізкасці ад жывёл — сумнеўная ідэя.
Зоосад в Могилеве. Фото: https://strada.by
Сёлета вячэрні канцэрт і салют на Дзень незалежнасці ў Магілёве ўпершыню правялі каля Музея Славы Магілёўшчыны на Буйніцкім полі. Улады загадзя называлі гэтую пляцоўку самай маштабнай святочнай зонай у гісторыі горада, абяцалі вялікую сцэну, больш за тысячу артыстаў, дадатковыя аўтобусы і феерверк а 23.00. Аднак пасля свята ў сацсетках пачалося абмеркаванне: многім не спадабаліся лагістыка, паркоўкі і сама ідэя запускаць салют побач з заасадам.
Чытайце таксама: «Рускі мір» у Магілёве? Горад за адзін дзень адкрыў адразу тры новыя расійскія аб’екты
Адзін з карыстальнікаў Threads спытаў магілёўцаў, як ім арганізацыя канцэрта і салюту ў Буйнічах. Меркаванні падзяліліся. Частка жыхароў лічыць, што месца выбралі лагічна. Буйніцкае поле звязанае з ваеннай гісторыяй горада, а Дзень Незалежнасці, на іх думку, дарэчы адзначаць менавіта там: «Буйніцкае поле — гэта тое месца, дзе нашы дзяды і прадзеды абаранялі горад. Месца для салюту выбранае правільна, і гэта не толькі свята, гэта даніна павагі ўсім героям».
Некаторыя адзначылі, што тэрыторыя сапраўды вялікая, а арганізатары пусцілі аўтобусы. Але нават тыя, каму сама лакацыя спадабалася, прызнавалі: з паркоўкамі і выездам пасля мерапрыемства былі праблемы:
Былі пытанні і да бытавой арганізацыі свята. Адна з жыхарак распавяла, што яе дачка ўдзельнічала ў канцэрце, але туалет апынуўся па-за межамі агароджы. Каб вярнуцца назад, трэба было зноў праходзіць надгляд, а ў туалет у будынку музея, паводле яе слоў, пускалі толькі VIP-гасцей.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Чытайце таксама: «Куда смотрят власти?»: беларусы спорят о вечеринке в стиле техно-рейв в Беловежской пуще
Галоўная крытыка датычылася не коркаў, а жывёл. Магілёўцы нагадалі, што побач знаходзіцца заасад, а запускаць феерверк у такой блізкасці ад жывёл — сумнеўная ідэя:
Некаторыя ўзгадалі гісторыю, якую ў Магілёве абмяркоўвалі яшчэ шмат гадоў таму. Паводле слоў каментатараў, у 2005 годзе ў Буйнічах пасля вясельнага салюту каля рэстарана памёр вярблюд, і пасля гэтага такія салюты там забаранілі: «Чуць яны чуюць, але гэта далёка. Успомніце, калі ў 2005 годзе памёр вярблюд праз вясельны салют у рэстаране. Пасля яго смерці ў Буйнічах у рэстаране салюты забаранілі».
Частка магілёўцаў лічыць, што для салюту лепш было пакінуць звыклыя гарадскія лакацыі: «Самая лепшая лакацыя — гэта Падніколле. Задняпроўе глядзіць са свайго берага, цэнтр — з плошчы. Галоўнае, усім відаць, многія пешшу ішлі без праблем. Новае не заўсёды зручнейшае за старое».
Гісторыя з магілёўскім салютам добра паказвае, як змяняецца стаўленне да феерверкаў. Улады Беларусі па-ранейшаму ўспрымаюць іх як абавязковую частку вялікіх свят, але ў Еўропе гарады ўжо адмаўляюцца ад такой традыцыі менавіта праз жывёл.
Напрыклад, Варшава яшчэ ў 2018 годзе замяніла навагоднія феерверкі лазерным шоу і рэгулярна заклікае жыхароў не выкарыстоўваць піратэхніку, бо гучныя выбухі выклікаюць паніку ў хатніх жывёл, птушак і насельнікаў заапарка.
У Румыніі ад навагодніх салютаў дзеля жывёл і навакольнага асяроддзя адмовіліся Канстанца, Ясы, Клуж-Напока, Брашоў і іншыя гарады. У Нідэрландах забарона на феерверкі павінна ўступіць у сілу з 2027 года.
Чытайце таксама: Запрет на фейерверки в Беларуси вызвал бурную реакцию: одни радуются тишине, другие говорят, что у них отняли праздник
Улицу Республиканскую чиновники назвали «подарком» ко Дню независимости. Кобринчане рады дороге, но спорят о сроках…
У Беларусі узрастае колькасць замежных студэнтаў, дзе кожны трэці — грамадзянін Кітая. На Брэстчыне ўзмацняюць…
Брестский горисполком вынес проект на «общественное обсуждение», но саму идею власти озвучили осенью 2025 года,…
Жыхарка Малай Падзеры паскадзілася на небяспечныя зараснікі баршчэўніку. Пра іх яна паведамляла яшчэ з мінулага…
В случайном разговоре с женщиной Хмель сразу говорит, что там большой объем работ: нужно освещение,…
По ее словам, теперь на стороне соседа оказываются не только суды, но и госТВ. Именно…