Кіроўца пачаў звяртацца да жанчыны з пытаннямі пра тое, ці аплачаны праезд праз QR-код. Далей паміж імі адбылася спрэчка.
Онлайн-оплата проезда в беларуских маршрутках. Иллюстративное фото Onliner
Жыхары Магілёва апублікавалі ў Threads некалькі допісаў пра канфлікты з кіроўцамі гарадскіх маршрутак з-за аплаты праз сэрвіс «Аплаці». Людзі ў каментарах падзяліліся сваімі гісторыямі: і негатыўнымі, і пазітыўнымі.
Чытайце таксама: «Чтобы все пошли работать в автобусные парки». В Бресте начали взвешивать маршрутки, а беларусы спорят, зачем
Напрыклад, дзяўчына расказала пра канфлікт з кіроўцам маршруткі №43. Наяўнымі яна амаль не карыстаецца і звычайна аплачвае праезд праз QR-код. Жанчына паведаміла, што зайшла ў амаль пустую маршрутку, адсканавала код, пачула гукавое пацвярджэнне аплаты і заняла месца.
Праз некалькі прыпынкаў, паводле яе слоў, кіроўца пачаў звяртацца да яе з пытаннямі пра тое, ці аплачаны праезд. Далей паміж імі адбылася спрэчка. Пасажырка сцвярджае, што кіроўца патрабаваў падысці да яго і паказаць аплату, а таксама звяртаўся да яе на «ты». Жанчына адмовілася падыходзіць падчас руху і прапанавала паказаць білет на прыпынку альбо каб кіроўца сам падышоў праверыць аплату.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Публікацыя хутка сабрала дзясяткі каментарыяў. Многія карыстальнікі заявілі, што падобныя сітуацыі з маршруткамі ў горадзе ім знаёмыя:
Знайшліся і тыя, хто прывёў станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння з кіроўцамі маршрутак:
Чытайце таксама: Водитель маршрутки высадил женщину с ребенком на руках, потому что оплатила проезд только за себя. Имел ли он право?
Яшчэ адна жыхарка Магілёва расказала ў асобным допісе пра тое, як спрабавала вярнуць уплачаныя за праезд грошы ў момант, калі маршрутка на шляху раптоўна зламалася. У адказ, як яна сцвярджае, кіроўца пачаў крычаць: «Надоелі сваім «Аплаці» аплачваць». У выніку грошы ён усё ж вярнуў, але асадак, паводле дзяўчыны, застаўся. «Гэта не першая грубасць на гэтым маршруце», — заўважыла яна.
Частка магілёўцаў тут таксама прызнала, што неаднаразова сутыкалася з грубым стаўленнем кіроўцаў маршрутак. Але знайшліся і тыя, каму здалося неадназначным паводзіны саміх пасажыраў:
Гісторыі магілёўцаў зноў паднялі пытанне якасці абслугоўвання пасажыраў у маршрутках. Паводле каментарыяў, частка магілёўцаў сутыкаецца з грубасцю кіроўцаў, адмовай у пасадцы пасажыраў або іншымі спрэчнымі сітуацыямі. Пры гэтым іншыя гараджане адзначаюць, што многае залежыць ад канкрэтнага кіроўцы: адны ідуць насустрач пасажырам, а іншыя, наадварот, становяцца героямі скаргаў у сацсетках.
Чытайце таксама: На брестском ТВ показали сюжет с возмущенными водителями маршруток. Узнали, чем они недовольны
Жыхары Слуцка дасылаюць фота перапоўненых урнаў каля Дома культуры. Гэта ўжо не першая скарга на…
У Магілёве плануюць адкрыць аддзяленне пасольства Расіі. Афіцыйна — дзеля зручнасці грамадзян, але пытанняў гэта…
Гомельчанин показал, как подвал дома на Жемчужной, 22 заливает водой после капремонта. Узнали, возможно ли…
От девушки в грубой форме и с угрозами требовали «сдать» имена других участников уличной встречи,…
Рыбак показал закрытые на замок мостики, частные пирсы и целое озеро за забором. После общественного…
Жыхары Ісерна звярнулі ўвагу на занядбаны стан мясцовых могілак. На фотаздымках, апублікаваных людзьмі, заўважна пашкоджаная…