Categories: Общество

Маладым спецыялістам складана знайсці жытло ў Мінску

Беларуска расказала, як пасля заканчэння ўніверсітэта яна сутыкнулася з цяжкасцямі пры пошуку жытла ў сталіцы. Складана знайсці нават просты пакой.

Share

У сталіцы Беларусі маладыя спецыялісты сутыкаюцца з праблемамі ў пошуку жытла. Нягледзячы на тое, што некаторых з іх адпраўляюць у Мінск па размеркаванні, ім адмаўляюць у інтэрнаце. А са сваім заробкам яны не могуць сабе дазволіць арэнду звыклай кватэры.

Чытайце таксама: «Балелі рукі ногі, спіна». Беларуска распавяла, чаму ў Беларусі складаней знайсці добрую працу, чым у Польшчы

Адной такой гісторыяй падзялілася беларуская блогерка ў TikTok. Відэа, па стане на сярэдзіну дня 15 кастрычніка, набрала 350 тыс. праглядаў.

Дзяўчына распавяла, што асабіста ёй не даюць месца для пражывання ў інтэрнаце, а на здымны пакой даводзіцца аддаваць палову свайго заробку. «А на кошты кватэраў можна нават не глядзець», — адзначае яна.

@_.nklnk._ Молодые специалисты, а у вас как дела со жильем? #молодойспециалист #медицина #жилье #минск ♬ suara asli — ˢᵃᵈⁿᵉˢˢ

Як вынікае з каментароў, сама блогерка скончыла Медыцынскі ўніверсітэт і была накіравана на адпрацоўку ў Мінск. У беларускім заканадаўстве выдача месцаў у інтэрнатах спецыялістам, якія праходзяць адпрацоўку, не прадугледжана, аднак працадаўцам не забаронена прапаноўваць жыллё выпускнікам.

Не ўсім беларускім спецыялістам шанцуе з жыллём. Як паказваюць каментары, праблема сур’ёзна закранае тых, каго размеркавалі ў сталіцу. Людзі адзначаюць, што заробак маладых спецыялістаў непараўнальна маленькі, і на яго цяжка годна пражыць. Як адзначаюць самі беларусы, іх ставяць перад наступным выбарам: размеркаванне ў Мінск без жытла, ці ў маленькія гарады, але з жытлом.

  • «Я па сваёй прафесіі, як малады спецыяліст, на адпрацоўцы буду атрымліваць 1.5-2 тыс., у той час, як пасля яе заканчэння — 3.5 тыс. руб.»
  • «Пакоі здаюцца пагалоўна па 500 рублёў. Нават з улікам заробку ў памеры 1200 умоўных, разам з камуналкай і праяздным сыдзе палова заробку».
  • «Можна толькі паспачуваць… Попыт на кватэры моцна расце, і ў мяне ёсць падазрэнне, што гэта з-за жыхароў суседняй краіны, якія да нас пераязджаюць».
  • «Праблема не ў людзях, якіх прыязджаюць у пошуках нармальнага жыцця. А ў недаступнасці жылля і заможных людзях, хто скупляе кіпу кватэраў пад здым. Цяпер у шматлікіх добрых новых ЖК у Менску кошты кватэраў аналагічныя коштам кватэраў у Маскве. Пры гэтым, рынак нерухомасці ў нас быццам наогул не рэгулюецца ніяк!».

Што рабіць маладым спецыялістам?

Каментатары падзяліліся парадамі, як у такой складанай сітуацыі знайсці жыллё, каб не аддаваць на яго палову заробку.

Першая парада: адмовіцца ад размеркавання ў Мінску і паехаць у маленькі горад: «Непрыемна, затое з танным жытлом».

Другая парада — напісаць хадайніцтва працадаўцу аб арэндным жыллі ад дзяржавы. Але, як тлумачаць самі людзі, у гэтым ёсць свае недахопы: па-першае, сама падача хадайніцтва не гарантуе, што жыллё будзе прадастаўлена; па-другое, чаканне месца ў арэндным жыллі ад дзяржавы можа займаць значна больш часу, чым у гарадскіх інтэрнатах; па-трэцяе, пакой выдаецца без мэблі, якую давядзецца набываць самастойна.

І апошняя парада — знайсці чалавека, з якім можа падзяліць аплату пакою. Так дзяўчынам параілі знайсці хлопца, які ўжо мае сваю кватэру ў сталіцы. Маўляў, самы надзейны спосаб, бо наогул не трэба плаціць за арэнду.

Вось такі «выбар» у маладых спецыялістаў у сучаснай Беларусі.

Чытайце таксама: В Докшицах епископа встретили ковром из живых цветов — TikTok бурлит

Recent Posts

«Совместными усилиями»? Брестчан снова пригласили оплатить дороги из своего кармана

Власти Бреста вновь отчитались об «успешной практике» благоустройства улиц на долевых условиях. Однако к ней…

15.10.2025

В Докшицах епископа встретили ковром из живых цветов — TikTok бурлит

На престольный праздник Покрова Богородицы прихожане создали цветочную дорожку для епископа. Пользователи соцсетей бурно обсуждают…

15.10.2025

«Сказали развернуться и ехать на бокс». Как в пункте пропуска «Брест» работают загадочные службы в черном

Беларусы чаще встречают «черных» таможенников, а не пограничников. И они им не нравятся, так как…

15.10.2025

Павел Латушко: Лукашенко хочет восстановить свой статус, каким он был до 2020 года

Что предполагает «большая сделка» между Минском и США и почему тема поднята именно сейчас?

15.10.2025

Книг — сотни, а на беларуском языке — ни одной. Что сейчас покупают библиотеки Гомеля

Сеть публичных библиотек города Гомеля объявила сразу несколько электронных аукционов на закупку книг для детей…

15.10.2025

У Слуцку ўрачыста адкрылі спартовую пляцоўку. Але ў мясцовых да яе ўзніклі пытанні

Случчане заўважылі, што адкрыццё пляцоўкі зрабілася для чарговай «паказухі». У ЖКГ яе назвалі «тэрыторыяй шчасця».

15.10.2025