У раёне «Мінск-свет» працягваюць з’яўляцца надпісы з народнымі воклічамі на дзіцячай пляцоўцы. Прыхільніцу Лукашэнкі гэта моцна абурае.
Пратэсты ў Мінску 2020
Прыхільніца Лукашэнкі не задаволеная сітуацыяй на дзіцячай пляцоўцы ў раёне «Мінск-Свет». Па яе словах, там пастаянна працягваюць з’яўляцца надпісы з народнымі воклічамі, як «Верым можам, пераможам», а таксама белыя палоскі на чырвоным пакрыцці, што ўтвараюць бел-чырвона-белы сцяг.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
Жанчына пад нікам lana.holl апублікавала ў TikTok відэа, у якім паказала дзіцячую пляцоўку, дзе, паводле яе слоў, «людзі ўсё ніяк не супакояцца».
Пляцоўку рэгулярна размалёўваюць, і аўтарка не разумее, што рухае тымі, хто гэта робіць.
«Напэўна гэта нейкі вірус іх моцна трымае, што ім нічога не дапамагае. Усё пераможам, верым… Я не магу. Іх напэўна неяк пакусалі? Вось гэтыя малюнкі тут з’яўляюцца кожны раз! Іх зачышчаюць, але яны нанова з’яўляюцца. Вось што людзям трэба? У каго мозг проста ўжо згніў… Вось гэта яўна малююць падлеткі хутчэй за ўсё. Ім год па дзесяць, максімум дванаццаць. Размовы іх таксама можна паслухаць, там вушы ўжо скручваюцца», — адзначае аўтарка відэа.
Жанчына абураецца тым, што надпісы знікаюць толькі на кароткі час, бо людзі вяртаюцца і малююць іх нанова.
@lana.holl #беларусь🇧🇾 #бчб #минск #город ♬ Oh No — Kreepa
У каментарах сустрэліся прыхільнікі Лукашэнкі, якія пагадзіліся з аўтаркай відэа. Некаторыя з іх адзначылі, што гэтыя надпісы вельмі страшныя, і за іх людзей трэба саджаць у турмы ці прыцягваць да грамадскіх работ.
Аднак сустрэліся і тыя каментатары, якія падтрымалі «невядомых» мастакоў.
Сама сітуацыя наглядна паказвае, што нягледзячы на суцэльныя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў краіне, людзі ўсё адно знаходзяць спосабы праяўляць народную салідарнасць — нават праз простыя надпісы на асфальце.
Чытайце таксама: На Гродзенскім шклозаводзе супрацоўнікаў прымусілі запісваць праўладны TikTok. Пад «баладу аб дыктатары»
У красавiку жыхарка дома на вуліцы Будзёнага, 1А паказала, як вада затапіла падвал. Праз гэта…
Старое абсталяванне прызнана небяспечным і падлягае дэмантажу, а тэрміны з'яўлення новага комплексу ўлады назваць не…
Для одних платная парковка — способ навести порядок в центре города, для других — риск…
В ЖРЭУ Пинска сослались на проект, который получил положительное заключение госстройэкспертизы. Кардинально менять крыльцо не…
В Барановичи ко Дню защиты детей открыли новые детские площадки, но часть жителей осталась недовольна:…
Апошні раз беларусы дзівіліся чарзе за яйкамі ў снежні 2025 года. Тады яе заўважылі ў…