У сацсетках беларусы скардзяцца на сітуацыю з рынкам працы ў краіне. Зыходзячы з іх каментароў, яна іх не надта задавальняе. Маладыя людзі спрабуюць адшукаць працу на вядомых платформах, але працадаўцы ім часта адмаўляюць. Пад «раздачу» трапіў рынак вакансій на сайце rabota.by.
Чытайце таксама: В Быхове прошла «ярмарка вакансий», но люди говорят: «работы нет»
Беларуска Аліна прызналася, што атрымала вялікую колькасць адмоваў на гэтай платформе, і толькі нядаўна яе пошук працы ў Мінску дайшоў да сумоўя. Сваёй гісторыяй яна падзялілася ў TikTok. Таксама дзяўчына спытала, якая сітуацыя ў іншых людзей.
@alinacreator Знакомо?) #работа #минск #отказы ♬ оригинальный звук — A L I N A
Што ёй адказалі
Многіх беларусаў збянтэжыла сітуацыя з рынкам працы ў краіне.
- «Мора вакансій, і не бяруць нават маладых. Жах».
- «Там усім патрэбны стаж ледзь не 10 год».
- «Там ёсць вакансіі-фікцыі: быццам шукаюць спецыялістаў, але не маюць у іх патрэбы».
Нехта з каментатараў здзівіўся, чаму на сайтах вакансій абмежаваны выбар працы: «Звычайна на сайтах шукаюць адных касіраў, грузчыкаў, кіроўцаў, афіцыянтаў. А дзе вакансіі ў выканкамы, ДАІ, СК, упраўленне па працы і г.д.?». Вось, што яму адказалі: «А там ужо ўсё загаддзя распісалі».
Іншыя людзі вырашылі падзяліцца сваім вопытам узаемадзеяння з платформай.
- «Мне нават не тое, каб адмаўляюць: мае водгукі і суправаджальныя лісты тупа ігнаруюць. Як яны ўвогуле шукаюць супрацоўнікаў, калі адбываецца вось ГЭТА. Можна было б падумаць, што гэта са мной і маім рэзюмэ нешта не так, але ў знаёмых і нават незнаёмых ідэнтычная сітуацыя».
- «Мне цяпер без тлумачэння прычыны адмовілі, без сумоўя, без усяго дзве кампаніі адмовілі, прычым маё рэзюмэ цалкам падыходзіла пад іх вакансію. А трэцяя кампанія адмовіла па выніках нейкага псіхалагічнага тэсту: ён паказаў што я камунікабельная, творчая. Без сумоўя, толькі тэст. А чаго менавіта яны хацелі з маім рэзюмэ маркетолага (шукала падпрацоўку), я не ведаю».
Што прапаноўваюць на самім сайце вакансій
Мы паглядзелі вакансіі на rabota.by. У Мінску колькасць прапановаў ад працадаўцаў на кастрычнік 2025 года складае больш за 17 тысяч. І многія з іх, як слушна адзначылі каментатары, сапраўды тычацца сферы абслугоўвання ці продажаў (касір, спецыяліст па продажах, кіроўца пагрузчыка, загадчык складам і г.д.). Заробак у гэтай сферы вар’юецца ад 1350 да 3500 бел. руб. У большасці вакансій вопыт патрабуецца, хаця ёсць і тыя, дзе могуць узяць без яго.
Цікава, што сярод вакансій IT-сектара няма ніводнай з пазначаным узроўнем заробку. Напрыклад, у кампаніі Scand шукаюць QA Engineer, а ў Syntegrico — UX/UI-дызайнера. У абодвух выпадках патрабуецца досвед працы ад аднаго да трох гадоў.
Скрыншот вакансіі з rabota.by Агулам сітуацыя на рынку працы выглядае няўцешна: колькасць прапаноў ад працадаўцаў значна меншая, чым колькасць рэзюмэ, дасланых па ўсёй краіне. На гэта паказваюць даныя, прадстаўленыя на галоўнай старонцы сайта.
Скрыншот з галоўнай старонкі сайта rabota.by. Чытайце таксама: «Как жить за такие деньги?»: водитель скорой из Бреста показал расчетки и рассказал, почему не может уволиться
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: