Categories: Общество

“Нібыта я з’яўляюся кіраўніком ПКК”: Супраць страшыні Беларускага дома ў Варшаве ўзбудзілі крымінальныя справы

Сёння, 21 чэрвеня, ў Мастах Гродзенскай вобласці пабываў дэсант са Следчага камітэта Гародні, які правёў два вобшукі ў бацькоў Алеся Зарэмбюка і па месцы ягонай прапіскі. Супраць кіраўніка Беларускага дома ў Варшаве ўзбуджаныя тры крымінальныя справы, адна з якіх за тое, што ён нібыта з’яўляецца кіраўніком Палка Каліноўскага.

Падрабязнасці гэтай дзіўнай гісторыі распавёў сам Алесь Зарэмбюк.

Прэмьер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і Алесь Зарэмбюк (справа).

– Са мной усё добра: я ў Варшаве, у Польшчы. Сёння раніцай маім бацькам патэлефанавалі са Следчага камітэта Гародні, прыехалі чатыры супрацоўнікі, у якіх былі два ордары на ператрусы: па месцы маёй прапіскі (я і прапісаны на радзіме, і грамадзянін Беларусі) і ў доме маіх бацькоў. Сказалі, што тры крымінальныя справы супраць мяне ўзбуджаныя, у рамках якіх адбыліся і ператрусы, і допыты бацькоў.

Адзін з супрацоўнікоў запытаў: калі ўжо польскія танкі ўвойдуць у Беларусь? На што мае бацькі адказалі: не прыдумляйце казкі, ніхто польскія танкі не збіраецца ўводзіць у Беларусь.

Пыталіся, калі я прыязджаў у Беларусь, калі мы бачыліся апошні раз з маімі бацькамі. Бацькам паказвалі вельмі многа папераў, пад якімі трэба было распісацца і пацвердзіць праўдзівасць запісаных паказанняў.

Канешне ж, праверылі тэлефон, тэлеграм, TikToк – праверылі на наяўнасць забароненых каналаў, падпісак і гэтак далей.

Читайте также: В Беларуси опасно носить с собой мобильник: могут проверить и посадить. Рассказываем, как обезопасить себя

– Якія абвіначванні вам вылучаныя?

– Невядома. Вядома толькі, што адна крымінальная справа нібыта датычыць Палка Каліноўскага: нібыта я з’яўляюся кіраўніком Палка Каліноўскага, што абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Зразумела, што ў Беларускім доме знаходзіцца цэнтр падтрымкі палка, але не я гэтым цэнтрам кірую, я ўвогуле не маю да яго ніякага дачынення: мы толькі дапамагаем нашым хлопцам утрымліваць гэты цэнтр і збіраць медычную, прадуктовую дапамогу для нашых хлопцаў, якія бароняць Украіну.

Сённяшняя гісторыя яшчэ раз падкрэслівае, што лукашэнкаўскія спецслужбы абсалютна не валодаюць інфармацыяй пра тое, хто кіруе палком, хто ў яго ўваходзіць; яны заяўляюць, што ведаюць усіх пайменна, але крымінальная справа супраць мяне толькі пацвярджае, што дакладна яны нічога не ведаюць. Я грамадзянскі чалавек і да Палка Каліноўскага не маю ніякага дачынення. Хіба толькі ўскоснае: у будынку Беларускага дома знаходзіцца цэнтр падтрымкі беларусаў, якія бароняць Украіну і мы гэтага ніколі і не хавалі.

Читайте также: Сяргей Бульба: Рэжым Лукашэнкі рыхтуе ідэальныя ўмовы для транзіту ўлады

– Можа, гэта і стала асноўнай прычынай цікавасці спецслужбаў да вашай асобы?

– Не ведаю. Але ж узбуджаныя тры крымінальныя справы, адна з якіх – што я нібыта кіраўнік Палка Каліноўскага. Безумоўна, бацькам не далі на рукі ні дакументаў, нават не дазволілі сфатаграфаваць паперы. А пра што дзве другія справы – не ведаю.

Пыталіся, ці прыязджаў я ў Беларусь. А як я мог прыехаць, калі ў 2010 годзе супраць мяне ўзбуджалі крымінальную справу, з-за якой я і эміграваў. Што праўда: гэтую справу пасля закрылі з-за адсутнасці ці то складу злачынстваў, ці то доказаў. Больш чым за 13 гадоў майго жыцця ў Польшчы я ні разу не ездзіў у Беларусь: не таму, што я не хацеў, а таму, што не было магчымасці. А зараз аднекуль узяліся тры новыя крымінальныя справы супраць мяне.

Для мяне гэта паказчык таго, што ў беларускага рэжыма сапраўды ўсё вельмі кепска, і рэжым валодае інфармацыяй, што беларускае грамадства яго ніяк не падтрымлівае. То бок, большасць яго не падтрымлівае: калі яны чапляюцца за мяне, чалавека, які больш за 13 гадоў жыве ў Польшчы, заводзяць на мяне адразу тры крымінальныя справы – пра што тут можна казаць? З аднаго боку, гэта вельмі дзіўна, а з другога – паказвае стан гэтага рэжыма, які баіцца нават ценю такога маленькага чалавека, як я.

 

Avtor

Recent Posts

Брестский облисполком потратил на 11 сувенирных зубров более 8 500 рублей. Показываем, как выглядит эта роскошь

Возможно, нескольких зубров подарили председателю Юрию Шулейко, у которого одна из самых больших коллекций лесного…

6 часов ago

Александр Фридман: Польша решила разговаривать с Лукашенко языком ультиматумов

Последнее слово в миграционном кризисе – за Кремлем: слишком высокие ставки поставлены на кон.

14 часов ago

Мужчину задержали из-за пророссийской провокаторши, спасение из Мухавца: что произошло в Бресте и области 25 июня

А в начале июля будут суть брестского врача анестезиолога-реаниматолога Тимура Лозко. Подробности этих и других…

16 часов ago

«‎Не нравится — идите мимо»: в Бресте женщина с флагами «‎Za Россию»‎ и ЧВК «‎Вагнер» спорила с брестчанами о символике

Происходящее снимали на видео обе стороны конфликта. Угадайте, кого наказали. Журналист BGmedia узнал, что за…

19 часов ago

Голубика дешевле, а малина дороже: сравнили цены на ягоды и фрукты на брестском и варшавском рынках. Цифры любопытные

BGmedia узнало, какие сезонные ягоды и фрукты выгоднее покупать на рынке в Бресте, а какие…

19 часов ago

«Автобус будет Брест — Стамбул — Варшава». Как в чатах обсуждают возможное закрытие погранперехода «Брест — Тересполь»

В приграничных чатах не особо верят в закрытие всех погранпереходов на границе Польши с Беларусью,…

21 час ago