Пад адным ролікам BGmedia пра сярэдняю зарплату ў Беларусі з’явілася шмат каментароў, якія не маглі застацца без нашай ўвагі. Па словах людзей, афіцыйная статыстыка па заробках моцна адрозніваецца ад рэальных лічбаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, у жніўні 2025 сярэдні заробак складаў 2 762,7 рублі. Для параўнання: у ліпені гэтага ж года гэты паказчык быў вышэйшы на 9,7 рублі. Традыцыйна лідыруе сталіца – тут сярэдні заробак перавысіў 3 596 рублі. А вось у Брэсцкай вобласці гэтая лічба больш сціплая – 2 461,8 рубель.
Меркаванні людзей
Многія беларусы не разумеюць, адкуль бяруцца такія высокія зарплаты, і прывялі ў прыклад зусім іншыя лічбы:
- «Даярцы ў нармальнай гаспадарцы, каб атрымаць дзве тысячы рублёў за поўны месяц, трэба надаіць малако вышэйшай якасці, выгадаваць 17 цялят да ста кг і выканаць усю працу».
- «Даяркі атрымліваюць 1200, а дояць 750 галоў. У многіх вайскоўцаў у Мінску няма кватэр, а ў грамадзянскіх па 3, а то і 4 кватэры, і яны здаюць іх за дзікія грошы».
- «Чыноўнікі плюс працоўныя – атрымоўваееца сярэдняя. З гэтага і вынікае, колькі атрымліваюць чыноўнікі».
Іншыя ў каментарах выказалі недавер да лічбаў і падзяліліся сваімі асабістымі сітуацыямі:
- «Мне трэба працаваць чатыры месяцы, каб сярэдняя месячная зарплата была».
- «Ніколі не мела такога заробку. Толькі чыноўнікі столькі атрымліваюць».
- «Простаму рабочаму зарплата 800–1000, а то і 700, яшчэ кажуць, што падымуць цэны на камуналку, а за электраэнергію будзем плаціць у 5 разоў больш, хоць у нас свая АЭС. Жах і толькі».
Што прапануюць на рынку працы
Па слядах каментатараў мы прагледзелі вакансіі даярак на belmeta.com у Брэсцкай вобласці і даведаліся, што прапануюць працадаўцы.
Мінімальны заробак для даярак у Брэсцкай вобласці складае ад 726 рублёў. Гэта амаль у чатыры разы ніжэй, чым так званы сярэдні заробак па ўсёй краіне, і ў тры разы менш, чым сярэдні заробак па Брэсцкай вобласці. Сярэдні па вобласці заробак, яки прапануюць даяркам – прыблізна 1650 рублёў. Максімальны – ад 2000 да 3000. Прычым заробак за 3000 руб. сустракаецца толькі ў двух вакансіях, у ОАО Нарутовічы (Бярозаўскі раён) і ў ОАО Агракамбінат «Мір» (Баранавічы). У абодвух — 3000 рублёў — край, а не парог.
Гэта яшчэ раз пацвярджае, што рэальныя заробкі не дацягваюць да афіцыйных сярэдніх і ў лепшым выпадку ледзь дасягаюць іх.
Чытайце таксама: «Средняя зарплата» снова удивила беларусов. Узнали, что на самом деле предлагают в Брестской области
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: