люди читают книгу Мой президент

На Гродзенскім шклозаводзе супрацоўнікаў прымусілі запісваць праўладны TikTok. Пад «баладу аб дыктатары»

18.11.2025 07:00 Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

У TikTok акаўнце Гродзенскага шклозавода з’явілася відэа, дзе супрацоўнікі па чарзе чытаюць кнігу «Наш президент» і выказваюць удзячнасць Лукашэнку.
Читайте BGmedia в:

У Гродзенскім філіале Ялізава ААТ «Гродзенскі шклозавод» супрацоўнікаў прыцягнулі да «крэатыўнага» мерапрыемства. У ім людзей заахвоцілі запісаць праўладны TikTok.

Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі

У відэа, якім падзяліўся афіцыйны акаўнт шклозавода, можна пабачыць, як супрацоўнікі па чарзе, як пад капірку, чытаюць прапагандысцкую кнігу «Наш президент». Не абышлося і без словаў, дзе Лукашэнку дзякуюць за «моцную і свабодную» краіну, якую «не аддаюць». У якасці фонавай музыкі аўтары відэа абралі «Баладу аб дыктатары».

@elizovo_glass Знакомство коллектива филиала «Елизово » с книгой «Наш президент» состоялось.👍🇧🇾🫶🇧🇾👏❤️💚 #нашпрезидент #беларусь🇧🇾 #любимуюнеотдают#лукашенко #елизово ♬ оригинальный звук — Первые новости

Відэа хутка набрала шмат праглядаў і выклікала пытанні ў беларусаў, якіх здзівіў маштаб такой паказухі.

  • «А дзе шапачкі з фальгі?».
  • «Для поўнай карціны яшчэ не хапае сесці на шпагат. А краіну шкада. Кажу, як сведка 90-х».
  • «Усё бліжэй да КНДР».
  • «Чаму кнігу не пацалавалі?».
  • «Колькі ж у нас з’явілася падлізнікаў».

Знайшліся і тыя, хто звярнуў увагу на стратны стан беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у краіне:

  • «Заводы самі згубілі: увесь метал прададзены за межы Беларусі, усё раскрадалася і прапівалася. Усё залежыць ад мясцовых кіраўнікоў. Трэба самім круціцца і рухацца — не толькі дзеля сябе, але і дзеля людзей. Адзін Бацька не зможа ўсё ўтрымаць, калі вакол будуць толькі такія…».
  • «А не падкажаце, у каго вы адціснулі гэты шклозавод, і дзе ягоны былы ўласнік? А то я вам падкажу, калі што».

На гэта людзі так і не атрымалі зразумелых адказаў. Адзіным каментаром, дзе хоць неяк паспрабавалі адказаць пра сітуацыю на шклозаводзе, стала чарговая пахвала «Бацьку»: замест канкрэтных тлумачэнняў аўтар заявіў, што Лукашэнка нібыта здолеў утрымаць краіну пад санкцыямі, супрацьстаяць апазіцыйнаму ціску і «навесці парадак» пасля крыміналу 90-х. Гэты каментар упадабаў акаўнт Гродзенскага шклозавода.

Чытайце таксама:  У Шклоўскім раёне мясцовыя дэпутаты збіралі буракі

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: