Бібліятэка, Беларусь

На Нацыянальнай бібліятэцы рэклама казіно. Што кажуць людзі

05.09.2025 07:35 Нацыянальная Бібліятэка Беларусі. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Карыстальнікі TikTok заўважылі, што рэклама у Мінску на Нацыянальнай бібліятэцы ідзе на працягу ўсёй ночы. І беларусам гэта не падабаецца.
Читайте BGmedia в:

Блогерка з Беларусі Саша Драздоўская дзеліцца відэа пра Беларусь у TikTok для польскай аўдыторыі. У яе профілі можна ўбачыць агляд беларускай медыцыны і славутасцяў краіны. У адным з відэа дзяўчына паказала вечаровы выгляд Нацыянальнай бібліятэкі. Каментатары заўважылі, што дзяўчына не адразу паказала бібліятэку, бо чакала, пакуль скончыцца рэклама казіно, якую апошнім часам паказваюць на будынку.

«Сразу камеру не переводила на библиотеку, ждала пока реклама закончится»

«Знакомьтесь, это самый большой рекламный баннер для казино»

@iamsaszita 74 metry i 23 piętra 😮#belarus #summer #poland #viral #trending #explore #dc #trendy ♬ wait m83 — ✧・゚: *✧・゚:*

Як вынікае з інфармацыі на афіцыйным сайце Нацыянальнай бібліятэкі, сярэдні кошт размяшчэння лагатыпа кампаніі ў рэкламе складае 146 бел. рублёў за хвіліну дэманстрацыі. Рэкламу можа набыць любы бізнэс, чыя дзейнасць не трапляе пад забарону ў краіне. Гэтым і скарысталіся такія казіно, як Belbet, Fonbet, Betera і іншыя. Аднак людзей у каментарах засмуціла, што адміністрацыя бібліятэкі дазваляе дэманстрацыю такой рэкламы.

кошты, бібліятэка
Кошты на рэкламу лагатыпаў у Нацыянальнай Бібліятэцы.

Чытайце таксама: Што кажуць школьнікі ў TikTok пра забарону тэлефонаў

Некаторыя карыстальнікі TikTok заўважылі, што рэклама ідзе на працягу ўсёй ночы. Пад іншым відэа на падобную тэматыку людзі выказваюць меркаванне, што такая рэклама недапушчальная, бо бібліятэка — культурнае месца, і ёй больш падышла б рэклама новых кніг, твораў пісьменнікаў ці культурных імпрэзаў. Акрамя таго, некаторыя выказваюць шкадаванне: на гэты будынак калісьці збіралі грошы ўсім народам, а цяпер на ім паказваюць рэкламу, якая многім здаецца недарэчнай і неадпаведнай яго культурнаму статусу.

«Нет бы культуру транслировать, письменников. Так нет, казино. Гениально! Лучше места не нашлось».

«Мы все вместе строили, чтобы ехать и «любоваться» на рекламу казино».

«Где-то в ней мои 20.000 белок старыми деньгами инвестированные».

@nsnegas #реклама #работа #деньги #кудасходитьминск #обзор #minsk #минск #беларусь ♬ Вы прошли игру… — Влад

Сустрэліся і іншыя меркаванні: некаторыя людзі не бачаць праблемы ў такой рэкламе, бо лічаць, што яна спансуе дзейнасць бібліятэкі. Да таго ж казіно ў Беларусі не забаронена, і, па іх словах, гэта можа дапамагчы прывабліваць расейскіх турыстаў, у якіх у краіне казіно забаронена. На гэта таксама знайшліся адказы.

«Следующий шаг: реклама стриптиз клубов и баров на церквях, ну а что, деньги же дадут».

«Те, кто спрашивают «а что тут такого?» явно не понимают, что эта «просто реклама» ломает многим жизни». 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: