Пратэсты, Мінск, 2020

На сайце БМЗ з’явіліся фатаздымкі пратэстаў 2020 года

05.09.2025 13:42 Фота з пратэстаў 2020 . Источник фото

На галоўнай старонцы сайта БМЗ — фатаграфіі з пратэстаў 2020 года ў розных гарадах Беларусі: бела-чырвона-белыя сцягі і эмблема Кіберпартызанаў.
Читайте BGmedia в:

Да пяцігоддзя сваёй дзейнасці, 5 верасня, «Кіберпартызаны» ўзламалі афіцыйны сайт прадпрыемства. На галоўнай старонцы БМЗ з’явіліся фатаздымкі з пратэстаў 2020 года ў розных гарадах Беларусі і эмблема аб’яднання.

Узлом, сайт, хакеры
Галоўная старонка сайта прадпрыемства падчас узлому

Чытаць яшчэ: На Нацыянальнай бібліятэцы рэклама казіно. Што кажуць людзі

Беларускі металургічны завод знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўразвяза за сувязі з рэжымам Лукашэнкі і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Ён таксама трапіў пад санкцыі за ўдзел у вытворчасці артылерыйскіх снарадаў калібраў 122 і 152 мм, што прымяняюцца ў расійскіх рэактыўных сістэмах залпавага агню «Град» падчас абстрэлаў Украіны. Акрамя таго, паводле звестак BelPol, БМЗ пастаўляе ў Расію метал, з якога ў выніку вырабляюць ракеты для вайны супраць Украіны.

«Теперь завод получает “подарочек” от Киберпартизан к нашему 5-летию», — паведамілі прадстаўнікі аб’яднання ў сваім Telegram-канале.

На дадзены момант сайт прадпрыемства застаецца недаступным: уліковы запіс адключаны адміністратарам сервера.

Узлом, сайт, хакеры
Скрыншот сайта пасля ўзлому

Чытаць яшчэ: В Хойниках с помпой открыли бассейн. И сразу же закрыли

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: