Categories: Общество

«Нароўні з дарослымі дзеці абмяркоўваюць, як адрамантаваць пляцоўку перад школай». Беларуска — пра жыццё ў Даніі

Будучая свабодная Беларусь можа павучыцца ў Даніі культуры кіравання дзяржавай, павазе правоў чалавека і выхаванню годных адказных грамадзян.

Share

Пасля 2020 года ў Данію прыехала вельмі няшмат беларусаў. А тыя, хто ўсё ж такі прыехаў, трапілі ў краіну выключна па працоўных візах. Атрымаць прытулак у Даніі ці нават візу вельмі складана. Беларуская суполка пераважна складаецца з людзей, якія знаходзяцца ў краіне шмат гадоў. 

У той жа час не толькі ўрад, але і насельніцтва Даніі горача падтрымлівае Украіну. У нейкім сэнсе гэта грае не на карысць беларусаў: нашу краіну тут успрымаюць хутчэй як суагрэсара. Пра Беларусь датчане ведаюць зусім няшмат: тое, што ў нас ёсць свая мова, культура, а ў 2020 годзе былі масавыя пратэсты, можа стаць для іх адкрыццём. 

Чытайце таксама: Прадстаўнік Народнай амбасады ў Швецыі: «Дзеці ў першую чаргу лічаць сябе шведамі, у другую — габрэямі»

Беларусы святкуюць Купалле ў Даніі. Фота суполкі Talaka — Venner af Belarus i Danmark
Фота суполкі Talaka — Venner af Belarus i Danmark

Ураджэнка Менска Вольга жыве ў Даніі з 1999 года — ужо чвэрць стагоддзя. Прыехала вывучаць дацкую мову, паколькі вучылася ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Засталася і працягнула адукацыю ў мясцовай вышэйшай школе інжэнерыі. На той момант застацца было нескладана. 

Жыве ў Капенгагене, працуе ў невялічкай дацкай фірме. Для працы заўсёды абірала менавіта дацкія фірмы.

«Мне вельмі падабаецца дацкая бізнэс-культура: шмат адказнасці і даверу, няшмат іерархіі, збольшага чалавечнасць і павага, разуменне таго, што сям’я і здароўе найважней за ўсё ў гэтым жыцці».

Беларусы святкуюць Купалле ў Даніі. Вольга запускае вянок. Фота з асабістага архіву

Вольга распавяла нам, што ёй падабаецца або здзіўляе ў розных сферах жыцця ў Даніі. Спойлер: у краіне амаль няма карупцыі, яна непрымальная на культурным узрозні. 

Тэрыторыя Даніі ў пяць разоў меншая за Беларусь, прыкладна як Гомельская вобласць. Данія стабільна займае першыя месцы ў рэйтынгу Сусветнага даклада аб шчасці. У першую чаргу дзякуючы высокаму ўзроўню жыцця. У 2021 годзе Данія была прызнаная самай багатай краінай ЕС. Чаканая працягласць жыцця — каля 82 гадоў.

Медыцына

— Для майго характару Данія — ідэальная краіна. 

Людзі, якія прыехалі з нашых краёў, найперш абмяркоўваюць у чатах медыцыну. Тут да ўсіх хвароб вельмі спакойна адносяцца, а бяруцца толькі за сур’ёзныя. Тут цябе не пашлюць рабіць 200 розных аналізаў кожныя паўгады толькі таму, што ты чагосьці баішся. Цябе не будуць пічкаць антыбіётыкамі. Цябе не залечаць, а будуць лячыць толькі калі гэта сапраўды патрэбна. 

Нашым людзям гэта вельмі не падабаецца. Яны сябе не вельмі добра адчуваюць, калі ім адразу не выпішуць МРТ, аналізы, рэнтген. Яны баяцца, што ў іх сур’ёзная хвароба. Таксама цяжарныя дзяўчыны вельмі хвалююцца, што тут недастаткова абследаванняў. 

Але ж нацыя здаровая, і працягласць жыцця нашмат вышэй, чым у Беларусі. 

Знешні выгляд

Другое, на што рэагуюць у Даніі беларусы, асабліва дзяўчаты, — тут няма відавочнай розніцы паміж беднымі і багатымі. Людзі ходзяць у тым адзенні, у якім зручна. Не абавязкова сябе маляваць перад выхадам з дому. Тут вельмі цэніцца натуральная прыгажосць. Мабыць, нашым дзяўчынам гэта трошкі дзіўна. 

Мы, хто тут даўно жыве, часам саркастычна каментуем тых дзяўчат, што прыехалі нядаўна, што яны ўсё пытаюцца: дзе пазногці зрабіць, дзе бровы. Іх гэта вельмі клапоціць, а нас ужо не клапоціць. 

Дзяўчаты са сцягам Даніі. Фота: gagaru.club

Адукацыя

Школьная сістэма вельмі мне падабаецца (у Вольгі двое дзяцей — 22 і 13 гадоў. — Рэд.). Я сама вучылася ў інязе на настаўніцу і працавала трошкі ў Беларусі. Вельмі вялікая розніца паміж адукацыйнымі сістэмамі. 

Читайте также: «Ощущение, что мы в Беларуси будущего». История брестской семьи, которая не захотела, чтобы детей воспитывала система

Тут, у Даніі, дзіцёнка вучаць вучыцца. Самае галоўнае — гэта сацыяльныя якасці: як сябе рэалізаваць у грамадстве і якім чынам здабыць тыя веды, якія неабходныя ў пэўнай сітуацыі. Няма вось гэтага завучвання напамяць. Дэмакратычнае развіццё маладога чалавека заўсёды на першым месцы. 

Пачатковая школа ў Даніі. Фота: http://zeleneet.com/

Заўсёды пытаюцца ў дзіцяці, якое яго меркаванне. Як ты сам думаеш? Як бы ты зрабіў? Вельмі шмат групавой працы, каб выпрацоўваліся навыкі супрацоўніцтва. 

У кожнай школе ёсць рада, у якую ўваходзяць прадстаўнікі школы, прадстаўнікі бацькоў і прадстаўнікі розных класаў. Нароўні з дарослымі дзеці абмяркоўваюць, вырашаюць, напрыклад, як адрамантаваць пляцоўку перад школай, што там патрэбна. Іх слухаюць, гэта ўлічваюць. 

«Такім чынам дзеці вырастаюць дарослымі, якія ведаюць, што маюць уплыў на сваё жыццё, на наваколле, што важна выказваць сваё меркаванне, што з ім павінны лічыцца».

Канешне, узровень ведаў пасля школы не такі высокі, як у нашай школе, але ў дзяцей ёсць дзяцінства і ёсць здольнасць самім вучыцца, здабываць веды. 

Да дзіцяці адносяцца з павагай, як да асобы. Прыдзяляюць вельмі шмат часу, каб выхаваць пачуццё, што «я павінен мець сваё меркаванне, яго выказваць і знаходзіць кампраміс з людзьмі вакол мяне, каб дасягнуць таго, што я лічу важным». 

Заробкі

Беларусы ў Даніі працуюць у вельмі розных сферах, ад некваліфікаванай да высокакваліфікаванай працы. Ёсць беларусы з доктарскімі ступенямі. Усе нармальна жывуць.

Напрыклад, школьны настаўнік да падаткаў можа зарабляць недзе 40 тыс. крон (прыкладна 5 360 еўра. — Рэд.). Падаткі з такім заробкам будуць недзе каля 40%. За кошт падаткаў тут бясплатная адукацыя, медыцына. Арганізацыя плаціць розныя страхоўкі. Таго, што застаецца, для жыцця дастаткова. 

Читайте также: Белстат: учителя Бреста зарабатывают больше, чем в других регионах. Узнали у брестских работников образования их мнение

Канешне, усе хочуць зарабляць больш. Колькі б не даў чалавеку, усё роўна марыць аб нечым лепшым. Але ў настаўнікаў вельмі добрыя працоўныя ўмовы: доўгія канікулы, працоўны дзень карацей, чым у прыватнай сферы. Тых, хто нават сам пажадае працаваць больш за 37 гадзін у тыдзень, прафсаюз хуценька спыніць, каб і ў іншых не ўзнікала такое жаданне (пра ненармаваную па часе праверку сшыткаў пасля працы і г.д. мова нават не ідзе. — Рэд.). 

Усё укладваецца ў гэтыя 37 гадзін: бацькоўскія сходы, пазашкольныя мерапрыемствы. Бацькоўскі сход у нас адзін на год. Нейкія сумоўі з бацькамі павінны праходзіць, калі школа адчыненая і настаўнік працуе. То бок мне трэба браць выходны на маёй працы, каб са школай паразмаўляць.

Цэны на жыллё

Данія — краіна невялікая, але розніца ў коштах на жыллё вельмі значная ў залежнасці ад таго, дзе знаходзіцца кватэра ці дом. Гэта можа быць ад дзвюх трацін тваёй зарплаты да незаўважнай сумы. 

Мой сын здымае маленькі домік — студэнцкае жыллё. Гэта не гуртажытак, ні з кім нічога не дзеліш, асобны ўваход. Ён здымае на дваіх са сваёй дзяўчынай, і за гэта яны плацяць усяго 3 тыс. крон (прыкладна 400 еўра. — Рэд.). За стыпендыю сціпла можна жыць.

Большасць студэнтаў яшчэ і працуюць пару гадзін на тыдзень, каб ім хапала і ў рэстаран схадзіць, і піва папіць, і гэтак далей.  

«Кампус будучыні» ў Капенгагене, які яшчэ называюць ідэальным гуртажыткам. Фота: novate.ru

Адсутнасць карупцыі

Я думаю, што Данія — адна з найменш карумпаваных краін свету. Гэта вельмі адчуваецца. Калі працуеш на дзяржаву ці на мясцовае кіраванне, не прынята і забаронена прымяняць розны падыход да людзей з нейкіх прычын. 

Гэта цяжка зразумець украінцам. Некаторыя прыходзяць з шакаладкамі, з цукеркамі: «Як здабыць лепшую кватэру?» Для датчан гэта вельмі дзіўна.

Я не сустракалася з карупцыяй. За гэтым вельмі сочаць.

Гэта яшчэ раз падкрэслівае, наколькі барацьба з карупцыяй — складаная справа, таму што ў нашых людзей яна ва ўсім, у штодзённасці. 

«Я люблю Беларусь усім сэрцам і мару аб тым, каб краіна была сапраўды краінай для жыцця — як, напрыклад, Данія. Тут сапраўды дзяржава для людзей, а не людзі для дзяржавы».

Будучая свабодная Беларусь можа шмат чаму павучыцца ў Даніі — больш за ўсё культуры кіравання дзяржавай, павазе правоў чалавека і выхаванню годных грамадзян, якія адчуваюць адказнасць за тое, якім ёсць іх жыццё і жыццё іх сям’і.

Беларусы Даніі зрабілі беларускі і ўкраінскі сцягі са стужак падчас выставы «Мужнасць і супраціў у Беларусі» ў жніўні 2023 года. Фота са старонкі Вольгі ў Facebook
Беларусы Даніі зрабілі беларускі і ўкраінскі сцягі са стужак падчас выставы «Мужнасць і супраціў у Беларусі» ў жніўні 2023 года. Фота са старонкі Вольгі ў Facebook

Беларусы стварылі фільм пра феномен дацкага шчасця ў двух частках. Над ім працавала і гераіня нашага артыкула.

Дания. Как выживают студенты на 900 евро, оппозиция в парламенте, фальсификации на выборах

Как Дания стала самой богатой страной в Европейском союзе

Recent Posts

«Низкая культура граждан»: чиновники обвиняют жителей Березы в образовании свалок на площадках для мусора

Мусорная эпопея продолжается: на этот раз в центре внимания жители Березы. Им грозят штрафами за…

01.09.2024

«Платим больше 30 лет за капитальный ремонт, которого все нет»: жители Столина жалуются на отсутствие благоустройства

Тем временем пропагандисты призывают жильцов взять инициативу в свои руки — «собраться и навести порядок…

01.09.2024

Лукашэнка настаўнікаў ператварае ў «людзей прэзідэнта», а школы — у храмы з працоўным выхаваннем

Беларускаму рэжыму патрэбна сфармаваць новае пакаленне – цалкам лаяльнае і паслухмянае дзейнай уладзе.

31.08.2024

Сбитый над Беларусью российский дрон — признак перезагрузки и новой реальности?

Встреча с «правдистами». Маневры на границе с Украиной. Задержание Дурова и очередные откровения Лукашенко. События…

31.08.2024

Ситуация неприятная, даже унизительная: санкции все больше усложняют процесс пересечения границы для беларусов

Через полтора месяца санкционный список товаров расширится еще больше — уже по воле беларуского режима.…

31.08.2024

«Где упитанные лица, взращенные на сале?» Беларусы считают, что силовики задержали не тех продавцов мест в очереди

В МВД отчитались о задержании более 10 человек, которые продавали места в очереди на выезд…

31.08.2024