Categories: Общество

«Не ныйце, лепш дапамажыце»: у Threads разгарэлася гарачая дыскусія пра скаргі на смеццевыя службы

Скарга на смеццевы кантэйнер у Threads перарасла ў спрэчку пра тое, ці маюць беларусы права публічна крытыкаваць працу камунальных службаў.

Share

У беларускім сегменце сацсеткі Threads разгарэлася актыўнае абмеркаванне, якое хутка перарасло ў спрэчкі пра тое, калі і як беларусам варта скардзіцца на праблемы ў сваім двары. Падставай стаў пост, у якім беларуска раскрытыкавалі смеццевыя службы за тое, што тыя пасля працы пакінулі кантэйнер пасярод стаянкі каля дома.

Чытайце таксама: «На гэтай тэме можна хайпануць»: як «раёнкі» і чыноўнікі рэагуюць на праблему са снегам у Крычаве

Беларуска Юлія напісала пост, які выклікаў бурную рэакцыю ў многіх беларусаў. У каментарах яна ўдакладніла, што звярнулася з праблемай у службу «115.бел», аднак на момант публікацыі адказу яшчэ не атрымала.

Пост Юліі ў Threads

У каментарах пад допісам жанчына таксама адзначыла, што на пляцоўку каля іх дома часта выкідваюць буйнагабарытнае смецце, якое смеццевыя службы звычайна прыбіраюць. На яе думку, работнікам нічога не замінала адкаціць кантэйнер у іншае месца, каб не перакрываць стаянку.

Чаму пост абурыў людзей

У адказ на допіс у сацсетцы Threads пачалі з’яўляцца новыя публікацыі з крытыкай жанчыны. Аўтар аднаго такога паста, Уладзіслаў, сцвярджае, што людзі, якія фатаграфуюць праблемы з кантэйнерамі, маюць «досыць сумнае жыццё», каб займацца такімі рэчамі», замест таго каб фізічна ўносіць уклад у вырашэнне праблемы.

Пост з крытыкай жанчыны

На меркаванне многіх людзей, што адзначыліся ў каментарах пад пастом Уладзіслава, уся праблема ў тых, хто дрэнна прыпаркаваў машыны, якія, у сваю чаргу, перакрылі шлях для прасоўвання кантэйнера. Вось, што людзі напісалі ў каментарах:

  • «Жыхары проста не каталi кантэйнеры па кашы са снегу і брудзе. Моглі б выйсці і пачысціць пляцоўку каля кантэйнераў, але сфоткаць і настукаць прасцей».
  • «Ніхто з ныцікаў сам нічога карыснага не зрабіў, толькі з цёплай кватэры здымаць нашмат зручней».
  • «А нічога, што там абгароджаную тэрыторыю для скідання смецця і я так разумею, для таго ж самага кантэйнера перакрылі два гора-паркуны?».

Гісторыя выклікала спрэчкі не толькі пра канкрэтную сітуацыю з кантэйнерам, але і пра тое, ці маюць беларусы права публічна крытыкаваць працу камунальных службаў і фіксаваць праблемы ў сваім двары.

Кантэйнер, праз які беларусы пачалі спрачацца. Фота з Threads

Для адных публікацыі ў сацсетках — гэта «скаргі замест дапамогі», для іншых — адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблем, калі афіцыйныя каналы не даюць хуткай рэакцыі. Таму падобныя дыскусіі ўсё часцей выходзяць за межы бытавых канфліктаў і ператвараюцца ў спрэчкі пра адказнасць, межы грамадзянскай актыўнасці і ролю саміх жыхароў у вырашэнні дваравых праблем.

Чытайце таксама:  Цуд на каляды: як «экстрэмісты» дапамаглі прыбраць смецце ў Оршы

Recent Posts

В Бресте судили волонтера поисковых отрядов, который участвовал в десятках спасательных операций

По профессии Марк Верещагин — дальнобойщик и машинист автокрана, некоторое время работал и таксистом в…

13.04.2026

«Звалка пад вокнамі»: у аграгарадку Мічурынская скардзяцца на смецце, якое звозяць з усяго раёна

Жыхары Мічурынскага скардзяцца на смецце, якое звозяць у двары з усяго раёна. Праблемы з вывазам…

13.04.2026

Ключи в обмен на лояльность: Как в Пинске «привязывают» педагогов арендным жильем

В Пинске госТВ показало историю успеха: педагог сменила профиль ради квартиры. Узнали, что скрывается за…

13.04.2026

«Людзі хадзілі раней на шашлыкі сюды». Жыхары Гомеля скардзяцца на высечку лесу праз будаўніцтва дамбы

Некаторым не падабаецца, што высеклі столькі дрэў. Але за будаўніцтва дамбы выступаюць тыя, каго раней…

13.04.2026

У Слаўгарадскім раёне раскрытыкавалі нізкую яўку на суботнік

У вёсцы Вялікая Зімніца на суботнік прыйшлі адзінкі. Раённая газета абурылася, але не закранула важнае…

13.04.2026

«В комнате, в принципе, можно жить». Корреспонденты госТВ заселились в Борисове в гостиницу с клопами

На вопрос, будет ли проводиться в гостинице ремонт, сотрудники ответили корреспондентке, что ее и вовсе…

13.04.2026