Скарга на смеццевы кантэйнер у Threads перарасла ў спрэчку пра тое, ці маюць беларусы права публічна крытыкаваць працу камунальных службаў.
Кантэйнер, што кмаунальнікі пакінулі пасярод стаянкі пасля прыборкі смецця
У беларускім сегменце сацсеткі Threads разгарэлася актыўнае абмеркаванне, якое хутка перарасло ў спрэчкі пра тое, калі і як беларусам варта скардзіцца на праблемы ў сваім двары. Падставай стаў пост, у якім беларуска раскрытыкавалі смеццевыя службы за тое, што тыя пасля працы пакінулі кантэйнер пасярод стаянкі каля дома.
Чытайце таксама: «На гэтай тэме можна хайпануць»: як «раёнкі» і чыноўнікі рэагуюць на праблему са снегам у Крычаве
Беларуска Юлія напісала пост, які выклікаў бурную рэакцыю ў многіх беларусаў. У каментарах яна ўдакладніла, што звярнулася з праблемай у службу «115.бел», аднак на момант публікацыі адказу яшчэ не атрымала.
У каментарах пад допісам жанчына таксама адзначыла, што на пляцоўку каля іх дома часта выкідваюць буйнагабарытнае смецце, якое смеццевыя службы звычайна прыбіраюць. На яе думку, работнікам нічога не замінала адкаціць кантэйнер у іншае месца, каб не перакрываць стаянку.
У адказ на допіс у сацсетцы Threads пачалі з’яўляцца новыя публікацыі з крытыкай жанчыны. Аўтар аднаго такога паста, Уладзіслаў, сцвярджае, што людзі, якія фатаграфуюць праблемы з кантэйнерамі, маюць «досыць сумнае жыццё», каб займацца такімі рэчамі», замест таго каб фізічна ўносіць уклад у вырашэнне праблемы.
На меркаванне многіх людзей, што адзначыліся ў каментарах пад пастом Уладзіслава, уся праблема ў тых, хто дрэнна прыпаркаваў машыны, якія, у сваю чаргу, перакрылі шлях для прасоўвання кантэйнера. Вось, што людзі напісалі ў каментарах:
Гісторыя выклікала спрэчкі не толькі пра канкрэтную сітуацыю з кантэйнерам, але і пра тое, ці маюць беларусы права публічна крытыкаваць працу камунальных службаў і фіксаваць праблемы ў сваім двары.
Для адных публікацыі ў сацсетках — гэта «скаргі замест дапамогі», для іншых — адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблем, калі афіцыйныя каналы не даюць хуткай рэакцыі. Таму падобныя дыскусіі ўсё часцей выходзяць за межы бытавых канфліктаў і ператвараюцца ў спрэчкі пра адказнасць, межы грамадзянскай актыўнасці і ролю саміх жыхароў у вырашэнні дваравых праблем.
Чытайце таксама: Цуд на каляды: як «экстрэмісты» дапамаглі прыбраць смецце ў Оршы
По профессии Марк Верещагин — дальнобойщик и машинист автокрана, некоторое время работал и таксистом в…
Жыхары Мічурынскага скардзяцца на смецце, якое звозяць у двары з усяго раёна. Праблемы з вывазам…
В Пинске госТВ показало историю успеха: педагог сменила профиль ради квартиры. Узнали, что скрывается за…
Некаторым не падабаецца, што высеклі столькі дрэў. Але за будаўніцтва дамбы выступаюць тыя, каго раней…
У вёсцы Вялікая Зімніца на суботнік прыйшлі адзінкі. Раённая газета абурылася, але не закранула важнае…
На вопрос, будет ли проводиться в гостинице ремонт, сотрудники ответили корреспондентке, что ее и вовсе…