Categories: Общество

Хейтэрскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў: навошта іх ствараюць?

Жыхары розных гарадоў працягваюць скардзіцца на грамадскі транспарт. Моладзь стварае хейтэрскія акаўнты, дзе паказвае спазненні і павольную працу аўтобусаў.

Share

Беларусы працягваюць масава скардзіцца на працу грамадскага транспарту ў розных гарадах краіны. Нягледзячы на электронныя табло, расклады і абяцанні перавозчыкаў, штодзённыя паездкі для многіх застаюцца крыніцай стрэсу і раздражнення.

Чытайце таксама: Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года

Пасажыры адзначаюць адразу некалькі хранічных праблемаў: аўтобусы і тралейбусы рэгулярна спазняюцца або, наадварот, прыязджаюць раней за пазначаны час, транспарт перапоўнены настолькі, што ў салон фізічна немагчыма зайсці, а стан саміх машын часам вымушае чакаць лепшага.

Пасажыры заходзяць у грамадскі транспарт у Талачыне. Ілюстратыўнае фота

Да гэтых скаргаў усё часцей далучаецца моладзь — прадстаўнікі пакалення Z. Замест звыклых зваротаў у кіраўніцтва аўтобусных паркаў або каментароў у чатах яны выбралі больш аргыінальны спосаб вырашэння праблемы — стварэнне так званых «хейтэрскіх акаўнтаў» у TikTok.

У кароткіх роліках зумеры адкрыта, з іроніяй і нецэнзурнай лексікай дзеляцца сваім абурэннем, здымаючы канкрэтныя аўтобусы, якія іх не задавальняюць. Такія відэа хутка набіраюць тысячы праглядаў і сотні каментароў, а самі акаўнты становяцца своеасаблівымі летапісамі транспартных праблем. У беларускім сегменце TikTok ужо з’явіліся хейтэрскія акаўнты, прысвечаныя аўтобусам Гродна і Мазыра. Пад шквал крытыкі таксама трапіў грамадскі транспарт Гомеля і Віцебска.

Чытайце таксама: «Вы что, издеваетесь?»: Жительница Рогачёва показала скользкий автобус

«Трупавозкі» і зламаныя расклады ў Гродна

Жыхары Гродна асабліва часта згадваюць аўтобусы № 16, 13, 20 і 1. Асноўная прэтэнзія — занадта павольны рух, ігнараванне раскладу і, па словах пасажыраў, абсалютная непрадказальнасць прыездаў.

Падобныя водгукі ёсць і пра аўтобус № 16:

Асобна згадваецца і аўтобус № 1. Тут пасажыры абураныя не толькі павольным рухам, але і паводзінамі кіроўцы:

Не абмінулі крытыкай і гродзенскія тралейбусы. Асабліва дасталося маршрутам № 6 і № 9. «Шасцёрку» абвінавачваюць у тым, што яна проста не прыязджае:

«Дзявятку» нечакана пахвалілі — але з яўнай іроніяй:

  • «Цудоўная карэта пад нумарам 9 сёння прыехала роўна хвіліна ў хвіліну. Нізкі паклон і апладысменты кіроўцу!».
Тралейбус №9 г. Гродна ў TikTok. Скрыншот з відэа

Чытайце таксама: «Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

Мазыр: старыя аўтобусы, што едуць «як мапа ляжа»

У Мазыры галоўнымі антыгероямі TikTok сталі аўтобусы № 19 і № 23. Пасажыры скардзяцца на пастаянныя спазненні, стан салонаў і паводзіны персаналу.

Пра 19 маршрут кажуць каротка:

А вось да 23 аўтобуса прэтэнзій значна больш:

«Гэтая трунавозка прыязджае як мапа ляжа. Сёння ён мусіў быць на прыпынку ў 7:28, а ён не прыехаў… Аўтобус стары, усё запоўнена надпісамі, на некаторых дзверы не зачыняюцца, бываюць моманты, калі ён едзе з адчыненымі дзвярыма».

Чытайце таксама: «Да вы издеваетесь». Власти спросили у брестчан, нужно ли возвращать автобус №50 «Цветотрон — Адамковская»

У Гомелі аўтобус «вучыцца на памылках», а ў Віцебску «крадзе пасажыраў з іншага»

У Гомелі пасажыры звярнулі ўвагу на аўтобус № 18. Асноўная праблема маршрута — пастаянныя спазненні. А калі транспарт раптам прыязджае раней, гэта ўспрымаецца як падзея сусветнага маштабу:

У Віцебску жартуюць з-за канкурэнцыі маршрутаў. Аўтобус № 14, па словах аўтараў ролікаў, рэгулярна «адбірае» пасажыраў у № 23:

Фан-акаўнты беларускага транспарта

Дзеля справядлівасці варта адзначыць: у Беларусі існуюць і фан-акаўнты грамадскага транспарту. Напрыклад, у Гродне пасажыры хвалілі тралейбус № 23 і іншыя маршруты, якія, па іх словах, «ніколі не спазняюцца». Аднак такія відэа збіраюць значна менш праглядаў і рэакцый.

@23tralikgrodno 23 тралик❤ #grodno #23grodno #троллейбус23гродно #гродно23тралик #траликгродно ♬ оригинальный звук — фанат 23 троллейбуса

Хейт на транспарт апынуўся значна больш запатрабаванымі ў TikTok, і менавіта ён стаў своеасаблівым трэндам для зумераў у TikTok.

Чытайце таксама: «Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце

Recent Posts

«Любое благоустройство начинается с уничтожения деревьев». Коммунальники добрались до тополей на набережной Бреста

Брестчане заметили, что на набережной пилят и обрезают тополя. Чиновники никак не комментируют это. А…

06.02.2026

«В стране денег нет, а тратят остатки на ерунду». На трассе М1 установят красно-зеленое лазерное оповещение и отбойники

Беларусов больше волнует ремонт трассы М1, очистка ее от снега, установка надземных или подземных пешеходов,…

06.02.2026

«Для патрыятызму»: у Горках школьнікі выканалі ваенную песню, але беларусы не зразумелі навошта

У Threads акаўнт сярэдняй школы №1 г. Горкі апублікаваў відэа, на якім вучні 9 класа…

06.02.2026

Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года

Улады Магілёўскай вобласці плануюць перавесці ўвесь гарадскі транспарт на аплату банкаўскімі карткамі да канца пяцігодкі…

06.02.2026

«ЖКХ — на мыло». Брестчанка и пинчанка пожаловались на ледяные улицы и дворы, а беларусы спорят, нормально ли это

Пинчанка рассказала, что пожилая женщина шла к вокзалу, упала и ушибла голову. По ее мнению,…

06.02.2026

У пракуратуры Гомельскай вобласці пракаментавалі апошнія самазабойствы падлеткаў

За мінулы год у Гомельскай вобласці адбылося сем выпадкаў суіцыдаў сярод падлеткаў. Некаторыя — пасля…

06.02.2026