Новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні стартаваў! І цяпер — для беларусаў па ўсім свеце

06.02.2024 21:23

Праект лічбавага самакіравання — гэта пляцоўка, дзе беларусы і беларускі могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць на вырашэнне лакальных і маштабных праблем.
Читайте BGmedia в:

Новы сезон праекту лічбавага самакіравання «Новай Беларусі» стартаваў 6 лютага. Гэта ўнікальны праект, дзе беларусы і беларускі могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй. Гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца людзі з прагай захаваць сваю беларускасць, нараджаюцца ідэі і збіраюцца грошы, каб рэалізаваць тыя з іх, якія абяруць самі ўдзельнікі і ўдзельніцы праекту.

Летась праект па лічбавым самакіраванні быў пілотным. «Новая Беларусь» пратэставала падрыхтаванасць беларускай супольнасці браць на сябе адказнасць за вырашэнне нацыянальных праблем. А таксама праверыла, як працуюць інструменты прыняцця сумесных рашэнняў, якія каманда распрацавала спецыяльна для праекту. 

"Будуй сваё"
«Будуй сваё». Новы сезон

«У тым годзе да праекту далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц (дакладная колькасць невядомая, бо частка людзей фундавала партнёрам свой адсотак ад падаткаў, але не дасылаў нам скрын дэкларацыі, таму гэтых удзельнікаў/-ц мы не змаглі ўлічыць). Было сабрана каля 47 000 еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі (падрабязнасці — ужо хутка). Уявіце, якія маштабныя і амбіцыйныя ідэі можна будзе рэалізаваць, калі да «Будуй сваё» ў гэтым годзе далучыцца 5000 беларусаў і беларусак», — распавялі аўтары праекта.

Новая назва

У новым сезоне праект запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай — «Будуй сваё». Тэставы запуск выкрышталізаваў галоўную каштоўнасць праекту і яго асноўны сэнс. Беларусы і беларускі могуць будаваць свой дом, ствараць камфортнае для сябе асяроддзе, у якой краіне яны б ні жылі. Яны могуць самастойна не толькі ствараць, але і фінансаваць патрэбныя ім для гэтага праекты. У іх ёсць для гэтага ўсё неабходнае: любоў адзін да аднога, прага і талент ствараць, рэсурсы рабіць гэта прафесійна і эфектыўна. Праект лічбавага самакіравання — гэта пляцоўка, дзе беларусы і беларускі могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць іх на вырашэнне агульных праблем, лакальных і маштабных — будзь то беларускамоўны дзіцячы гурток ці анлайн-праект для атрымання новых прафесій.

Читайте также: «Хотим нести пользу людям»: Павел Либер об итогах проекта «Новая Беларусь» за год и планах на будущее

Изображение носит иллюстративный характер.

Новы маштаб

«Сёлета ў праекце «Будуй сваё» змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны, а не толькі з Літвы ці Польшчы, як летась. Для гэтага мы запусцілі новы кірунак праекту — Global. Далучыцца да яго можна наўпрост цяпер праз унёсак ад 35 еўра. Мы прапануем удзельнікам і ўдзельніцам суполкі Global стварыць на агульна сабраныя грошы карысны digital-праект, актуальны для беларусаў і беларусак любой краіны, у тым ліку Беларусі. Гэта магчымасць зноў усім аб’яднацца вакол агульнай мэты і адчуць, што ніякага падзелу паміж беларусамі і беларускамі няма, нягледзячы на кіламетры паміж імі», — распавялі ў «Новай Беларусі».

Новая механіка

Пілотны праект выявіў недахопы распрацаванай механікі — у гэтым годзе аўтары іх выправяць. Напрыклад, былі такія фідбэкі, што людзям не падабаецца фундаваць грошы на невядомыя ідэі. Таму ў гэтым годзе прыём ідэй стартуе неўзабаве пасля старту прыёму фундушаў:

«Стала зразумела, што не ва ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц з класнымі ідэямі ёсць досвед запуску праектаў. Каб яны адчувалі сябе больш упэўнена, мы запусцім навучальны блок пра рэалізацыю ідэй. А таксама створым сістэму, каб аўтарам выдатных ідэй было неабавязкова іх самастойна рэалізоўваць. Мы пабачылі, што большасць беларусаў і беларусак гатовая фундаваць грошы, а запыт прапаноўваць і абмяркоўваць ідэі ёсць у меншасці. Але і тыя, і іншыя — аднолькава цэнныя для праекту. Каб данесці гэтую думку, мы стварылі некалькі ролевых мадэляў для ўдзельнікаў і ўдзельніц».

Як далучыцца

Далучыцца да «Будуй сваё» можна наўпрост цяпер двума спосабамі:

  • Праз падатковую дэкларацыю: зафундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» пры запаўненні дэкларацыі. У гэтым годзе ў праекта тыя ж самыя партнёры ў Польшчы (фундацыі Tutaka і FaniMani) і новы ў Літве (арганізацыя ZUBR.IN).
  • Праз унёсак: пералічыць ад 35 еўра.

Рэквізіты партнёраў праекту, гайды, як запоўніць дэкларацыю, таймлайн праекту, а таксама адказы на папулярныя пытанні, калі ласка, шукайце на сайце.

Аўтары праекта лічбавага самакіравання «Новая Беларусь» ўпэўненыя: беларусы і беларускі могуць запускаць маштабныя і значныя для супольнасці праекты самастойна, на свае грошы, без дапамогі донараў і фондаў. Учора 265+ беларусаў і беларусак стварылі бібліятэку і важны сайт. Сёння 5000 беларусаў і беларусак могуць запусціць онлайн-платформу для навучання ці рэабілітацыйны цэнтр для былых палітзняволеных.

Читайте также: «Новая Беларусь», Foodsi, Jakdojade и другие: полезные мобильные приложения для новоиспеченных эмигрантов

"Будуй сваё". Сезон 2024.
«Будуй сваё». Новы сезон

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: