Праект лічбавага самакіравання — гэта пляцоўка, дзе беларусы і беларускі могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць на вырашэнне лакальных і маштабных праблем.
Новы сезон праекта «Будуй сваё».
Новы сезон праекту лічбавага самакіравання «Новай Беларусі» стартаваў 6 лютага. Гэта ўнікальны праект, дзе беларусы і беларускі могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй. Гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца людзі з прагай захаваць сваю беларускасць, нараджаюцца ідэі і збіраюцца грошы, каб рэалізаваць тыя з іх, якія абяруць самі ўдзельнікі і ўдзельніцы праекту.
Летась праект па лічбавым самакіраванні быў пілотным. «Новая Беларусь» пратэставала падрыхтаванасць беларускай супольнасці браць на сябе адказнасць за вырашэнне нацыянальных праблем. А таксама праверыла, як працуюць інструменты прыняцця сумесных рашэнняў, якія каманда распрацавала спецыяльна для праекту.
«У тым годзе да праекту далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц (дакладная колькасць невядомая, бо частка людзей фундавала партнёрам свой адсотак ад падаткаў, але не дасылаў нам скрын дэкларацыі, таму гэтых удзельнікаў/-ц мы не змаглі ўлічыць). Было сабрана каля 47 000 еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі (падрабязнасці — ужо хутка). Уявіце, якія маштабныя і амбіцыйныя ідэі можна будзе рэалізаваць, калі да «Будуй сваё» ў гэтым годзе далучыцца 5000 беларусаў і беларусак», — распавялі аўтары праекта.
Новая назва
У новым сезоне праект запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай — «Будуй сваё». Тэставы запуск выкрышталізаваў галоўную каштоўнасць праекту і яго асноўны сэнс. Беларусы і беларускі могуць будаваць свой дом, ствараць камфортнае для сябе асяроддзе, у якой краіне яны б ні жылі. Яны могуць самастойна не толькі ствараць, але і фінансаваць патрэбныя ім для гэтага праекты. У іх ёсць для гэтага ўсё неабходнае: любоў адзін да аднога, прага і талент ствараць, рэсурсы рабіць гэта прафесійна і эфектыўна. Праект лічбавага самакіравання — гэта пляцоўка, дзе беларусы і беларускі могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць іх на вырашэнне агульных праблем, лакальных і маштабных — будзь то беларускамоўны дзіцячы гурток ці анлайн-праект для атрымання новых прафесій.
Читайте также: «Хотим нести пользу людям»: Павел Либер об итогах проекта «Новая Беларусь» за год и планах на будущее
Новы маштаб
«Сёлета ў праекце «Будуй сваё» змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны, а не толькі з Літвы ці Польшчы, як летась. Для гэтага мы запусцілі новы кірунак праекту — Global. Далучыцца да яго можна наўпрост цяпер праз унёсак ад 35 еўра. Мы прапануем удзельнікам і ўдзельніцам суполкі Global стварыць на агульна сабраныя грошы карысны digital-праект, актуальны для беларусаў і беларусак любой краіны, у тым ліку Беларусі. Гэта магчымасць зноў усім аб’яднацца вакол агульнай мэты і адчуць, што ніякага падзелу паміж беларусамі і беларускамі няма, нягледзячы на кіламетры паміж імі», — распавялі ў «Новай Беларусі».
Новая механіка
Пілотны праект выявіў недахопы распрацаванай механікі — у гэтым годзе аўтары іх выправяць. Напрыклад, былі такія фідбэкі, што людзям не падабаецца фундаваць грошы на невядомыя ідэі. Таму ў гэтым годзе прыём ідэй стартуе неўзабаве пасля старту прыёму фундушаў:
«Стала зразумела, што не ва ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц з класнымі ідэямі ёсць досвед запуску праектаў. Каб яны адчувалі сябе больш упэўнена, мы запусцім навучальны блок пра рэалізацыю ідэй. А таксама створым сістэму, каб аўтарам выдатных ідэй было неабавязкова іх самастойна рэалізоўваць. Мы пабачылі, што большасць беларусаў і беларусак гатовая фундаваць грошы, а запыт прапаноўваць і абмяркоўваць ідэі ёсць у меншасці. Але і тыя, і іншыя — аднолькава цэнныя для праекту. Каб данесці гэтую думку, мы стварылі некалькі ролевых мадэляў для ўдзельнікаў і ўдзельніц».
Як далучыцца
Далучыцца да «Будуй сваё» можна наўпрост цяпер двума спосабамі:
Рэквізіты партнёраў праекту, гайды, як запоўніць дэкларацыю, таймлайн праекту, а таксама адказы на папулярныя пытанні, калі ласка, шукайце на сайце.
Аўтары праекта лічбавага самакіравання «Новая Беларусь» ўпэўненыя: беларусы і беларускі могуць запускаць маштабныя і значныя для супольнасці праекты самастойна, на свае грошы, без дапамогі донараў і фондаў. Учора 265+ беларусаў і беларусак стварылі бібліятэку і важны сайт. Сёння 5000 беларусаў і беларусак могуць запусціць онлайн-платформу для навучання ці рэабілітацыйны цэнтр для былых палітзняволеных.
Читайте также: «Новая Беларусь», Foodsi, Jakdojade и другие: полезные мобильные приложения для новоиспеченных эмигрантов
Жители дома в Молодечно уже несколько месяцев просят отремонтировать лавочки у подъезда. По их словам,…
На местном ТВ большинство опрошенных поддержало ограничения. Но в соцсетях велосипедисты объяснили, почему считают полный…
Прокуратура проверила детские площадки в Гродно и обнаружила опасные нарушения. После предписаний часть проблем устранили.
Мужчина пытался защитить внука от собаки, которая погналась за велосипедом. После случившегося нападения ему понадобилась…
Жительница агрогородка Раков попросила «Евроопт» открыть магазин поближе к жилым кварталам. Компания ответила, но окончательное…
После почти шести лет заключения Вячеслав Рогащук вышел на свободу и уехал. Ему нужны деньги…