У 228 палку РЭБ да 23 лютага правялі мерапрыемства, відэа з якога «раёнка» выклала ў TikTok. Беларусы ў каментарах жартуюць з рэакцый салдат.
Салдаты на мерапрыемстве "Матчыны пірагі". Скрыншот з відэа ў TikTok
У розных вайсковых частках Беларусі да 23 лютага правялі акцыю «Матчыны пірагі». Як тлумачаць дзяржаўныя медыя, яе арганізавалі «ў рамках Года беларускай жанчыны» і прысвяцілі Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Заяўленая мэта — «сагрэць сэрцы салдат». Аднак, мяркуючы па рэакцыі карыстальнікаў пад відэа з аднаго з такіх мерапрыемстваў у Полацку, атрымаўся гэта не паўсюль.
Чытайце таксама: «Муж сказал, что видео сгенерировано ИИ»: провластный блогер показал столовую 38-й бригады — солдат кормят «как дома»
У 228 палку брыгады радыёэлектроннай барацьбы ў Полацку адзначылі 23 лютага. Салдатам прынеслі розныя прысмакі і сустрэлі святочнымі песнямі. Аднак, зыходзячы з роліка, з іх мала хто ўсміхаўся падчас усёй падзеі. Відэа з мерапрыемства выклала ў TikTok раённая газета. Яго паспела паглядзець шмат беларусаў і выказаць свае меркаванні ў каментарах.
@vestnik.naftanaКак «Мамины пироги» согрели сердца защитников в Полоцке 🥧Говорят, что вкус домашней выпечки невозможно забыть, где бы ты ни находился. 🍩🍪Сегодня этот знакомый с детства аромат — ванили, корицы и свежего теста — наполнил расположение 228-го отдельного полка радиоэлектронной борьбы в Полоцке.♬ оригинальный звук — vestnik.naftana
Пад ролікам, апублікаваным акаўнтам @vestnik.naftana з’явіліся каментары ад беларусаў. На меркаванне многіх карыстальнікаў, мерапрыемства «Матчыны пірагі» не прынесла радасці салдатам. Людзі не хавалі сваёй іроніі, калі апісвалі «нястрымную весялосць», якой на відэа нельга было заўважыць. Хтосьці палічыў, што ролік быў згенераваны Штучным Інтэлектам. Іншыя пасля прагляду выказалі спачуванні салдатам.
Замест чаканага «цёплага» святочнага настрою акцыя ў Полацку выклікала хвалю іранічных і спачувальных каментароў у сацсетках. Рэакцыя карыстальнікаў паказала, што фармальныя мерапрыемствы і прыгожыя справаздачы не заўсёды супадаюць з тым, як іх успрымаюць самі людзі — асабліва калі эмоцыі на відэа выглядаюць зусім не святочнымі.
Чытайце таксама: Камуністычны мітынг і «гумарыстычнае відэа» ад «Белай Русі»: як беларусы рэагуюць на дзяржпрапаганду ў TikTok
В соцсетях распространяется история о гибели домашней овчарки в Пинском районе. Активисты требуют расследования и…
Вместе с восторженными отзывами появились и первые претензии: брестчане нашли в песке стекло, пожаловались на…
Жыхарка вуліцы Млыновай у Слуцку сцвярджае, што з-за неачышчаных каналаў яе двор рэгулярна падтапляе пасля…
В доме нет центрального водоснабжения, отсутствует центральное отопление, а газ используют только в баллонах. Он…
У цэнтры Магілёва рыхтуюць да адкрыцця Яраслаўскі дворык. Ён стане ўжо чацвёртай гарадской лакацыяй, прысвечанай…
Заяўленая 10 гадоў таму «захаванасць аўтамабільнага транспарту» для многіх жыхароў Віцебска застаецца спрэчным аргументам.