Categories: Общество

«Ён не разумее, што такое жыццё»: гісторыя беларуса, які ваюе за Расею

Беларусы падпісваюць кантракты з расейскім войскам, часта — з-за галечы і адчаю. Нават разумовая адсталасць не перашкода. Распавядаем, як гэта працуе і чым заканчваецца.

Share

Больш за 700 беларусаў, які пайшлі ваяваць на баку Расеі, ідэнтыфікаваў ўкраінскі праект «Хачу жыць». Некаторыя з іх ужо паспелі і загінуць, і трапіць ва ўкраінскі палон. Хто гэтыя людзі, якія ў іх каштоўнасці, чаму яны едуць ваяваць?

Пагутарылі з маладым беларусам, сябар якога пайшоў ваяваць за Расею.

У Беларусі існуе крымінальная адказнасць за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у іншых краінах. Між тым, грамадскасці не вядомыя выпадкі, калі нехта з беларусаў, якія ваююць ці ваявалі на баку Расеі, былі пакараныя. Напрыклад, жыхар Асіповічаў Сяргей Ланавенка яшчэ ў 2022 годзе ваяваў супраць Украіны. Ён ня толькі не быў пакараны, але і раздаваў інтэрв“ю дзяржаўным СМІ.

Читайте также: «Еще бы ОМОН пригнали»: родители возмущены новым порядком входа в учебные заведения

 

«Ён вырас у беспрасветнасці і беднасці»

Наш суразмоўца Ігар (імёны герояў змененыя з прычын бяспекі) расказвае, што ягоны сябра мае 22 гады. Ён вырас у адной з вёсак у Гомельскай вобласці. «Ягоны дзядуля быў алкаголік. Ягоныя і тата, і маці былі алкаголікамі, не займаліся дзецьмі ўвогуле. Яны літаральна галадалі у дзяцінстве, толькі бабуля клапацілася пра іх. Што ён бачыў? Беспрасветнасць, беднасць, ферму, дзе працавалі бацькі і потым прапівалі ўсё заробленае», — расказвае Ігар пра Максіма.

Максіму ў першым класе паставілі дыягназы «разумовая адсталасць» і «замаруджанае псіхічнае развіццё», ён займаўся па асобнай праграме ў школе. «Прычым калі раней па гэта праграме «для тупых» у вясковай школе займаліся 2-3 чалавекі, то цяпер такіх можа быць і дзесяткі, народ папросту п“е і дэградуе», — дзеліцца Ігар, якому ўдалося вырвацца з такога жыцця, адвучыцца і атрымаць прафесію.

Максім, паводле яго, не змог нідзе вучыцца. Таму сядзеў у вёсцы і перабіваўся дробнымі заробкамі, часам ездзіў «на Расею», на будоўлі, як гэта робяць многія вяскоўцы.

Там жа Максім убачыў «запрашэнне на вайну» — абяцалі пасля заключэння кантракту заплаціць 3 мільёны расійскіх рублёў (каля 37 тысяч даляраў). «У яго, відавочна, закруцілася галава ў іншы бок ад прапанаванай сумы, якой ён нават не мог уявіць у сваіх марах. Таму паехаў і падпісаў той кантракт. Пару тыдняў пабыў на навучанні — і гатовы салдат. Прычым у Беларусі ён прасіўся сам у войска, але яго не ўзялі праз дыягназы. У Расеі ніхто яму медыцынскую камісію не праводзіў, напісалі «годзен» і ўсё на гэтым», — расказвае Ігар.

Читайте также: Брэсцкія дзяржСМІ без альтэрнатывы: афіцыйныя навіны замест грамадскіх праблем

 

«Жывы пакуль»

Ігар дадаў, што ён перапісваецца ў мэсаджарах з Максімам, кажа, што яму вельмі шкада хлопца. «Ён пісаў, што не хацеў быць штурмавіком, але ягонае меркаванне там ніхто не пытаўся. Раз падпісаў кантракт — то усё ўжо, назад не адматаеш. Пісаў, што не баіцца загінуць. Пісаў, што цяпер на гарачым накірунку на Данбасе, і група штурмавікоў, якія адправіліся на заданне перад імі, «ужо там легла». Я думаю, што ён, у сілу свайго дыягназу, не разумее каштоўнасці жыцця — ані свайго, ані чужога. Не думаю, што яму «прамылі мазгі», ён проста не думае, ён далёка ад нейкай ідэалогіі», — разважае Ігар.

Ён мяркуе, што хлопец ці загіне, ці вернецца «яшчэ больш ненармальным, чым да вайны, будзе лічыць сябе героем і вытвараць абы-што на вёсцы, палохаючы людзей».

Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць», які выконвае Каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, абнародаваў прозвішчы 742 грамадзян Беларусі, якія з 2023 году ваююць супраць Украіны на баку Расеі, з іх 96 ужо загінулі.

Гэта толькі тыя, пра каго нам вядома. Мы ацэньваем, што агульная колькасьць наймітаў значна большая. Сьпіс загінулых таксама няпоўны. Гэта толькі тыя, пра якіх мы на 100 адсоткаў ведаем, калі яны загінулі і дзе пахаваныя», — паведамілі ў праекце «Хачу жыць».

Читайте также: «Помогаем им “подняться на ноги”»: силовики гордятся тем, что принуждают «тунеядцев» к общественным работам

Гэты праект створаны адмыслова для расейскіх вайскоўцаў, якія ня хочуць ваяваць і гатовы здацца ва ўкраінскі палон.

Афіцыйна беларускія вайскоўцы і армейскія падразьдзелы не ваююць на баку Расеі супраць Украіны. У той жа час Расея зь вясны 2023 году пачала актыўна вэрбаваць беларусаў на службу паводле кантрактаў у расейскай арміі, абяцаючы вялікія выплаты.

Паводле праваабаронцаў, на службу ў расейскую армію найчасьцей трапляюць людзі, якія знаходзяцца ў эканамічна ці сацыяльна ўразьлівым становішчы, выкарыстоўваючы фінансавую нестабільнасьць як інструмэнт прыму

Recent Posts

На Речицком проспекте гомельчанка сломала ногу на переходе — все из-за скользкой «зебры»

Гомельчанка получила тяжелый перелом на скользком пешеходном переходе у ТЦ «Зарко». Переход не был посыпан…

21.01.2026

КГК проверил строительство объектов в Брестской области. В Ганцевичах, например, пытались украсть 290 тысяч рублей

А в Столинском районе нашли недочеты в проектно-сметной документации. Там стоимость строительства завысили более чем…

21.01.2026

У «Брестского пива» появится новый собственник. Вспоминаем, сколько долгов у предприятия и когда будет новый суд

В марте 2025 года на суде выяснили, что долги предприятия превышают 21 млн рублей. Осенью…

21.01.2026

Тарыфы на ЖКГ вырастуць, а праблемы застаюцца: на што скардзяцца беларусы

Улады абяцаюць стрыманы рост тарыфаў на ЖКГ у 2026 годзе, але жыхары Мінска і рэгіёнаў…

21.01.2026

«Это дичь какая-то»: беларусы жалуются на «мороженую» и гнилую картошку в магазинах

Год только начался, а картофель в Беларуси уже стал поводом для возмущения. Покупатели показывают качество…

21.01.2026

«Интересно было бы посмотреть все видео». Что брестчане думают о перепалке на границе, возникшей при досмотре вещей

В пункте пропуска «Брест» произошел конфликт между парой украинцев и сотрудницей таможни. Брестчане считают, что…

21.01.2026