Categories: Общество

Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі: у дварах узнікаюць «парковачныя войны»

Беларус пачысціў ад снегу два паркавальныя месцы, але адно з іх заняў іншы кіроўца. Гісторыя выклікала бурную спрэчку ў сацсетках.

Share

«Пачысціў — і засталося не табе»

Сваёй гісторыяй беларус падзяліўся ў сацыяльных сетках. Ён расказаў, што самастойна пачысціў ад снегу два паркавальныя месцы ў двары, але наступствы ягонай працы яго не задаволілі.

Чытайце таксама: «Пусть дворники содержание отрабатывают»: брестчане — о том, кто должен чистить снег перед забором частного дома

«Пачысціў сёння два месцы. Думаю, няхай будзе — мне не шкада. Было адно не прыбранае. А чалавек замест таго, каб пачысціць сабе месца ад снегу, заехаў на ўжо прыбранае. Вось такія ў нас людзі», — кажа аўтар роліка.

Відэа і допіс выклікалі гарачую дыскусію: беларусы падзяліліся на два лагеры.

«Калі ты з’ехаў — месца ўжо не тваё»

Частка каментатараў палічыла, што аўтар сам вінаваты ў сітуацыі, бо паркоўка ў двары — агульная:

  • «Чыстае месца лічыцца тваім, пакуль на ім стаіць твая машына. З’ехаў — месца ўжо не тваё».
  • «Кажa, што яму не шкада, а сам зняў відэа. Вось такія ў нас людзі».
  • «Гэта якім трэба быць наіўным, каб пачысціць месца і чакаць, што там будзеш паркавацца толькі ты?»

На думку гэтых карыстальнікаў, прыбіранне снегу — асабістая ініцыятыва, якая не дае ніякіх правоў.

Случчане прыбіраюць снег. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: SlutskGorod

«Пытанне ўзаемапавагі»

Іншыя, наадварот, заступіліся за мужчыну і адзначылі, што праблема — не ў правілах, а ў адносінах паміж суседзямі:

  • «Павінна ж быць нейкая ўзаемапавага».
  • «Ок, пастаў машыну і вазьмі рыдлёўку — пачысці сабе месца!»
  • «У мяне была такая ж сітуацыя: пачысціла вакол сваёй машыны і суседняй. У выніку прыехала — паркавацца няма дзе. Проста крыўдна».

Людзі адзначаюць, што такія сітуацыі толькі павялічваюць напружанне ў дварах.

«Парковачныя войны» і самаробныя шлагбаўмы

У сацыяльных сетках усё часцей з’яўляюцца відэа пра так званыя «парковачныя войны». Кіроўцы, якія доўга працавалі рыдлёўкай, спрабуюць «замацаваць» расчышчаныя месцы — усталёўваюць таблічкі, каністры, крэслы і нават самаробныя шлагбаўмы.

Аднак гэта рэдка працуе. У каментарах беларусы працягваюць спрачацца, хто мае рацыю, але з юрыдычнага пункту гледжання адказ адназначны.

Гамяльчанін расчысціў парковачнае месца, а яго заняў сусед. Ілюстратыўнае фота

Што кажа закон пра паркоўку ў дварах

Паркоўка на прыдамавых тэрыторыях у Беларусі з’яўляецца агульнай і бясплатнай. Уборка снегу не дае права ўласнасці на канкрэтнае месца — заняць яго можа любы кіроўца. Гэта пытанне выключна суседскай этыкі і сумлення, але не закону.

Дзяўчына чысціць паркоўку ад снега. Ілюстратыўнае фота

Больш за тое, цяпер прыбіраць снег — гэта не права, а абавязак. Згодна з новымі правіламі, фізічныя асобы і арганізацыі абавязаныя прыбіраць снег вакол свайго транспарту на прыдамавых тэрыторыях у радыусе аднаго метра.

За парушэнне прадугледжаныя штрафы:

  • для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь (да 1 125 рублёў);
  • для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 10 да 50 базавых (да 2 250 рублёў);
  • для юрыдычных асоб — ад 20 да 100 базавых (да 4 500 рублёў).

У выніку своечасовая ўборка снегу — гэта не спосаб «замацаваць» за сабой месца, а адзіны законны варыянт захаваць спакой у двары і пазбегнуць значных штрафаў.

Чытайце таксама: «Девушка чистит одна во дворе». Беларусы воюют из-за парковочных мест, которые убирают лопатами от снега

Recent Posts

Адлоў замест прытулкаў: чаму бяздомныя жывёлы ў Гомельшчыне пад пагрозай знішчэння

На Гомельшчыне жыхароў заклікаюць здаваць бяздомных жывёл у службы адлову. Пагрозы штрафамі за іх кармленне…

01.03.2026

«Не магу трапіць на працу»: пінчанка паскардзілася на перапоўненыя аўтобусы ў горадзе

Жыхарка Пінска не змагла сесці ў некалькі аўтобусаў праз іх перапоўненасць школьнікамі і спазнілася на…

01.03.2026

Беларусь и «нордики»: как работает закон о защите прав животных у нас и в северных странах

В Беларуси сохраняются проблемы с бездомными собаками, жестоким обращением с животными и не только. Северные…

28.02.2026

«14 дзён — і ўсё?»: Брэстчанцы не працягнулі бальнічны па даглядзе за дзіцем, хаця яно не ачуняла

Жыхарка Брэста сцвярджае, што ёй не працягнулі бальнічны па даглядзе за захварэлым дзіцем, бо вычарпаны…

28.02.2026

«Сердце кровью обливается». На госТВ показали довольных капремонтом жителей Барановичей, а как на самом деле?

В 2026 году в Барановичах планируют отремонтировать 19 жилых домов. У местных жителей есть вопросы…

28.02.2026

Гамельчанка зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і збіраецца падаваць скаргу ў суд. Што адбылося?

Жыхарка Гомеля сцвярджае, што зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і цяпер спрабуе праз суд…

28.02.2026