У эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў распавёў пра чарговыя ініцыятывы ў сферы падаткаабкладання ў Беларусі. Сярод асноўных прапановаў — перагляд падатку на маёмасць, які, паводле слоў чыноўніка, мусіць зрабіць яго «больш справядлівым».
Чытайце таксама: Рэйды на «дачнікаў» у Брэсце: як улады ціснуць на гандляроў агародных прадуктаў?
Селівёрстаў заявіў, што зараз існуюць розныя стаўкі для прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў — у некаторых выпадках розніца да двух разоў. Пры гэтым, па ягоных словах, прадпрымальнікі афармляюць усё на сябе, а потым здаюць юрыдычным асобам у арэнду, эканомячы на падатках.
Міністр падкрэсліў: калі ў фізічнай асобы толькі адзін аўтамабіль, падатак «не зробіць яе багатай», але калі гэта юрыдычная асоба з дзесяткамі машын — «цалкам іншая гісторыя».Такі ж падыход прапануецца ўводзіць і для падатку на нерухомасць.
Калі ў чалавека ёсць кватэры плошчай больш за 150 кв.м або 250 кв.м, прапануецца ўсталяваць каэфіцыент у два разы для першых і ў тры — для другіх. Міністр прызнаў, што «не ўсе ведаюць, што такія кватэры існуюць», але іх «тысячы». На ягонае меркаванне, гэта дазволіць наблізіць падатак да «рэальнага» кошту квадратнага метра.
Паводле прапановаў, аналагічныя нормы будуць прымяняцца і да прыватных дамоў: больш за 200 кв.м — павышаная стаўка, больш за 300 кв.м — яшчэ вышэйшая. Міністр адзначыў, што прыкладна 27 тысяч падаткаплацельшчыкаў трапяць пад гэтыя новыя правілы.
Што на гэта сказалі людзі?
Беларусы не ўзрадаваліся гэтым новаўвядзенням. У каментарах пад навіной людзі выказвалі незадаволенасць, а некаторыя нават пажартавалі з падзеі.

- «Гэта ж звіздзец, колькі можна, усё павялічваюць, акрамя зарплаты».
- «І за што людзі павінны плаціць? За тое, што могуць дазволіць сабе купіць дом? Бязглуздзіца нейкая…».
- «Вось з дэпутатаў хай і пачнуць!!!».
- «Зноў людзей у вагончыкі і хрушчоўкі піхнуць!! Само сабой, быць алкашом і жыць у будцы — нармальна👍».
- «Даа, з зарплаты заплаціў падатак, будуеш дом — заплаціў падатак у будаўнічых матэрыялах, потым за свой дом яшчэ плаціць? Мала таго, што ёсць, трэба яшчэ дадаць! Крута, усё для людзей!».
Чытайце таксама: «Адчуваю грандыёзны шухер»: Беларусы жартуюць пра падаткі ў краіне
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: