Categories: Общество

Падатак на кватэры і дамы могуць павялічыць: што пра гэта думаюць беларусы?

На меркаванне міністра фінансаў новаўвядзенні наблізяць падатак да рэальнага кошту жытла. Але самі беларусы з гэтым не згодныя.

Share

У эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў распавёў пра чарговыя ініцыятывы ў сферы падаткаабкладання ў Беларусі. Сярод асноўных прапановаў — перагляд падатку на маёмасць, які, паводле слоў чыноўніка, мусіць зрабіць яго «больш справядлівым».

Чытайце таксама: Рэйды на «дачнікаў» у Брэсце: як улады ціснуць на гандляроў агародных прадуктаў?

Селівёрстаў заявіў, што зараз існуюць розныя стаўкі для прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў — у некаторых выпадках розніца да двух разоў. Пры гэтым, па ягоных словах, прадпрымальнікі афармляюць усё на сябе, а потым здаюць юрыдычным асобам у арэнду, эканомячы на падатках.

Міністр падкрэсліў: калі ў фізічнай асобы толькі адзін аўтамабіль, падатак «не зробіць яе багатай», але калі гэта юрыдычная асоба з дзесяткамі машын — «цалкам іншая гісторыя».Такі ж падыход прапануецца ўводзіць і для падатку на нерухомасць.

Калі ў чалавека ёсць кватэры плошчай больш за 150 кв.м або 250 кв.м, прапануецца ўсталяваць каэфіцыент у два разы для першых і ў тры — для другіх. Міністр прызнаў, што «не ўсе ведаюць, што такія кватэры існуюць», але іх «тысячы». На ягонае меркаванне, гэта дазволіць наблізіць падатак да «рэальнага» кошту квадратнага метра.

Паводле прапановаў, аналагічныя нормы будуць прымяняцца і да прыватных дамоў: больш за 200 кв.м — павышаная стаўка, больш за 300 кв.м — яшчэ вышэйшая. Міністр адзначыў, што прыкладна 27 тысяч падаткаплацельшчыкаў трапяць пад гэтыя новыя правілы.

Што на гэта сказалі людзі?

Беларусы не ўзрадаваліся гэтым новаўвядзенням. У каментарах пад навіной людзі выказвалі незадаволенасць, а некаторыя нават пажартавалі з падзеі.

Прынц Лімон з мультфільма «Чыпаліна». Фота: cherkesk.bezformata.com
  • «Гэта ж звіздзец, колькі можна, усё павялічваюць, акрамя зарплаты».
  • «І за што людзі павінны плаціць? За тое, што могуць дазволіць сабе купіць дом? Бязглуздзіца нейкая…».
  • «Вось з дэпутатаў хай і пачнуць!!!».
  • «Зноў людзей у вагончыкі і хрушчоўкі піхнуць!! Само сабой, быць алкашом і жыць у будцы — нармальна👍».
  • «Даа, з зарплаты заплаціў падатак, будуеш дом — заплаціў падатак у будаўнічых матэрыялах, потым за свой дом яшчэ плаціць? Мала таго, што ёсць, трэба яшчэ дадаць! Крута, усё для людзей!».

Чытайце таксама: «Адчуваю грандыёзны шухер»: Беларусы жартуюць пра падаткі ў краіне

Recent Posts

На дронах — в каменный век: беларуское село между пропагандой и вымиранием

С экрана обещают «космические комбайны» и инновации, но беларуские деревни исчезают, зарплаты на селе нищенские,…

24.10.2025

В Бресте в одном из детских садов спилят и обрежут десятки деревьев. Показываем, как они выглядят (фото)

В тендере ссылаются на «заключение о признании дерева опасным» от 1 июля 2025 года. Но…

24.10.2025

Около Парка Воинов-Интернационалистов в Бресте появится новое кафе. Узнали, каким оно будет

В Бресте на улице Московской, 275, планируют открыть новое кафе рядом с Парком Воинов-Интернационалистов. Брестский…

24.10.2025

Для падатковай льготы трэба трымаць некалькі сабак? У Беларусі ўвялі новыя змены ў падатках на хатніх жывёлаў

У Беларусі падатковыя льготы на сабак у 2026 годзе будуць дзейнічаць толькі для тых, хто…

23.10.2025

Похлопаем фокуснику: в Бресте «убрали» свалку, которая осталась

Брестчанин проверил, как работает приложение «115.бел». В ответ получил документ, что свалка ликвидирована. Приехал —…

23.10.2025

«А с чего я должна?» Спор о школьных поборах поссорил учителей и родителей

Женщина отказалась сдавать деньги в школе и вызвала бурю обсуждений. Родители и учителя спорят, где…

23.10.2025