“Падман, хлусня, ілжа… Беларусам-пабрацімам – дзякуй!” – адкрыты трэд пра зыход байца з Палка Каліноўскага

26.01.2023 17:59 Полк Каліноўскага. Источник фото

Беларус Яўген Міхасюк у Твітэры апублікаваў трэд пра свой зыход з “Палка імя Кастуся Каліноўскага”. “БГ” публікуе “выбранае” з трэду Яўгена.
Читайте BGmedia в:

Я далучыўся да Палка Кастуся Каліноўскага (далей – ПКК) на 4 дзень вайны, калі ПКК яшчэ не існаваў. Быў шэрагавым байцом, камандзірам узвода, камандзірам групы выведкі, дапамагаў ПКК з знешнімі сувязямі і арганізацыйнымі пытаннямі, гуманітаркай і багата яшчэ ў чым.

Быў і ў так званай Радзе. Таму я шмат камунікаваў як з байцамі-пабрацімамі, так і з кіраўніцтвам ПКК, у асобах у першую чаргу Ваніша і шэрагу іншых менш уплывовых людзей. Калі я зразумеў, што гэта за арганізацыя і што гэта за людзі, я прыняў рашэнне пакінуць гэтую структуру.

Разам са мной сышла частка людзей. Тады ў навінах было «Палова батальёна «Літвін» напісалі рапарты аб звальненні». Але, канешне, усё гэта не зусім праўда. І вось у гэтым галоўная прычына чаму я звольніўся – няпраўда. Падман, хлусня, ілжа.

Полк Каліноўскага
Полк Каліноўскага

ПКК – гэта Калос на гліняных нагах. Рана ці позна ён рухне і, на жаль, нанясе вялікую шкоду ўсяму вызваленчаму беларускаму руху і беларускаму народу. Я ўпэўнены, што немагчыма пабудаваць нешта сапраўды моцнае на ілжы і падмане. Менавіта таму я доўгі час змагаўся з гэтым знутры.

Читайте также: Боец Полка Калиновского о возможном вторжении в Украину беларуской армии: «Она умрет здесь вся»

І ў выніку быў вымушаны сысці. Але давайце ўсё ж такі больш пра праблематыку. Вось некалькі прычын, чаму ўжо сотні людзей пакінулі ПКК:

  1. Дрэнны менеджмент і камандзіры. Галоўная прычына ад якой ідуць іншыя. ПКК кіруюць неадукаваныя і непрафесійныя людзі, якія прымаюць дрэнныя і ганебныя рашэнні. Ёсць там добрыя людзі, як напрыклад Ян Беларус, але такіх людзей там меншасць і яны таксама не заўсёды могуць прымаць правільныя рашэнні праз кіраўніцтва вышэй. ПКК ужо тройчы моцна развальваўся як раз праз людзей у кіраўніцтве.
  2. Хлусня, падман і маніпуляцыі. Гэта адзін з фундаментаў ПКК агулам. Пачынаючы ад некаторых герояў і іх гісторый, скончваючы агульнай інфармацыяй, якую падае ПКК грамадству пра арганізацыю. Два батальёна? Полк? Вызваленчы рух? Усё гэта або поўная няпраўда або частковая.
  3. Гвалт і культ сілы. Адразу скажу, што ідэя фізічнай моцы для войска цалкам слушная і патрэбная, але. У ПКК і звязаных з імі структурах гэта ўсё на ўзроўні пацаноў з раёну і бандытаў. Разборкі, біццё твараў, запугванне і прыгнёт – нармалёвая практыка. Можна ўзгадаць Адэсу, але такіх гісторый хапае. Нічога нават блізкага да канцэптаў мужнасці і гонару ў гэтым няма.
  4. Непразрыстасць і кумаўство. Увогуле ПКК можна параўнаць з ЧВК, толькі за дзяржаўны кошт. Там кіруе кола сяброў, невялічкая тусовачка, якая прыбрала да сваіх рук вызваленчы рух і паразітуе на гэтай тэме. Вашыя данаты, гуманітарка, інфармацыйная падтрымка выкарыстоўваецца кіраўніцтвам ПКК для напрацоўкі асабістага капіталу і ціску на шэрагавых байцоў. Лаяльнасць “тусовачке”– гэта адзіны крытэр прызначэння на кіруючыя пазіцыі ў ПКК. Ці нагадвае вам гэта сістэму пабудаваную пры Лукашэнка? Мне нагадвае.
  5. Адсутнасць беларушчыны і каштоўнасцяў. І апошні пункт, але, як кажуць, не апошні па значнасці, гэта пункт пра ідэйнасць усіх гэтых людзей і самой структуры. Для мяне галоўнай матывацыяй далучыцца да вайсковых была і застаецца ідэя вызвалення Беларусі. Для мяне, як да беларускага эмігранта, гэта была легальная магчымасць узяць у рукі зброю, адшукаць аднадумцаў і атрымаць баявы досвед, каб пасля ўва ўсіх нас быў шанец на вызваленне Беларусі. Але сёння ПКК знутры захоплены людзьмі, якія ніколінічога не рабілі ў Беларусі, не змагаліся за яе ў апазіцыйных структурах ці падчас пратэстаў, не могуць сказаць нават некалькі сказаў па-беларуску, не ведаюць гісторыі і не разумеюць нават базавых канцэптаў свабоды думкі, слова, дэмакратычнасці і іншыя каштоўнасці, за якія асабіста я ўсё жыццё і змагаўся і за якія я прыйшоў змагацца ва Украіну. Сёння я ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам такіх людзей беларускі народ не атрымае свайго нацыянальнага войска, якое б магло ў будучым вызваліць Беларусь.

Але сотні людзей ва Украіне працягваюць спрабаваць і шукаць магчымасці для гэтага. Спадзяюся ў нас атрымаецца. У горшым выпадку “не”. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Читайте также: «После получения Украиной наступательного вооружения отношение к санкциям может измениться». Эксперты о «договорняке»

А што там у рэплаях?

Яўген Міхасюк: У “Палку Кастуся Каліноўскага” ваюе шмат годных і добрых людзей з правільнымі думкамі і шчырым жаданнем да вызвалення Беларусі. Беларусам-пабрацімам я кажу дзякуй і выказваю вялікую павагу. Увесь трэд з большага датычны кіраўніцтва і іх тусоўкі”.

Alex: Хлопцы вы героі! Спадзяюся такія хлопцы як ты знойдуць сілы, час каб пабудаваць блізкі вас па духу атрад ці іншае падраздзяленне.

Нагадаем, што ваенная фармацыя “Полк імя Кастуся Каліноўскага” створана ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Украіны ад расійскага ўварвання. Складаецца “полк” з беларускіх добраахвотнікаў і ваюе ў складзе Узброеных Сіл Украіны.

Gnome: А вось было б NDA, не было б трэду. Недапрацоўка! А калі сур’ёзна, можаш распавесці крыху, што ёсць гэтая Рада? Кіраўніцтва ПКК, дыскусійная пляцоўка, ці проста шэраг найбольш аўтарытэтных сярод ПКК асобаў, не абавязкова маючых пасады ўнутры?

Яўген Міхасюк: Ад пачатку гэта была ідэя дэлегатаў ад байцоў, якія б маглі прадстаўляць інтарэсы гэтых самых байцоў і ПКК агулам. Я быў прадстаўнік ад “Літвіна”. Але ў выніку ўсё атрымалася так, што структура была фармальнай, патрэбныя людзі атрымалі магчымасць казаць ад імя ўсіх байцоў і ўсё.

Читайте также: У тех, кто выехал, больше возможностей влиять на ситуацию в Беларуси? Рассказываем о портрете диаспоры

jaŭ vitan: Сумна чуць, бо ПКК гэта самае ўплывовае вайсковае фармаванне, літаральна лепшае што ёсць у беларусаў у плане сілавой адзінкі. Шкада.

Яўген Міхасюк: Ну, галоўнае гэта людзі. Яны ёсць і зараз, а структуры могуць змяняцца, кіраўніцтва таксама.

«На сегодняшний день я не готов убивать беларусов». Сахащик о силовиках Лукашенко, Залужном и тесте на самообладание

Elis злая, потому что война: А што наконт таго, што робіць ва Ўкраіне Сахашчык? Ён сам расказвае, што з ПКК у яго наладзіць адносіны не атрымалася. З кім жа ён узаемадзейнічае? Калі нешта можна расказаць і ведаеце — раскажыце. У нашым ГУЛАГу ўжо не засталося надзеі

Яўген Міхасюк: Зараз фарміруецца новая вайсковая частка і там будзе беларуская група. Я з хлопцамі рухаюсь туды, будзем супрацоўнічаць з Сахашчыкам, спадзяюся атрымаецца. Калі не, дык толькі ўкраінскія падраздзяленні.

Полк Каліноўскага
Полк Каліноўскага

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: