Categories: Общество

«На гэта немагчыма пражыць»: лідчанка паказала заробак на «Лідахлебпрадукце» і выклікала спрэчкі

Жыхарка Ліды паказала разліковы лісток і заявіла, што атрымала ўсяго 356 рублёў за месяц працы. У каментарах пачалася спрэчка пра «рэальны» заробак.

Share

У TikTok з’явілася відэа, дзе жыхарка Ліды паказала свой разліковы лісток з ААТ «Лідахлебпрадукт» і паскардзілася на ўзровень заробку. Ролік хутка стаў вірусным і сабраў вялікую колькасць каментароў.

Чытайце таксама: Заробак ніжэйшы за мінімальны: у сацсетках паказалі разліковы ліст супрацоўніка «Марка»

На кадрах відаць, што гаворка ідзе пра выплаты для адпрацоўшчыка птушкі за сакавік 2026 года — за 111 адпрацаваных гадзін. Агульная сума налічэнняў складае больш за тысячу рублёў, аднак пасля ўсіх утрыманняў на картку жанчына атрымала каля 356 рублёў. Менавіта гэтая розніца і стала нагодай для дыскусіі.

Рахліковы рухунак на «Лідахлебпрадукце». Скрыншот з відэа ў TikTok

Пра што паспрачаліся ў каментарыях

Асноўная спрэчка разгарнулася вакол таго, што лічыць «рэальным заробкам». Частка карыстальнікаў стала на бок аўтаркі відэа і звярнула ўвагу менавіта на суму, якая фактычна паступае на рахунак. На іх думку, менавіта гэтыя грошы чалавек можа выкарыстаць для жыцця — аплаты ежы, камунальных паслуг, патрэб дзіцяці. І калі на руках застаецца крыху больш за 300 рублёў, то ніякія «налічэнні» не маюць значэння.

  • «Я проста ў шоку ад каментатараў… калі вы ўжо зразумееце, што любая праца павінна аплачвацца нармальна».
  • «А дзе тая сярэдняя па Беларусі ў 3670?».
  • «У 2026 годзе зарплата ніжэй за 2000 — гэта ўжо непрымальна з улікам кошту на жыццё!».

Іншыя ж каментатары падышлі да сітуацыі больш фармальна і пачалі дэталёва разбіраць разліковы лісток. Яны сцвярджаюць, што паказаная сума ў 356 рублёў — гэта толькі частка выплат, а не ўвесь даход. Паводле іх, у агульную суму ўваходзіць аванс, бальнічныя выплаты і іншыя налічэнні, а таксама ёсць утрыманні — напрыклад, за прадукцыю ці магчымыя крэдыты. У выніку, калі скласці ўсе выплаты, атрымліваецца значна большая сума — бліжэй да 1000–1200 рублёў.

Фактычна гаворка ідзе не толькі пра канкрэтны заробак адной жанчыны, а пра рознае разуменне самога паняцця «заробак».

Адны лічаць, што важна тое, што чалавек атрымлівае «на рукі» ў канцы месяца, іншыя — што трэба ўлічваць увесь даход, незалежна ад таго, як і калі ён выплочваецца.

  • «Вы ўсе ўбачылі толькі “атрыманне”? А аванс не лічыце?».
  • «Судзячы па разліковым, тут яшчэ і крэдыт або іншыя ўтрыманні».
  • «Калі ўважліва паглядзець, то сума атрымліваецца зусім іншая».

Пры гэтым нават сярод тых, хто крытыкаваў аўтарку відэа, не ўсе адмаўляюць саму праблему нізкіх даходаў. Хутчэй спрэчка перайшла ў плоскасць таго, ці карэктна пададзеная інфармацыя і ці не ўводзіць яна ў зман.

Сама жанчына лічыць атрыманы заробак недапушчальным. Па яе словах, на такі заробак немагчыма пражыць, «калі ў цябе ёсць дачка і трэба ўсё аплаціць».

Чытайце таксама: Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

Recent Posts

«Целью был поиск недостатков учреждения». ГосСМИ обиделись на СТВ из-за сюжета про гостиницу с клопами в Борисове

В текстах газет нет упоминания, что видео опубликовал гостелеканал, а его корреспондента называют «гостьей», «постоялицей»,…

14.04.2026

«Сцяг змянілі за гадзіны, а рамонт — не»: мінчанка зноў скардзіцца на дом пасля капрамонту

Жыхарка Мінска паказала брудны сцяг каля дома — яго хутка замянілі. Але іншыя праблемы пасля…

14.04.2026

«Кровавая» дорожка уходит в историю: в Брестской крепости начали ремонт, но есть нюанс

Эпоха знаменитого красного асфальта вдоль Мухавца завершена. Блогер показал, как в крепости меняют покрытие, а…

14.04.2026

«На столе камера, телефон отдаете, они подключают что-то». Беларуска рассказала, как проходила допрос на границе

У девушки спросили, что она делала в Польше, где училась. Также пограничники интересовались гражданством ее…

14.04.2026

В Бресте судили волонтера поисковых отрядов, который участвовал в десятках спасательных операций

По профессии Марк Верещагин — дальнобойщик и машинист автокрана, некоторое время работал и таксистом в…

13.04.2026

«Звалка пад вокнамі»: у аграгарадку Мічурынская скардзяцца на смецце, якое звозяць з усяго раёна

Жыхары Мічурынскага скардзяцца на смецце, якое звозяць у двары з усяго раёна. Праблемы з вывазам…

13.04.2026