Апошнія гады бацькі і настаўнікі ўсё часцей гавораць пра тое, як беларуская школа ператвараецца не ў прастору адукацыі, а ў сістэму кантролю і падпарадкавання. На педагогаў ціснуць справаздачамі і «ідэалагічнымі патрабаваннямі», а дзецям пагражаюць нават за дробязі. Журналістка BGmedia паразмаўляла з маладым філолагам, які нядаўна праходзіў педагагічную практыку ў адной з беларускіх школаў, і ён падзяліўся сваім досведам.
Чытайце таксама: Бумажная удавка: родители и учителя о том, как школа душит педагогов отчетами
«Настаўнікі маглі пагражаць дзецям за любую дробязь»
— Хоць практыка і скончылася амаль год таму, яе наступствы я адчуваю і сёння. Калі я паступаў на філалагічны факультэт, цудоўна разумеў, што прафесія настаўніка ў Беларусі — адна з самых запатрабаваных. Нам адкрыта казалі: філолаг пасля ўніверсітэта амаль напэўна пойдзе ў школу. Увесь навучальны працэс быў падпарадкаваны гэтай мэце — педагагічныя дысцыпліны, метадычныя курсы, нават літаратура падавалася праз прызму школьных праграм.
Але я ніколі не бачыў сябе ў ролі настаўніка — тым больш у беларускай школе, прасякнутай ідэалогіяй і страхам. Я сам закончыў школу ў адносна ліберальныя часы і выпускаўся ў рэвалюцыйным 2020 годзе. Пра праблемы сістэмы чуў, але не адчуваў іх на сабе — пакуль не пачалася практыка.
Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе
Ужо ў першы тыдзень, калі нам дазволілі проста назіраць за ўрокамі, я зразумеў, што школа цяпер — гэта не месца для развіцця, а прастора страху і забаронаў. Настаўнікі маглі пагражаць дзецям пастаноўкай на ўлік або нават міліцыяй за дробязь — за бег па калідоры ці забыты дзённік.
Калі я сам быў вучнем, на ўлік траплялі за сур’ёзныя правіны — крадзеж, бойку, рэальную шкоду. Цяпер жа дастаткова проста некалькі тыдняў не запаўняць дзённік, які правяраюць адміністрацыя і класныя кіраўнікі. Усё павінна быць «па парадку», таму колькасць дзяцей на ўнутрышкольным уліку расце.
@365bel Беларуские школьники все чаще снимают TikTok-видео с подписью «Я умираю в Беларуси», жалуясь на условия в школах. Они рассказывают, что бюджет уходит на шкафы для телефонов, тогда как в туалетах нет бумаги, а школьная форма и поведение учеников регламентированы до мелочей. После запрета телефонов дети стали снимать ролики протеста и даже громить мебель — акцию назвали «Проект Разгром». Власти утверждают, что нововведения «поддержаны родителями и педагогами», хотя школьники уверены, что ограничения только усилили давление и сделали учебу невыносимой. #беларусь #школа #запреттелефонов #новостибеларуси #минскновости ♬ оригинальный звук — 365bel
«Ірына»: партрэт сістэмы
— На другім тыдні мы пачалі самастойна выкладаць беларускую мову і літаратуру. І тады на сцэну выйшла Ірына — класная кіраўніца, пад кіраўніцтвам якой я праходзіў практыку. Гэта жанчына перадпенсійнага ўзросту стала для мяне ўвасабленнем усяго таго, што сёння не так у школе.
Яна адкрыта казала, што хоча «спакойна дапрацаваць да пенсіі», таму бясспрэчна выконвала ўсе патрабаванні міністэрства — асабліва ідэалагічныя. Інфармацыйныя гадзіны, «праекты» пра генацыд з сумнеўнымі падручнікамі, дзе побач з фотаздымкамі пратэстаў 2020 года змяшчаюцца выявы калабарантаў — усё гэта падаецца дзецям як «патрыятычнае выхаванне».

Чытайце таксама: «Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы
Ірына заўсёды прысутнічала на маіх занятках. Яна сядзела ў канцы класа і часта перарывала мяне, калі ёй не падабалася, што і як я кажу, «супакойвала» дзяцей крыкам і некалькі разоў пры мне даводзіла іх да слёз: адзін хлопчык не мог знайсці сярод кніг у сваім заплечніку сшытак з дамашнім заданнем. За гэта яна, канешне ж, забрала ў яго дзённік, каб запісаць заўвагу за «нявыкананне» дамашняй работы.
Літаральна праз некалькі хвілін пасля гэтага ён знайшоў сшытак і паказаў мне яго: дамашняе заданне было зроблена як след. Калі я папрасіў настаўніцу вярнуць дзіцяці яго дзённік, то яна паклікала яго да сябе, пачала крычаць і называць недысцыплінаваным, давяла да слёз, а калі хлопчык быў на мяжы гістэрыкі, заліваўся слязьмі і ўвесь пачырванеў, то сказала «ісці прэч», і назвала гэта маніпуляцыямі.
Астатнія вучні, прызвычаеныя да такіх адносін з яе боку, сядзелі моўчкі. У такой атмасферы я мусіў весці заняткі. Гэта асаблівая форма садызму, у адносінах да маленькага чалавека, што зусім нядаўна прыйшоў у гэты свет. Дзяцей вучаць, што яны ніхто, што на такую настаўніцу няма ўправы: за ёй кіраўніцтва школы, за кіраўніцтвам міністэрства, а за міністэрствам — шалёны дыктатар, што ў верталёце і з аўтаматам пралятае над сваімі ўладаннямі і сочыць за тым, каб рабы надта не бунтаваліся і сядзелі ціха.
Потым на месца такой настаўніцы прыйдзе начальнік на працы, на якога таксама не знойдзецца ўправы. Гэтай бояззю прасякнута ўсё, і школа — не выключэнне. Наадварот, тут гэта адчуваецца больш, чым дзе-небудзь яшчэ.
«Маглі сарвацца і сказаць, што мы ні халеры не робім»
— Але перападала ад класнай кіраўніцы не толькі дзецям, але і мне. У канспектах урокаў, якія нас змушалі весці, мусіла быць прапісана кожнае слова: ад «добры дзень, дзеці» да «да сустрэчы». Калі ў маім канспекце апісанні дзеянняў і заданняў, якія я збіраўся даваць вучням, былі недастаткова разгорнутыя, то ён забракоўваўся і мне трэба было пачынаць усё спачатку.
Часам праверка канспектаў суправаджалася нервовымі кіданнямі папераў на стол, заўвагамі датычна маёй асобы, прэтэнзіямі да маёй працавітасці: «Вы ні халеры не робіце». Гэта пры тым, што заняткаў мне выпала праводзіць больш праз асаблівасці раскладу, чым маім калегам: на кожны трэба было падрыхтаваць разгорнуты канспект паводле патрабаванняў настаўніцы вышэйшай катэгорыі Ірыны.
Па адным падручніку вучыць я не мог, бо заданняў у ім проста не хапала на тую колькасць часу, якая ўдзялялася кожнай тэме, таму я браў заданні з інтэрнэту ці прыдумляў іх сам, і пры ўсім пры гэтым я быў для яе «дрэнным».
«Падрыхтоўка да заняткаў адбірала амаль увесь вольны час»
— Так, я не вёў заняткі кожны дзень, але падрыхтоўка да іх адбірала ў мяне амаль увесь вольны час, у мяне не было часу добра выспацца, бо школа знаходзілася далёка, урокі пачыналіся рана, а канспекты вымагалі асаблівай увагі, таму я часта сядзеў за іх напісаннем да позняй ночы.
Праз пастаянны ціск і недахоп сну я літаральна пачаў павольна вар’яцець: у маім жыцці не засталося месца для чытання кніг, вывучэння замежных моў, якім я паспяхова займаўся па-за вучобай ва ўніверсітэце, але гэта не самае горшае. Падчас школьнай практыкі перарваліся мае рамантычныя адносіны.
«Правільныя» справаздачы
— Калі прыйшоў час здаваць справаздачу па практыцы, я зразумеў, што і гэтая частка — пустая фармальнасць. Трэба было пісаць пра тое, як «цікава і карысна» было выкладаць, як шмат я «дасягнуў». На самой справе ўсё, што мне давялося перажыць — непаразуменні з кіраўніцай і пастаяннае адчуванне, што ты мусіш хаваць свае думкі.
Такія справаздачы — проста ілюзія працы, за якой стаяць нервы, страх і нежаданне існаваць у гэтай сістэме.
Практыка сапраўды падкасіла мой псіхічны стан. Я стаў раздражнёным, стомленым, рабіў і казаў тое, чаго не сказаў бы ў нармальным стане. Гэта быў не проста прафесійны досвед — гэта быў урок пра тое, як сістэма можа зламаць чалавека, калі той спрабуе захаваць сябе.
Чытайце таксама: Месца працы стала турмой: настаўнік пра забарону тэлефонаў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: