Categories: Общество

Пра аграсядзібу, музей у клуні, “драўляны люд” і пра тое, як Міша і Паша з Гарварда беларускія збаны чысцілі

Вёска Стойлы абяцае сустрэчу з двума незвычайнымі і адметнымі асобамі: з гаспадыняй аграсядзібы Ларысай Быцко (яна ж – “завадзіла” ў шматлікіх праектах, у тым ліку міжнародных, па захаванні і адраджэнні беларускай вёскі). І з апошнім жыхаром гэтай утульнай пушчанскай вёсачкі, разьбяром Міколам Тарасюком, які сам па сабе – з’ява. Яго ужо шэсць год няма з намі, але ён усюды – у створаным ім пры жыцці музеі “драўлянага люду”, у старых дрэвах абапал сядзібы і ў сённяшніх уладальніках радавых гнёздаў, якія прыязджаюць сюды на лецішча з Брэста і з Пружанскага раёна. Дзякуючы гэтым двум асобам, паездка сюды кожны раз – прыгода і цудоўны адпачынак.

 

Музей у клуні

У мінулую суботу імпрэза была прымеркавана да дня народзінаў майстра – 8 мая. Прыехалі госці з Мінска, Брэста і Жабінкі, некаторыя сем’і з маленькімі дзецьмі. Пасля кароткіх агледзінаў аграсядзібы (вось дагледжаная вясковая хата, некалькі год таму купленая гаспадарамі Аляксандрам і Ларысай Быцко, вось новая сучасная “палатка” і гаспадарчыя пабудовы) Ларыса адразу бярэ быка за рогі – запрашае ў музей ганчарства, які яшчэ ў працэсе стварэння (і тым цікавей). Дык рушым за гаспадыняй?

“Музейчык яшчэ не гатовы канчаткова, — гаворыць Ларыса, запрасіўшы ў драўляную пабудову. Падобна на тое, яна раней ужывалася для гаспадарчых мэтаў. — Але мае вельмі цікавую гісторыю. Мы стваралі яго такім цікавым праектам “Альтурызм”, які арганізавала Каця Затулівецер. Яна — расіянка, доўгі час жыла ў Лондане. Усяго да нас прыехалі чацвёра “альтурыстаў”. Дарэчы, плацілі за ўсё – ежу, начлег, акрамя экскурсій і ўсялякіх забаў. І пры гэтым увесь час працавалі – дапамагалі ствараць нам гэты музей. Казала: “Міша, Паша, прынясі, пачысці…”, таму што і самі збаны, і сцены ў парадак прыводзілі. Праз пяць дзён яны з’ехалі ад нас, стала цікавіцца ў фэйсбуку, хто дакладна да нас прыязджаў. Дык вось, хлопцы, іх было двое, скончылі універсітэт у Гарвардзе, працавалі на кампаніі Google і Boeing. А ў нас, бачыце, збаны чысцілі…”.

Чаму іх трэба было чысціць? Бо ў “Стулы” яны трапляюць дзіўнымі шляхамі, часам з разбураных вясковых хат.

“Збіралі, як кажуць, “хлам”, хаця насамрэч гэта самая вялікая каштоўнасць наша, — тлумачыць гід. — У нас цэлая клуня была імі завалена. Шчоткамі чысцілі, у адной дзяўчыны нават выявілася алергія”.

Ёсць тут і шмат адметных экземпляраў. Чорнадымная кераміка выдатнага пружанскага майстраТакарэўскага, вырабы яшчэ аднаго вядомага ганчара Лісоўскага, які жыў у Ружанах. Ад іх адрозніваецца посуд з вёскі Гарадная Столінскага раёна, ён больш выпуклы, мае шарападобныя формы. Некаторым вырабам (яны без глазуры) па 100 гадоў!

 

“Пойдзем да Тарасюка!”

“Ён быў мастаком, — адзначае Ларыса па дарозе да хаты народнага майстра Міколы Тарасюка, якая на ўскрайку вёскі. — Сёння ў яго дзень народзінаў. У наступным годзе (на яго 90 год) марым міжнародны фестываль наіўнага мастацтва зладзіць. Каб сюды прыехалі такія дзівакі, як Тарасюк, а ён быў неверагодным дзіваком – жывы перфоманс”.

Сядзіба амаль у такім выглядзе, як і пры жыцці майстра. Тут гасцей ужо чакае яго дачка Лідзія. Дзякуючы гэтым двум жанчынам – Ларысе Быцко і Лідзіі Шчука — музей і працягвае жыць, штогод прымае шмат наведвальнікаў.

Кароткі аповяд пра сям’ю Тарасюкоў. Лідзія Мікалаеўна расказвае:

“Стойлы знаходзяцца ў Белавежскай пушчы. Дзед Міхаль перад першай сусветнай вайной пабудаваў тут хату. Але у 1915 годзе набліжаўся фронт, і сям’я Тарасюкоў разам з іншымі паехала ў бежанцы. У Растоўскай губерні жылі да 1921 года. А калі вярнуліся – пустая хата: ні зямлі, ні сродкаў для існавання. Тады бацька Міколы Тарасюка Васіль ажаніўся на Соф’і Якімавец з суседняй вёскі Чабахі. За ёй давалі 75 дзесяцін зямлі. У сям’і нарадзілася пяцёра дзяцей, адным з якіх быў Мікола Тарасюк.

Акрамя сельскай гаспадаркі сям’я займалася рыбным промыслам. Рака Левая Лясная была багатая на рыбу. Успамінаю дзяцінства: у любую пару года на стале не пераводзілася рыба. Халадзільнікаў не было, і на сядзібе выкапалі невялічкі вадаём, дзе у вершах, сплеценых з лазы, трымалі рыбу. 

Мікола змалку працаваў на гаспадарцы. А яшчэ выразаў з дрэва: свісцёлкі з ліпы, потым лялькі. Спачатку “драўляны народ” змяшчаўся у шафе, якая стаяла ў хаце, а потым пабудаваў на сядзібе музей і назваў “Успаміны бацькаўшчыны”.

Сем гадоў бацька жыў у вёсцы адзін. Але адзінокім ён не быў. Аўталаўка прывозіла сюды прадукты. У яго заўсёды было шмат гасцей, якіх любіў частаваць мёдам, а то мог і заспяваць, і патанчыць. У 2007 годзе з нагоды 75-гадовага юбілею народнага майстра ў Брэсце, у мастацкім музеі, была арганізавана персанальная выстава Міколы Тарасюка”.

Немагчыма палічыць, колькі самабытных вырабаў створана звычайнай сякерай і ножыкам! Частка іх зараз на выставе ў Кобрыне, частка — у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Гэта сапраўдная сялянская энцыклапедыя. Нават маленькім наведвальнікам, якія выраслі на айфонах, тут лёгка ўявіць, як жылі продкі. Як яны святкавалі вяселле, будавалі хату, хавалі памерлых і аралі зямлю… Запавет майстра: каб людзі, як і пры яго жыцці, ехалі да яго “драўлянага люду”.

…А нас яшчэ чакаў спектакль-батлейка “Прытулак памяці”, прысвечаны жыццю Міколы Тарасюка, у “атмасферным” памяшканні (колішняя пуня), дзе акцёрамі выступалі Ларыса і Аляксандр Быцко, а таксама майстар-клас па разьбе з дрэва і найсмачнейшая вячэра: юшка і каша з ячных круп, прыгатаваныя ў сапраўднай печы.




Фота: Ніна БЕРАСНЕВІЧ

Avtor

Recent Posts

Саммит в Астане, членство в ШОС, встреча с генсеком ООН — дипломатический прорыв, или пустое?

Амнистия по-беларуски. Вступление в ШОС. Орбан в Москве и в Киеве. Россия везет американцам «секретный…

48 минут ago

Вызваленне палітвязняў: каго выпускаюць і што стаіць за дзеяннямі рэжыму

Праваабаронцы паведамілі пра 18 вызваленых палітвязняў, сярод іх толькі Рыгор Кастусёў хворы на анкалогію.

22 часа ago

Амнистия по-беларуски: Брестский областной суд отправил за решетку на три года 55-летнюю Ирину Погодаеву

Брестчанку наказали по статье «содействие экстремизму» за 32 денежных перевода политзаключенным, которых обвинили в «преступлениях…

1 день ago

Лагеря смерти, партизаны, рабочий и колхозница: посмотрели, как Брестчина отпраздновала День Независимости (много фото)

BGmedia посмотрело, кто отличился больше всех. Фантазии идеологов как нельзя лучше описал блогер Александр Кнырович.…

1 день ago

Смазанное солидолом ядерное оружие, голый беглец в Беларусь, белая микрополоса: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

1 день ago

Павел Латушко: Лукашенко занимается деятельностью, для борьбы с которой ШОС и создавалась

Беларусь в лице Лукашенко, вступая в эту организацию, предоставляет Китаю возможность прямого транзита в страны…

2 дня ago