Categories: Общество

«Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы

У Карэліцкай школе №2 правялі інфармацыйную гадзіну для першакласнікаў. Яна прайшла пад антываенным лозунгам, але зусім для іншых мэтаў.

Share

У гарадскім пасёлку Карэлічы стварылі акаўнт школы №2 у сацсетцы Threads. Яго аўтары дзеляцца рознымі падзеямі, а таксама мерапрыемствамі, у якіх удзельнічаюць навучэнцы.

Журналісты BGmedia звярнулі ўвагу на адно з мерапрыемстваў, якое выклікала пытанні ў беларусаў — інфармацыйная гадзіна «Ніколі зноў», прысвечаная «Генацыду беларускага народа». Яе правялі для вучняў 1 «Б» класа. На фатаздымках дзеці ўсміхаюцца, стоячы каля дошкі, і збіраюць пазл з фатаздымкам з часоў Другой Сусветнай вайны.

Дзеці збіраюць пазл. Фота: Акаўнт Threads СШ №2 у Карэлічах

Чытайце таксама: «Лукашенко формирует новую беларускую идентичность». Фридман — про «геноцид беларуского народа»

Традыцыйна лозунг «Ніколі зноў» звязваюць з Халакостам і іншымі генацыдамі. У публічных спічах яго агучваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, кажучы пра недапушчальнасць вайны як такой, ці яе культу.

@365bel В Кореличах первоклассникам рассказывали о геноциде беларуского народа. В школе номер два городского поселка Кореличи для учеников 1Б класса провели информационный час «Никогда больше» с использованием пособий «Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны». Пропагандистское пособие, оправдывающее вторжение СССР в Польшу предназначено для учеников 10-11 классов. #беларусь #школа #школаглазамишкольника #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel

Агулам гэты лозунг – антываенны і антынацысцкі. Атрымоўваецца, што беларуская прапаганда стала выкарыстоўваць лозунг з антываенным значэннем, але зусім для іншых мэтаў. Не для таго, каб паказаць недапушчальнасць вайны, ці распавесці пра жахі генацыду габрэяў, а каб сакралізаваць панятак «Другой айчыннай», дзе месца габрэяў, якіх знішчалі ў Беларусі па нацыянальнай прыкмеце, выдзяляюцца толькі беларусы.

Школьнік Карэліцкай школы. Фота: Акаўнт Threads СШ №2 у Карэлічах

Пра што пыталіся каментатары ў адміністрацыі Карэліцкай школы?

Шматлікім людзям у каментарах стала цікава, пра які менавіта генацыд ішла гаворка на інфармацыйнай гадзіне.

  • «Ці была закранутая тэма Курапат?».
  • «Ці гэта не пра генацыд у 30-я гады пры раскулачванні?».
  • «А што, пра генацыд беларускага народу пасля 2020 ніводнага слова?».
  • «Ці на занятку былі разабраныя тэмы Паўночнай вайны і Інфлянцкай вайны? Тады насельніцтва сучаснай Беларусі скарацілася ўтрая (некаторыя пішуць, што ўдвая нават)».

Знайшліся і тыя людзі, якія ўзрадаваліся, што даўно скончылі школу, і цяпер ім не даводзіцца гэта ўсё слухаць. Хтосьці адзначыў, што «генацыд — тое, што адбываецца цяпер» (са школьнай сістэмай адукацыі, становішчам беларускай мовы ў Беларусі).

  • «Што жа вы, пачвары безадказныя, робіце? Наўпрост цяпер уласнымі рукамі і робіце генацыд беларускага народу, русіфікуючы дзетак у школе, выкладаючы ім такую лухту!».
  • «Вы і ёсць самымі сапраўднымі генацыднікамі і катамі беларускага народу».
  • «На што гэта дзецям? Тое, што адбываецца цяпер з намі — забойства нашай культуры, мовы — вось гэта сапраўды генацыд».
  • «Спадарства! Гэта як разумець? Чаму дзіця ля дошцы ўсміхаецца, гледзячы на генацыд беларусаў??? На ўлік, а вінаватых у публікацыі дадзенага матэрыяла — дэпрэміраваць!».

Пра дапушчальнасць ужывання тэрміну генацыд

Калі гаворка ідзе пра падзеі Другой сусветнай вайны, дзе сапраўды адбываўся генацыд габрэйскага насельніцтва або народа рома па нацыянальнай прыкмеце, то ўжыванне гэтага тэрміна адносна знішчэння беларусаў, якое не мела мэты як генацыд, выглядае недарэчным.

Паводле гісторыка і палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана, улады Беларусі жанглююць фармулёўкамі: яны хочуць, каб у галовах беларусаў адклалася фармулёўка «генацыд беларускага народа», калі размова ідзе пра забойствы насельніцтва Беларусі, якое на той час складалі не толькі беларусы. Але калі да іх даходзіць, што з боку Ізраіля, з боку габрэйскіх арганізацый можа рушыць услед крытыка, яны крыху дыферэнцуюць і пачынаюць казаць пра «генацыд насельніцтва Беларусі», «генацыд народаў Беларусі».

Важна адзначыць, што мэта нацыстаў не была знішчыць беларусаў як народ, а знішчыць на тэрыторыі Беларусі ўсіх, хто не падыходзіў пад іх ідэалагічныя крытэрыі — у тым ліку партызанаў і нават людзей з «няправільнымі» палітычнымі перакананнямі.

Фармулёўка, якую выкарыстоўвае кіруючы рэжым, дазваляе лічыць ахвярамі «генацыду беларускага народа» або «генацыду народаў Беларусі» ўсіх, хто знаходзіўся на тэрыторыі рэспублікі ў 1941 годзе. У выніку гэта сцірае гісторыі іншых народаў, што жылі ў Беларусі, і нівелюе іх уласны досвед. Прапаганда уладаў Беларусі ставіць мэтай стварыць уражанне, што беларусы з габрэямі, цыганамі і іншымі народамі Беларусі ў той час былі аднолькавымі ахвярамі нацысцкай агрэсіі, хаця іх жорсткае знішчэнне было вынікам розных прычын і матываў.

Чытайце таксама: Музей Яўгеніі Янішчыц знік: чаму Беларусь не шануе сваю паэтку

Recent Posts

«Катацца нельга, купацца нельга — а што можна?»: Віцебляне абураныя працай камунальнікаў

У Віцебску камунальныя службы засыпалі пяском зімовыя горкі, у тым ліку ў бяспечных месцах. Жыхары…

27.01.2026

Школьнікі супраць Міністэрства: змены ў ЦТ прымусілі перапланаваць падрыхтоўку да паступлення

Мінадукацыі змяніла спіс прадметаў для ЦТ і ЦЭ, што выклікала абурэнне школьнікаў: замест англійскай будучым…

27.01.2026

Дорожники на М1 в снег и ветер: «ямочный ремонт» или «осваивание бюджета»?

В TikTok появился ролик, где дорожники на трассе М1 в непогоду заделывают ямы. Пользователи спорят…

27.01.2026

Гомельчанка мерзнет дома, а коммунальщики обвиняют ее саму

Во время сильных морозов в Гомеле температура в квартире местной жительницы опустилась до 16,9 градуса.…

26.01.2026

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы: не ўсе жыхары вераць абяцанням уладаў

Закрыццё адразу некалькіх харчовых крамаў у Жлобіне выклікала сумневы сярод жыхароў. У выканкаме запэўніваюць, што…

26.01.2026

Холодные автобусы, открытые двери и игнорирование графика: что происходит с общественным транспортом в стране

Истории из Бреста, Гродно и Дзержинского района показывают: проблемы носят не единичный, а системный характер…

26.01.2026