Categories: Общество

Праявы савецкай ментальнасці ці барацьба за маральнасць? У Беларусі праводзяць акцыю супраць «мацюкоў»

Георгій Рой, настаяцель віленскай беларускай праваслаўнай парафіі, распавёў BGmedia, ці ёсць сэнс у акцыі супраць лаянкі, якую цяпер праводзіць БПЦ.

Share

У Беларусі стартуе акцыя супраць лаянкі «Я и моя семья — без сквернословия». Яе ініцыявалі ў Грамадскім савеце па маральнасці і прымеркавалі да Тыдня бацькоўскай любові. Яна будзе праходзіць з 14 па 21 кастрычніка гэтага года.

Святар Георгій Рой, настаяцель віленскай беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату, распавёў BGmedia, ці ёсць практычны сэнс у такой акцыі, і наколькі сур’ёзная праблема брыдкаслоўя з боку гледжання праваслаўя.

Георгій Рой. Фота: delfi.ee

Чытайце таксама: Флейта с идеологией: как в Кричеве из подарка сделали событие века

Пра акцыю

Да акцыі супраць брыдкаслоўя далучаюцца ўсе епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Арганізатары тлумачаць, што мэта ініцыятывы — прывучыць людзей свядома адмаўляцца ад нецэнзурнай лексікі і «напаўняць мову добрымі словамі», а таксама падкрэсліць значэнне культуры маўлення, сямейных каштоўнасцяў і духоўнай маралі.

БПЦ збіраецца праводзіць адпаведныя мерапрыемствы, дзе лаянку замяняюць на больш прыстойныя словы. Адно з іх ўжо прайшло ў палітэхнічным каледжы Гродна. Навучэнцы ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні ў каворкінгу, дзе вучыліся замяняць грубыя выразы добразычлівымі. Напрыканцы яны стварылі «Сямейны слоўнік добрых слоў» — зборнік фраз, якія хочуць часцей чуць ад сваіх блізкіх.

Што на гэта сказаў праваслаўны святар

Георгій Рой — адзін са святароў Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве. У 2023 г. ён пераехаў у Вільнюс праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Мы спыталі ў яго, што ён думае пра новую акцыю БПЦ.

— Вядома, што праваслаўе асуджае лаянку. Як вы лічыце, ці ёсць практычны сэнс у гэтай акцыі?

— На мой погляд, такія акцыі мала што даюць. Гэта такі крыху камсамольскі падыход: «Даеш акцыю!». Праблема брыдкаслоўя сапраўды вельмі вялікая сярод беларусаў. І каб па-сапраўднаму паўплываць на гэтую сітуацыю, трэба укладвацца ў развівацё культуры, у тым ліку і культуры духоўнай. Але гэта не робіцца акцыямі — гэта штодзённая праца. Тое, што той ці іншы святар сустрэнецца з групай школьнікаў, працаўнікоў і будзе казаць, што мацюкацца грэх — гэта мала што дасць.

— Ці павінная «барацьба з брыдкаслоўем» адбывацца праз рэлігійныя ініцыятывы?

— Я лічу, што не трэба займацца барацьбой. Трэба займацца развіццём і адукацыяй. Таму ўся гэтая барацьба з лаянкай, ці барацьба за ўраджай — чыстыя праявы савецкай ментальнасці. Таму царква гэта, ці нейкая іншая установа — яны выбралі неправільны сыходны пункт.

— Ці згодныя вы са сцверджаннем, што лаянка — гэта таксама частка мовы, культуры, сродак эмацыйнага выказвання? Ці варта яе цалкам забараняць?

— Ёсць розныя ўзроўні культуры. Брыдкаслоўе ў цяперашнім выглядзе — прыклад нізкай культуры. Чалавек высокай культуры мае мноства магчымасцяў выказаць свае негатыўныя эмоцыі. «Мацюканне» ўвогуле чужы элемент для беларускай культуры. Гэта тое, што прыйшло да нашага народу з усходу. Людзі нашых мясцінаў не лаяліся так. Лаянка ў беларусаў была, але яна не была такой грубай і нізкай, такой вычварэнскай.

— Калі праваслаўе можа дараваць праяву лаянкі?

— Калі чалавек сапраўды хоча змяніць сябе, то кожная хрысціянская царква падтрымае яго. І ў выпадку брыдкаслоўя няма выключэння.

Чытайце таксама: В Докшицах епископа встретили ковром из живых цветов — TikTok бурлит

Recent Posts

«Это треш какой-то. Постоянно город стоит». Брестчане пытаются понять, почему на дорогах появились бесконечные пробки

Водители винят новую настройку светофоров, ремонты мостов и доступные кредиты на авто. Собрали мнения жителей…

21.10.2026

«Что изменилось, кроме свежей разметки?» В Орше наконец открыли проезд по улице Мира, а у водителей появились вопросы

Строители сорвали сроки перекрытия движения под путепроводом, но все же пустили машины. Разницу между «до»…

21.10.2026

«Лучше бы там школу построили». Участок в Бресте ушел с молотка за 5,5 млн рублей под строительный гипермаркет

Горисполком отчитался о рекордных торгах за землю в развивающемся микрорайоне. Однако местные жители вместо очередного…

21.10.2026

Ночной поход в магазин обернулся уголовным делом: житель Барановичей избил охранника

Пьяный житель Барановичей ночью пришел в круглосуточный магазин, но обычный поход за покупками закончился дракой…

21.10.2026

«Нічога не грузіць»: беларусы скардзяцца на «Белтэлекам»

Беларусы скардзяцца на павольны інтэрнэт byfly ад «Белтэлекама»: людзі заўважаюць перабоі ў працы сеткі, якія…

21.10.2026

Витебские подвалы затапливает нечистотами: жители жалуются на вонь и бездействие коммунальщиков

В Витебске жители двух домов показали в TikTok затопленные подвалы. Люди жалуются на фекалии, мух,…

21.10.2026