Categories: Общество

Прэзумпцыя невінаватасці не дзейнічае на дэкрэт №3

Што рабіць, калі прыйшло паведамленне з падатковай? Наколькі законны дэкрэт прэзідэнта пра тунеяцтва? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на паседжанні круглага стала, якое адбылося вечарам 15 снежня ў офісе кансалтынгавага агенцтва «Пропус».

Адно з асноўных пытанняў, якое хвалявала ўдзельнікаў сустрэчы: што рабіць, калі ліст з падатковых органаў прыйшоў, але ты не тунеядзец? Сярод людзей усё часцей можна пачуць меркаванне, што ў такім выпадку можна ніяк на яго не рэагаваць і не траціць свой час на доказы. Аднак гэта памылка. У дадзеным выпадку прэзумпцыя невінаватасці не працуе. Калі чалавек не даказаў, што яго запісалі ў тунеядцы беспадстаўна, усё роўна прыйдзецца плаціць. А са зборам доказаў могуць узнікнуць цяжкасці. Асабліва гэта датычыцца людзей, якія не маюць досведу зносін з дзяржорганамі і нейкіх базавых ведаў заканадаўства. Яны часта лічаць, што прасцей заплаціць гэты збор, нават калі грошы прыйдзецца пазычаць, чым траціць час, сродкі і нервы на тое, каб ад яго «адхрысціцца».

«Як толькі з’явіўся гэты дэкрэт, адразу некалькі дзесяткаў чалавек звярнуліся да мяне з пытаннем, як яго абыйсці. Мы селі з калькулятарам, палічылі. Атрымалася, што, у прынцыпе, выбрана такая сума, што часам прасцей яе заплаціць, чым траціць сілы і сродкі на тое, каб яе абмінуць», — заўважыў падчас сустрэчы адвакат Сяргей Магонаў, які апошнія месяцы рэгулярна займаецца справамі тунеядцаў.

Аднак выйсце ёсць. У дэкрэце ясна сказана, што да асоб, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, а значыць не з’яўляюцца тунеядцамі, адносяцца беларусы, якія, напрыклад, зарэгістраваны і пражываюць ў сельскім населенным пункце або ў пасёлку гарадскога тыпу і вядуць прыватную падсобную гаспадарку. Доказам такой дзейнасці з’яўляецца даведка з сельсавету.

Гараджане могуць зарэгістравацца плацельшчыкамі адзінага падатку. Спіс відаў дзейнасці, якія прадугледжваюць яго плату, досыць шырокі. Плацельшчык адзінага падатку ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржрасходаў, а значыць не павінен плаціць збор за тунеяцтва.

Тым, хто атрымаў «ліст шчасця» з падатковай, Сяргей Магонаў радзіць абавязкова на яго неяк адрэагаваць, незалежна ад таго, лічыць сябе адрасат тунеядцам ці не.

«Калі чалавек не плаціць і інфармуе пра гэта падатковую, то матэрыялы передаюцца на прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці. Калі чалевек не плаціць і не паведамляе пра гэта, яны передаюцца на прымусовае выкананне. І пакуль судовы выканаўца спрабуе гэтыя грошы з чалавека спагнаць, можна папасці яшчэ пад некалькі артыкулаў кодэксу. Дзяржорганы могуць абмежаваць правы на выезд за мяжу, адабраць пасведчанне кіроўцы, заблакаваць мабільны тэлефон», — папярэдзіў Магонаў.

Асобнае пытанне — беларусы, якія працуюць у Расіі. З-за адсутнасці мяжы і пашпартнага кантролю падцвердзіць пячаткай выезд у гэтую краіну немагчыма. У дэкрэце нічога не сказана, як працуючыя ў Расіі могуць даказаць, што не з’яўляюцца тунеядцамі. Канкрэтнага адказу на гэтае пытанне не маюць і падатковыя органы. Можна прынесці дагавор найму жылога памяшкання, дакумент аб рэгістрацыі. Аднак ці будуць гэтыя паперы доказам для інспекцыі — стане вядома толькі на практыцы. На думку Сяргея Магонава, многае будзе залежаць ад цвёрдасці і ўпэўненасці так званага тунеядца.

 

ХХХ

Recent Posts

Амнистия по-беларуски: Брестский областной суд отправил за решетку на три года 55-летнюю Ирину Погодаеву

Брестчанку наказали по статье «содействие экстремизму» за 32 денежных перевода политзаключенным, которых обвинили в «преступлениях…

56 минут ago

Лагеря смерти, партизаны, рабочий и колхозница: посмотрели, как Брестчина отпраздновала День Независимости (много фото)

BGmedia посмотрело, кто отличился больше всех. Фантазии идеологов как нельзя лучше описал блогер Александр Кнырович.…

5 часов ago

Смазанное солидолом ядерное оружие, голый беглец в Беларусь, белая микрополоса: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

7 часов ago

Павел Латушко: Лукашенко занимается деятельностью, для борьбы с которой ШОС и создавалась

Беларусь в лице Лукашенко, вступая в эту организацию, предоставляет Китаю возможность прямого транзита в страны…

15 часов ago

Купалье. Часть вторая: узнали, где еще можно поискать «папараць-кветку» на Брестчине

Традиционный народный праздник уже на подходе. BGmedia нашло еще несколько мест его проведения в Брестской…

18 часов ago

На границе с Польшей исчезли автомобильные очереди, +4 политзаключенных: что произошло в Бресте и области 5 июля

А Полину Шарендо-Панасюк снова этапируют в центр психического здоровья «Новинки». Подробности этих и других новостей…

18 часов ago