Прислать новость
Дзень Волі за мяжой

«Прымусілі чысціць бульбу і слухаць беларускія песні. А я не супраць». Што казалі ўкраінцы ў Кіеве на Дзень Волі

27.03.2023 20:32

Беларусы адзначылі Дзень Волі разам з украінцамі ў цэнтры Кіева. Па водгуках, акцыя атрымалася вясёлая.

25 сакавіка беларусы Кіева адзначылі Дзень Волі разам з украінцамі. У парку імя Шаўчэнкі яны зладзілі частаванне мінакоў дранікамі, а таксама раздавалі налепкі, улёткі з расповедам пра БНР. Усё гэта — пад беларускую музыку.

«Радыё Свабода» паразмаўляла з удзельнікамі і задало пытанні, што яны ведаюць пра Дзень Волі ды як ставяцца да беларусаў. 

Беларусы Кіева вырашылі адсвяткаваць гэтае свята разам з Кіевам і прыгасціць усіх, хто захоча, дранікамі, — патлумачыла арганізатарка акцыі, беларуска Ірына

Вельмі дзякую, мне спадабалася, — дзеліцца ўражаннямі па-беларуску ўкраінка Вольга

— Вы ведаеце, што сёння за дзень? 

— Канешне, сёння Дзень Волі.

— Адкуль вы так добра ведаеце беларускую мову?

— У мяне хлопец ваюе ў Палку Каліноўскага, ён гаворыць па-беларуску, таму крыху ведаю, — тлумачыць дзяўчына. 

— Беларускае нацыянальнае свята, Дзень Волі, — гэта, здаецца, гадавіна стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 105 гадоў таму ці колькі? — выкладае факты ўкраінец Мікола. Хлопец распавядае, што ў яго шмат знаёмых беларусаў, і стаўленне да народу не змянілася. Іншая справа «бацька» Лукашэнка і ўсё астатняе. 

Читайте также: Евгений Магда: «Беларусы для украинцев не бело-красно-белые и не красно-зеленые, а черно-белые»

Украінскія валанцеры Яўген і Дмітро шчыруюць за патэльнямі з дранікамі.

— Хлопцы, што вы тут робіце? Гэта ж беларускае свята.

— Усё сталася вельмі спантанна. Пацямнела ў вачах, і я прачнуўся каля мяшкоў з бульбай, мяне прымусілі яе чысціць ды слухаць беларускія песні. Але я не вельмі супраць, — са смехам распавядае Дмітро.

— Вядома, гэта вы па-стэрэатыпнаму так вырышылі, — кажа пра дранікі ўкраінец Мікола. — Але гэта вельмі вясёлая акцыя. Я падтрымліваю. Паболей бы такіх. Да гэтага я не разумеў, што гэта за дзень, а зараз буду ведаць. Дзень вашай волі, незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі шчыра, ніколі не падзяляў людзей па нацыях. Я стаўлюся да ўсіх аднолькава, да адэкватных. А да тых, хто падтрымлівае вайну я, канешне, стаўлюся негатыўна. Да беларусаў, якія нас падтрымліваюць, — з вялікай павагай, а якія заклікаюць да забойстваў, якія ўсё гэта падтрымліваюць, — з пагардай.

— У мяне там ёсць сям’я, — кажа пра Беларусь украінка Юлія. — Не сям’я, якая па крыві, але сям’я, якая ў душы, і яна для мяне вельмі важная. Гэта адзін чалавек, але я яго вельмі люблю і вельмі спадзяюся, што ў Беларусі ўсё будзе добра, і мы хутка зможам сустрэцца, не прыязджаючы кудысьці ў іншую краіну, Турцыю ці яшчэ штосьці. Жыць дзесьці далёка ад сям’і і не мець магчымасці ўбачыцца дужа балюча. 

«Гэта як Дзень незалежнасці Украіны, толькі Дзень Волі Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што мы калісьці гэты дзень будзем святкаваць як рэальнае свята, і нарэшце не будзе гэтага сцяга з чырвоным верхам і зялёным нізам, а будзе сапраўдны сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі — был-чырвона-белы».

— Украіна — гэта мой дом цяпер. Я люблю гэтую краіну, буду тут жыць і жыву, і буду змагацца за яе і за сваю родную Беларусь, — кажа арганізатарка Ірына. — Калі казаць пра людзей, то ў асноўным яны падтрымліваюць, і нават сёння, калі мы сюды прыйшлі, усе падтрымлівалі, усе казалі нам добрыя словы, і толькі адна жанчына сказала: «А чаму вы не там, не ў Беларусі?» Але потым і ўзяла налепкі, і пачаставалася дранікамі, і пачытала нашу ўлётку. 

Па словах беларускі, праблемы ў асноўным узнікаюць на ўзроўні адносін з дзяржавай, а людзі збольшага разумеюць, што адбываецца. 

Читайте также: Вспоминаем, как в Бресте пять лет назад отмечали День Воли и как власти поменяли отношение к БЧБ-флагу (много фото)

— Я не думаю, што адной акцыяй можна змяніць думку пра беларусаў, але можна зрабіць штуршок да таго, каб людзі хаця б пачалі цікавіцца, — кажа ўкраінка Алена

Як святкавалі Дзень Волі беларусы за мяжой: фота

На фота — акцыі, якія прайшлі ва Украіне, Польшчы, Літве, Грузіі, Бельгіі і ЗША.

Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой Дзень Волі за мяжой

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.