Прызыў у войска зрабілі ідэалагічным шоў

Прызыў у войска ў Беларусі ператварыўся ў прапагандысцкае шоў

22.10.2025 07:39 Ідэолагі пераўварылі прызыў у войска ў шоў, фота "Кобрынскі веснік". Источник фото

Замест традыцыйных провадаў з сябрамі і роднымі ўлады ладзяць «Дні прызыўніка» з прамовамі, сцягамі і святаром з асвячонай вадой.
Читайте BGmedia в:

У Беларусі чарговы прызыў маладых хлопцаў у войска ператварыўся ў сапраўднае ідэалагічнае дзейства. Калі раней «провады ў войска» ладзіліся ў асноўным па вёсках — вечарам збіраліся сваякі і сябры, лілі самагонку, спявалі і гулялі да раніцы, а потым праводзілі прызыўніка ў ваенкамат, — цяпер гэты працэс перахапілі дзяржаўныя ідэолагі. У розных райцэнтрах краіны прайшоў так званы «Дзень прызыўніка».

Хлопцаў збіралі ў актавых залах, палацах культуры, выканкамах ці проста на плошчах, дзе ім казалі пра «службу Радзіме» і «гонар быць абаронцам». Атмасфера нагадвала парад — чырвона-зялёныя сцягі, пафасныя прамовы, і абавязковыя выступленні ідэолагаў, вайскоўцаў і праваслаўных святароў. BGmedia паглядзела на новы ідэалагічны абрад, які прайшоў у некалькіх райцэнтрах Беларусі.

Чытаць таксама: Штраф был возможностью получить отсрочку: в Беларуси изменили наказание для призывников, которые не придут в военкомат

«Мірнае неба» і гваздзікі на плошчы

У Кобрыне павесткі ўручалі проста на цэнтральнай плошчы. Прызыўнікам далі па дзве гваздзікі, каб яны ўсклалі іх да мемарыялу. Каментатары ў сацсетках традыцыйна жадалі хлопцам «удачы» і паўтаралі штампаваныя фразы пра «доўг Радзіме» і «не служыў — не мужык». Але многія заўважылі, што на тварах прызыўнікоў няма радасці.

«Колькі шчасця і радасці на іх тварах», — іранізавалі карыстальнікі. «Нейкія сумныя хлопцы. Калі мы ішлі служыць, у нас былі іншыя эмоцыі». Іншыя каментатары адзначалі абсурд сітуацыі: «Бацькі гадавалі, вучылі, трацілі грошы на садок, школу, ВНУ, а цяпер яны яшчэ і „доўг“ павінны аддаць?»

@vkobrineБольше на сайте Vkobrine.by Новости Кобрина Кобринский вестник День призывника в Кобрине♬ Юность в сапогах — Конец фильма

Раённыя ўлады, здаецца, спаборнічалі паміж сабой у пафасе. Праводзілі канцэрты, «патрыятычныя акцыі», на сцэну выходзілі святары, маці прызыўнікоў і самі хлопцы, якія, згодна з сюжэтамі, «удзячныя» за гонар служыць і нават дзякавалі ваенкому.

Чытаць таксама: «На стрельбах была сплошная показуха». Брестчанин рассказал, как съездил на проверку боеготовности в апреле

Прызыў як шоў ідэалогіі - так цяпер у Беларусі
Прызыў пераўтварылі ў шоў, іллюстрацыйнае фота

«Служыце годна» — чэрыкаўскі сцэнар

У Чэрыкаве таксама прайшло сваё «свята». На сцэне гучалі традыцыйныя прамовы. «Мірнае неба над галавой, супакой грамадзян краіны, яе гонар і годнасць абараняюць годныя мужчыны беларускага войска. І сёння мы сабраліся тут, каб выказаць парады тым, каму зусім хутка давядзецца стаць у шэраг абаронцаў. Вы ўсе будзеце стаяць на стражы мірнага насельніцтва, а мы ўсе вас будзем чакаць тут», — казала жанчына, падобная да ідэолага.

@cherikovnews #чериков #весникчериковщины #беларускіцікток #деньпризывника #беларусь🇧🇾 ♬ оригинальный звук — cherikovnews

Афіцэр параіў прызыўнікам: «Служыце годна, чэсна, паважайце саслужыўцаў, цаніце айцоў-камандзіраў». Іншы вайсковец адзначыў, што служба будзе няпростай, але «вы, прадстаўнікі чэрыкаўскай зямлі, з гэтым справіцеся годна». Праваслаўны святар дадаў, што «дзякуючы мужнасці нашых продкаў мы цяпер жывём пад мірным небам у вялікай магутнай незалежнай краіне», пасля чаго папырскаў прызыўнікоў асвячонай вадой. Былы салдат параіў хлопцам: «Знайдзіце добрых таварышаў». А адзін з прызыўнікоў, паводле сцэнара, сказаў, што марыў стаць вайскоўцам з дзяцінства і цяпер «мае чэсць» трапіць туды, куды хацеў.

Читайте также: Когда «семейные ценности» становятся идеологией: как методички превращают семью в инструмент государственной власти

«Салдат бракуе, таму прапаганда ўмешваецца ў гэты працэс»

Ролік пра чэрыкаўскі прызыў па просьбе BGmedia паглядзеў праваабаронца Леанід Судаленка. Ягоныя тры сыны ўжо прайшлі службу ў войску, але, паводле яго, тады нічога падобнага не ладзілі. «Хлопцы проста атрымлівалі павесткі і ішлі служыць — туды, куды накіроўваў ваенкамат, а не куды „марыў“ сам прызыўнік», — заўважыў ён.

Праваабаронца назваў убачанае сапраўдным шоў, прызначаным падняць дух прызыўнікоў і іх блізкіх. «Калі прапаганда ўмешваецца ўжо і ў гэтыя працэсы, гэта значыць, што салдат бракуе. Мы ведаем, што адбываецца ў рэгіёне. Многія маці хвалююцца, што іх дзяцей могуць адправіць, як паўночных карэйцаў, у пекла на Данбас, каб ваяваць за Расію. Таму прапаганда і спрабуе падняць дух прызыўнікоў, каб яны не хваляваліся, а ішлі служыць», — тлумачыць Судаленка.

Ён звярнуў увагу на словы афіцэра пра тое, што «чэрыкаўская зямля славіцца» і «хлопцы трапяць, куды хочуць»: «А што, іншыя рэгіёны не славяцца? І ніхто не трапляе туды, куды хоча — куды накіруюць, туды і пойдуць. Гэта як у тым фільме: „разнарадка на цагляны завод — 30 чалавек, а на мясакамбінат не было“».

Судаленка таксама параіў святару задумацца пра тое, што называе «мірным небам»: «Над ім ужо даўно лятаюць дроны. А краіна, якую называюць незалежнай, стала пляцоўкай для вайны Пуціна». Ён сумняваецца, што ў войску можна знайсці сапраўдных сяброў: «Гэта пастановачныя кадры. Статут і ідэалогія вучаць не сяброўству, а падазронасці. Бо сяброўства ў форме — гэта ўжо пагроза».

Чытаць таксама: Брестчанин уехал в 2022-м в Польшу, чтобы не служить в армии, а теперь вернулся домой через комиссию. Что его ждет?

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: